Премьер-министр Роман Головченко выступил с докладом перед Президентом Беларуси Александром Лукашенко

 Работа эканомікі, адказ на санкцыі, развіццё чарнобыльскіх тэрыторый – гэтыя і іншыя пытанні Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Раманам Галоўчанка.

 

Траекторыя росту

Як паведаміў Раман Галоўчанка, эканоміка за першы квартал года выйшла на траекторыю ўстойлівага росту. Дасягнуты ён не толькі дзякуючы нафтаперапрацоўцы, калійнай галіне. Добрая прыбаўка ў прамысловасці: тэмп росту крыху большы за 109 працэнтаў. У IT-сектары – 103,5 працэнта. Пазітыўная дынаміка назіраецца і па ўсіх фінансавых паказчыках: валавы прыбытак эканомікі дасягнуў 1,8 мільярда рублёў, выручка павялічылася на 20 працэнтаў, прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі – на 30 працэнтаў (у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года).

 
Даходы насельніцтва ў першым квартале ў рэальным вылічэнні (гэта значыць, з папраўкай на інфляцыю) выраслі на 5,4 працэнта, пенсіі – на 3,4 працэнта. Прэзідэнт звярнуў увагу, што ў эканоміцы галоўнае не вынікі першага квартала, а ацэнка на перспектыву. Ва ўрада павінен быць самы дакладны прагноз.

 

Адказ на санкцыі

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, адна з цяперашніх праблем – спроба запалохаць Беларусь санкцыямі. Ён падкрэсліў, што нельга пакідаць гэта без адказу. «Дайце мне інфармацыю аб найбольш буйных еўрапейскіх праектах у нас і прадпрыемствах, якія створаны на тэрыторыі Беларусі: паглядзім на іх работу», – даручыў кіраўнік дзяржавы. Таксама паставіў ураду задачу разам з Міністэрствам замежных спраў паглядзець на дзейнасць у Беларусі па заходніх гуманітарных праграмах.

 
Раман Галоўчанка разлічвае, што палітычныя колы на Захадзе праявяць разважлівасць і спыняць санкцыйны націск. Тым больш што такія краіны, як Літва, Латвія, Польшча, Украіна, маюць у Беларусі дзелавыя інтарэсы.

 

Медыкаў – падтрымліваць

Кіраўнік дзяржавы актуалізаваў важнасць падтрымкі ўрачоў і медперсаналу, якія працуюць у чырвоных зонах.
«Мы лячылі і будзем лячыць сваіх людзей. І, дай Бог, каб у нас гэта праблема была ліквідавана так, як яна цяпер ліквідуецца. Каб мы тых урачоў, якія працуюць у чырвоных зонах з кавід-хворымі, падтрымлівалі», – заўважыў Прэзідэнт.

 

Аднаўленне чарнобыльскіх рэгіёнаў

Падчас нядаўняй рабочай паездкі Аляксандра Лукашэнкі па раёнах, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, было вырашана да верасня выпрацаваць новую праграму па развіцці адпаведных тэрыторый.

 
«Трэба вызначыцца ў кожным раёне, аграгарадку, што мы там павінны зрабіць. Трэба аднавіць той узровень жыцця і бяспекі, які быў да чарнобыльскай катастрофы. Усе праблемы абазначаны, трэба толькі вызначыцца, дзе мы нешта зробім. І для людзей давядзецца ствараць неабходныя ўмовы: інфраструктура плюс жыллё», – адзначыў беларускі лідар.

 
Раман Галоўчанка заўважыў, што пры фарміраванні праграмы развіцця рэгіёнаў, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, акцэнт будзе зроблены на павышэнні іх эканамічнай актыўнасці. У першую чаргу плануецца стварыць у кожным з пацярпелых раёнаў лакальныя кропкі росту (вытворчыя аб'екты мясцовага маштабу) і інфраструктуру для іх эфектыўнага функцыянавання.

 

Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота з афіцыйнага Інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.