Авторизация
 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з парламентарыямі і членамі Канстытуцыйнай камісіі

 Сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання прайшла 26 мая ў Авальнай зале Дома ўрада. Кіраўнік дзяржавы выступіў з заявай, пасля чаго адбылася дыскусія па шырокім коле пытанняў.

 

Ад бунтаў да ўдушэння

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што нядобразычліўцы Беларусі перайшлі ад арганізацыі бунтаў да этапу ўдушэння.
– Як мы і прагназавалі, нашы нядобразычліўцы звонку, ды і ўнутры краіны, змянілі метады атакі на дзяржаву. Яны пераступілі мноства чырвоных ліній, перайшлі межы разважлівасці і чалавечай маралі. Гэта ўжо не інфармацыйная вайна, гэта гібрыдная сучасная вайна. Трэба зрабіць усё, каб яна не перарасла ў гарачую, – сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што Беларусь – не канечная мэта ворагаў, а толькі эксперыментальная пляцоўка перад кідком на Усход. Паабяцаў выкрыць іх у бліжэйшы час.

 

Неанацызму – бой

Лідар дзяржавы заявіў, што ўлады ў зародку падавілі хвалю неанацызму, хоць камусьці гэтыя меры маглі падацца надта жорсткімі. Але гэта стратэгія – жыццёва важная для краіны. Прэзідэнт падкрэсліў, што беларусы як нацыя дараслі да таго, каб бачыць карані нацыянальнай самасвядомасці.

 
– Яна расце з Вялікай Перамогі, калі наш народ процістаяў генацыду. Цяпер мы сур'ёзна ўзяліся за гэту тэму і расследуем, нічога не ўтойваем, прадстаўляючы народу вінаватых. Мы не будзем больш саромецца, як гэта было ў перыяд Савецкага Саюза. Мы адкрыем усё, што тут адбывалася, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

 

Аб сітуацыі з пасольствам Латвіі

У гэтыя дні ў Рызе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін – удзельніц турніру. Гэтымі днямі мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку. Пасля гэтага ў МЗС Беларусі выклікалі пасла Латвіі. Яму, а таксама ўсяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства было прапанавана пакінуць Беларусь.

 
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што ў гэтай сітуацыі Беларусь зрабіла так, як робіць суверэнная нацыянальная дзяржава, якая мае на гэта права. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што такія сітуацыі, як у Рызе, выклікаюць у грамадзян уздым патрыятызму і павагу да нацыянальных сімвалаў.

 

Інцыдэнт з самалётам

Прэзідэнт пракаменціраваў інцыдэнт з самалётам Афіны – Вільнюс і раскрыў новыя падрабязнасці. Паведамленне аб мініраванні паступіла са Швейцарыі, прычым адначасова ў аэрапорты Афін, Вільнюса і Мінска. Экіпаж раіўся з гаспадарамі лайнера і аэрапортам у Вільнюсе, але прыняў рашэнне прызямліцца ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах. Паабяцаў, што так будзе і далей. А таксама заявіў аб няслушнасці некаторых домыслаў, што пасля пасадкі ў Мінску экіпаж і пасажыраў доўгі час утрымлівалі ўзброеныя людзі.

 
Няма сэнсу хістаць Беларусь

Лідар дзяржавы звярнуўся да сусветнай супольнасці: няма сэнсу хістаць Беларусь. Краіна апынулася на перадавой новай, нават не халоднай, ужо ледзяной вайны. І выстаяць можа тая дзяржава, якая не паддасца гібрыднаму націску. Беларусь ужо набыла імунітэт ад узрушэнняў. Пачуццё ўласнай годнасці беларускага народа не дазволіць тэрарыстам і экстрэмістам маніпуляваць намі. І сёння час мабілізавацца па максімуме.

 
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што адказ на любыя санкцыі будзе жорсткім і адэкватным. Часовыя цяжкасці Беларусь кампенсуе актыўнымі дзеяннямі на іншых кірунках і рынках.

 

У інтарэсах грамадства

Аляксандр Лукашэнка заўважыў: на працягу 2020 года на Беларусь аказваўся беспрэцэдэнтны націск. Чаму аб’ектам выбралі нашу краіну? Таму што не зрабіла як усе, не прагнулася і не паддалася статкаваму інстынкту, дзейнічала ў першую чаргу ў інтарэсах людзей, а не чыіхсьці глабальных фінансавых амбіцый.

 
Час паказаў правільнасць дзеянняў беларускіх улад: пакуль увесь свет толькі пачынае расхлёбваць наступствы спынення вытворчасцей, адукацыі, гандлю, мы змаглі забяспечыць работу ўсіх найважнейшых сістэм. Маштабная, цяжкая работа па абароне людзей прадаўжаецца і сёння, для Беларусі важна адзінства.

 
– Нам трэба ўмець рэагаваць на любыя змяненні, але каб не збіцца з асноўнага курсу, – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Шматвектарная палітыка

 

Беларуская дзяржава прадоўжыць праводзіць шматвектарную палітыку, і яна заключаецца не толькі ў выбудоўванні адносін з Усходам і Захадам. Наша шматвектарнасць зыходзіць з эканамічных інтарэсаў. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь заўсёды хацела выбудоўваць з Еўрапейскім саюзам добрыя адносіны як са сваім суседам. Расія падтрымлівала Беларусь у гэтым пытанні.

 
– Мы можам з Расіяй, існуючы як дзве незалежныя, суверэнныя дзяржавы, выбудаваць такую магутную сістэму ўзаемаадносін і адзінства, што гэта будзе больш моцная, чым сістэма адзінства ў самой Расіі. І мы гэтым шляхам рухаемся. Мы для Расіі такія ж важныя, як Расія для нас, – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

 

Эфектыўны адказ на санкцыі

Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў ад урада даць эфектыўны адказ на санкцыі ў адносінах да нашай краіны, перш за ўсё абараніць нашых грамадзян ад узрушэнняў і не дапусціць пагаршэння сацыяльных даброт. Закрываць граніцы неабавязкова, каб не было шкоды – эканоміка прасесці не павінна. Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць захаванню ўзроўню жыцця людзей, выкананню сацыяльна значных праграм і барацьбе з тымі, хто хоча нагрэць рукі на праблемах.

 

Рэферэндум па Канстытуцыі

Прэзідэнт закрануў работу Канстытуцыйнай камісіі, якая ўлічвае ўсе канструктыўныя прапановы дыялогавых пляцовак, грамадскіх аб'яднанняў, працоўных і навучальных калектываў.

 
– Рэферэндум павінен прайсці на найвышэйшым узроўні, адкрыта, дэмакратычна. У гэтым заключаецца залог легітымнасці будучай Канстытуцыі, па якой будзе жыць наступнае пакаленне, а можа, і не адно, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што трэба будзе падрэдагаваць выбарчую сістэму, але такім чынам, каб гэта было на карысць нашых людзей, краіны.

 

Адчуваць людзей

– Работа на месцах з грамадствам – найважнейшы напрамак дзейнасці дэпутатаў усіх узроўняў, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. – За кожным з вас стаяць дзясяткі тысяч грамадзян. Задача дэпутата – адчуваць іх запатрабаванні і настроі, улічваць іх прапановы ў законах, што распрацоўваюцца, пры неабходнасці праяўляць заканадаўчую ініцыятыву, зыходзячы з запатрабаванняў грамадства. І самае галоўнае, дэпутаты, сенатары, вы павінны стаць рупарам незалежнай, суверэннай і цывілізаванай дзяржавы. Людзям трэба несці праўду.

 
Прэзідэнт падкрэсліў: мы не можам дапусціць расколу грамадства па любой прыкмеце – нацыянальнай, рэлігійнай. Трэба пашыраць магчымасці для самарэалізацыі патрыятычна настроеных актыўных грамадзян.

 

Эканоміка набрала тэмп

Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка заўважыў, што няглядзячы ні на што беларуская эканоміка набрала нядрэнны тэмп, і прывёў вынікі работы за чатыры месяцы. Тэмп росту валавога ўнутранага прадукту склаў 102,5 працэнта да ўзроўню мінулага года, забяспечаны высокі рост аб'ёмаў прамысловай вытворчасці – 111 працэнтаў – пры мінімальным узроўні складскіх запасаў. Захавана ўстойлівасць у знешнім сектары, высокімі тэмпамі расце экспарт, забяспечана дадатнае сальда знешняга гандлю – больш за 800 мільёнаў долараў. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў. Значна палепшыліся фінансавыя вынікі работы прадпрыемстваў рэальнага сектара эканомікі.

 
Выконваюцца ўсе сацыяльныя задачы дзяржавы. Беларускі рубель не толькі стабільны, але і паступова ўмацоўваецца да сусветных валют. У сувязі з гэтым Захад вырашыў фарсіраваць санкцыйны ўдар і мішэнню стануць беларускія прадпрыемствы. Пры гэтым пад увагу не прымаецца, што ў канчатковым выніку гэта ўдарыць па людзях. Між тым па даручэнні Прэзідэнта падрыхтаваны комплекс спецыяльных ахоўных мер.

 

Сцэнарыі дэстабілізацыі

Розныя сцэнарыі па дэстабілізацыі сітуацыі радыкальнымі і сілавымі метадамі рэалізуюцца з адной мэтай – ператварыць Беларусь у краіну-ізгоя, заўважыў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей. Ён закрануў тэму глумлення з дзяржаўных сімвалаў Беларусі – гэта значыць, з пачуццяў беларускага народа. Паводле яго слоў, тое, што сёння адбываецца на заходнім флангу Беларусі, абсалютна не ўкладваецца ў нармальную карціну міжнародных і міждзяржаўных адносін. Праблемы неабходна вырашаць за сталом перамоў.

 

Па матэрыялах БелТА.

Фота БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2021
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2021


Госці краін

free counters
Партнеры сайта