Государственная инспекция по охране животного и растительного мира принимает меры по предотвращению вырубки деревьев хвойных пород

 Штогод Дзяржаўная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету прымае меры па папярэджанні і спыненні парушэнняў, звязаных з масавай нарыхтоўкай навагодніх дрэў хваёвых парод.

 

Сімвал будучага года да свята можна набыць на спецыялізаваных елачных кірмашах, якія арганізуюць юрыдычныя асобы, што вядуць лясную гаспадарку і непасрэдна ў лясніцтвах.

 
Згодна з КаАП Рэспублікі Беларусь за незаконную высечку ці знішчэнне дрэў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 15.22 і штраф да 10 базавых велічынь. Акрамя таго, за кожнае дрэўца вінаватыя абавязаны заплаціць шкоду, учыненую навакольнаму асяроддзю, а таксама пагасіць таксавы кошт самога дрэўца.

 

І. ЯНКОЎСКІ, дзяржінспектар міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.