Авторизация
 

Забеспячэнне нацыянальнай бяспекі — адна з асноўных умоў дабрабыту дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў 30 кастрычніка 
на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі. 

Обеспечение национальной безопасности — одно из основных условий благополучия государства Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў 30 кастрычніка на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта першая сустрэча ў такім фармаце пасля праведзеных у краіне прэзідэнцкіх выбараў. "Вынікі народнага волевыяўлення пацвердзілі давер грамадства да дзеючай улады і тым самым прадвызначылі стратэгічны курс развіцця Беларусі на бліжэйшае будучае", —упэўнены Аляксандр Лукашэнка.Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступіў 30 кастрычніка на аператыўным зборы каманднага складу Узброеных Сіл Беларусі.  

 

Беларусь адбылася як незалежная, суверэнная еўрапейская дзяржава, дзе надзейна забяспечваюцца мір, стабільнасць і бяспека. "Наша задача чаго б гэта ні каштавала, цаной свайго жыцця захаваць гэта дасягненне",— падкрэсліў Прэзідэнт.

Абарона Айчыны прадугледжвае ўсенародны характар. Таму выхаванне ў грамадзян пачуцця адказнасці за бяспеку Радзімы з'яўляецца ключавой задачай у сістэме мер па падрыхтоўцы краіны да абароны, лічыць Прэзідэнт. Памяць аб Перамозе савецкага народа над фашызмам з'яўляецца тым каштоўнасным арыенцірам, вакол якога неабходна кансалідаваць грамадзян незалежнай Беларусі. Найважнейшай мэтай ідэалагічнай работы, праводзімай Узброенымі Сіламі ў грамадстве, трэба разглядаць фарміраванне патрыятычнай свядомасці ў моладзі. Галоўным яе вынікам павінна стаць далейшае павышэнне даверу народа да сваёй арміі. "Кожны грамадзянін Беларусі павінен адчуваць і разумець сваю асабістую адказнасць за бяспеку Айчыны і быць гатовым паўстаць на яе абарону,—сказаў кіраўнік дзяржавы.— І не забывайце самае галоўнае, што будзе важна для нашага салдата і афіцэра: вы павінны абараніць сваю сям'ю, сваіх дзяцей, сваіх родных і ні ў якім разе не аддаць наша насельніцтва на ганьбаванне каму б там ні было, як гэта было ў мінулай вайне".

 

У сучасных умовах неад'емнай часткай дэструктыўнага ўздзеяння на дзяржаву стала інфармацыйная экспансія. "Яна з'яўляецца магутнай зброяй для дасягнення палітычнай, эканамічнай і ваеннай перавагі ў любым процістаянні",—лічыць Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, падзеі ва Украіне, Сірыі дэманструюць прыклады актыўнага проціборства на інфармацыйным полі. Па сваёй інтэнсіўнасці яно не ўступае рэальным баявым дзеянням. Урон, наносімы пры гэтым, непараўнальны са стратамі канфліктуючых бакоў у фізічнай просторы: паколькі барацьба вядзецца за свядомасць людзей.

Інфармацыйная прастора Беларусі не з'яўляецца выключэннем. Асноўны дэстабілізуючы ўплыў на бяспеку ў Еўропе па-ранейшаму аказвае імкненне Злучаных Штатаў і іх саюзнікаў замацаваць за сабой вядучую ролю ў сучасным светаўладкаванні.

 

У Беларусі неабходна пастаянна ўдасканальваць сістэму абароны краіны, у тым ліку і тэрытарыяльную. "У плане процідзеяння сучасным выклікам і пагрозам трэба разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы. Ніхто і ніколі нас не "расхістае", калі мы самі не створым для гэтага перадумовы",—лічыць кіраўнік дзяржавы.Перш за ўсё нашу краіну не можа не закранаць крызіс ва Украіне. Захоўваецца патэнцыял і актыўнасць радыкальных нацыяналістычных груповак, якія то тут, то там імкнуцца сілавымі метадамі змагацца за перадзел сфер уплыву ў бізнесе. Расце злачыннасць і некантралюемае распаўсюджванне зброі. Адзначаюцца спробы яе ўвозу на нашу тэрыторыю.

Для Беларусі вельмі важна захаваць выпрацаваны на палітыка-дыпламатычным узроўні баланс адносін з Масквой і Кіевам. Хаця фактычна ўпершыню на постсавецкай прасторы існуе канфлікт, развіццё якога, без перабольшання, уплывае непасрэдна на бяспеку Беларусі. 

 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мірны час у Беларусі ёсць дзяжурныя сілы ППА, у складзе якіх і расійскі кампанент. На аэрадроме ў Баранавічах штосутачна знаходзяцца беларускія экіпажы МіГ-29 і расійскіх Су-27. "Яны са сваёй задачай па ахове дзяржграніцы ў паветранай прасторы спраўляюцца, у тым ліку ў інтарэсах абароны Расійскай Федэрацыі",—сказаў беларускі лідар. Але ў выпадку размяшчэння расійскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расія, будзе мець больш мінусаў, чым плюсоў.

Прэзідэнт адзначыў, што ў гэтым годзе прынята новая амерыканская нацыянальная ваенная стратэгія, дзе ў якасці адной з прыярытэтных задач упершыню замацавана процідзеянне "рэвізіянісцкім дзяржавам". Да іх прылічана і Расія, якая настойліва спрабуе ўнесці карэктывы ў існуючую архітэктуру міжнароднай бяспекі. Зноў разгараюцца раней тлеўшыя канфлікты ў Закаўказзі. Новую вастрыню набыла нагорна-карабахская праблема, а яе проціборствуючыя бакі Арменія і Азербайджан—блізкія палітычныя партнёры Беларусі. З'яўленне чарговай зоны нестабільнасці ў дадатак да прыднястроўскай праблемы можа ініцыіраваць унутрыпалітычныя хваляванні ў Малдове.

У паласе вострых супярэчнасцей па пытаннях падзелу зямельных і водных рэсурсаў знаходзяцца дзяржавы Цэнтральнай Азіі, а ўдзельнікі гэтых канфліктаў зноў жа нашы партнёры— Таджыкістан, Кыргызстан, Узбекістан і Туркменістан. 

 

На думку кіраўніка дзяржавы, рост тэрарыстычнай актыўнасці, нацыянальнага і рэлігійнага экстрэмізму стаў рэальнай пагрозай планетарнага маштабу. 

Кіраўнік дзяржавы лічыць відавочным няздольнасць і нежаданне лідараў вядучых дзяржаў несці адказнасць за свае рашэнні. Санкцыйныя войны сталі асноўным інструментам дасягнення палітычных мэт для многіх удзельнікаў міжнародных адносін.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што пад уздзеяннем комплексу неспрыяльных знешніх фактараў у краіне ўтварыліся новыя і абвастрыліся старыя фінансава-эканамічныя праблемы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што да канца 2015 года праект Ваеннай дактрыны павінен быць разгледжаны на пасяджэнні Савета бяспекі. Акрамя таго, запланаваны разгляд новага Плана прымянення рэгіянальнай групоўкі войск на Вышэйшым дзяржсавеце. 

 

"Не трэба забываць, што мы забяспечваем не толькі свой суверэнітэт, але і цесна ўзаемадзейнічаем, асабліва ў фармаце Саюзнай дзяржавы",—дадаў кіраўнік дзяржавы.

Ён патрабуе ад ваенных арыентавацца на айчынную вытворчасць ваеннай прадукцыі, мадэрнізацыю і рамонт існуючых рэсурсаў. 

Далейшая аптымізацыя Узброеных Сіл Беларусі павінна быць накіравана на павышэнне якаснага стану арміі. Неабходна пазбаўляцца ад тэхнікі і маёмасці, выкарыстанне якіх ужо немэтазгодна, але рабіць гэта па-гаспадарску, з відавочнай выгадай. Ваенныя расходы павінны быць усебакова ўзважаны і падлічаны. 

Прэзідэнт ставіць задачу ўзмацніць патрабаванні да падрыхтоўкі афіцэраў і падраздзяленняў. Аляксандр Лукашэнка бачыць сутнасць эканамічнай рэформы ў краіне ў вытворчасці якаснага тавару і яго рэалізацыі па добрай цане.

 

Па матэрыялах БелТА падрыхтаваў

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 933
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 130
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 806
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 735
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 221
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Именины 17 января 2020
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта