Вырубать самостоятельно ели в лесах Миорщины запрещено

  Традыцыйна навагоднія і калядныя святы ўсе сустракаюць з галоўным атрыбутам — елкай ці сасной. Прапануем набыць іх на елачных базарах і непасрэдна ў лясніцтвах. Аднак некаторыя імкнуцца высечы дрэўца самастойна. У выніку такога неправамернага дзеяння імгненна спустошваецца кашалёк. 

Нагадваем, што за незаконную высечку дрэў адпаведна арт. 15.22 адміністрацыйнага кодэкса накладваюцца штрафныя санкцыі ад 5 да 50 базавых велічынь (ад 115 да 1150 рублёў). Індывідуальнаму прадпрымальніку давядзецца выкласці ад 20 да 200 велічынь (ад 460 да 4600 рублёў), юрыдычнай асобе — ад 50 да 300 БВ (ад 1150 да 6900).


Для папярэджання незаконнай высечкі навагодніх дрэў штогод напярэдадні святаў Дзяржаўная лясная ахова Дзісенскага лясгаса пераходзіць на ўзмоцнены працоўны рэжым. Выстаўляюцца пасты і рэгулярна праводзяцца рэйды па выяўленні парушальнікаў. Удзел у мерапрыемствах прымаюць прадстаўнікі Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі.


З 18 снежня на аўтадарогах Віцебскай вобласці арганізаваны кантрольныя пасты. Асаблівая ўвага надаецца ўчасткам лесу паблізу населеных пунктаў, хвойных маладнякоў. Для больш эфектыўнай работы выкарыстоўваюцца сродкі відэафіксацыі.


Дзісенскі лясгас запрашае набываць навагоднія дрэвы ў лясніцтвах, а таксама ў Міёрах, на плошчы Памяці загінуўшых барацьбітоў і ў Дзісне на пляцоўцы па вуліцы Юбілейнай, 45 (ля "Віцябчанкі").

Фота для ілюстрацыі.
Адміністрацыя Дзісенскага лясгаса.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.