Авторизация
 

У Міёрскім РВК прааналізавалі вынікі 2018 года, адобрылі прагноз на 2019-ы

 27 снежня на сумесным пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта прааналізавалі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2018 годзе, адобрылі прагноз руху наперад і праект раённага бюджэту на 2019-ы.

ЗГОДНА з дакладамі намеснікаў старшыні райвыканкама Аляксандра Шокеля, Леаніда Лясовіча, Таццяны Стальмачонак, галоўнага спецыяліста аддзела эканомікі Святланы Чарняўскай, мінулы год выдаўся няпростым, у той жа час зроблена нямала. Выкананы сем з трынаццаці паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, у тым ліку па рознічным тавараабароце, будаўніча-мантажных работах, інвестыцыях у асноўны капітал, рознічным тавараабароце грамадскага харчавання, экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый, колькасці працаўладкаваных на рабочыя месцы за кошт створаных прадпрыемстваў і вытворчасцей, удзельнай вазе знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці па арганізацыях камунальнай уласнасці.


Аднак не дасягнулі ўзроўню папярэдняга года па індэксе фізічнага аб’ёму прамысловай прадукцыі, вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, экспарце паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый.


Асноўныя паказчыкі развіцця раёна фарміруе 31 арганізацыя, чатыры з якіх — прамысловыя, столькі ж — будаўнічых, 17 — сельскагаспадарчых, шэсць належаць да сферы паслуг. За студзень-верасень 2018 года аб’ём вытворчасці прадукцыі, работ, паслуг вырас у параўнанні з аналагічным перыядам летась на 25,8 працэнта і склаў 100,9 мільёна рублёў. Найбольшая ўдзельная вага ў фарміраванні паказчыка сельскай гаспадаркі — 58 працэнтаў, гэта больш на 8,8 працэнта, чым у мінулым годзе, а тэмп росту аб’ёмаў вытворчасці склаў 148,4 працэнта.


Па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг найбольшую ўдзельную вагу займае прамысловасць, дзе тэмп росту 105,4 працэнта. Забяспечылі рост выручкі вышэй мінулагодняга 13 арганізацый. Прыбытак атрымалі 20, адмоўны вынік — 11. Рэнтабельнасць продажу склалася ў 2,1 працэнта, у тым ліку па прамысловасці 5,3 працэнта. Чысты прыбытак маюць 24 арганізацыі, шэсць застаюцца стратнымі, сярод іх адна сельскагаспадарчая, дзве прамысловыя, дзве гандлёвыя і адна будаўнічая.


За дзесяць месяцаў павялічыўся выпуск свініны салёнай, сушанай (140%), вырабаў каўбасных вараных, сасісак, сардэлек (115,5%), сыравяленых, сыравэнджаных, уключаючы салямі (108,3%), паўфабрыкатаў мясных і мясаўтрымлівальных (110,3%), кармоў гатовых для хатніх жывёл (103,4%) і іншых відаў прадукцыі.


Будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю халадзільніка мясакамбіната па захоўванні мясапрадукцыі дапамаглі павысіць яе канкурэнтаздольнасць і якасць. Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме за студзень-кастрычнік склала 28,1 працэнта, па раёне — 21,5. Аднак для таго, каб крочыць у нагу з часам, неабходна ўкараняць і сертыфікаваць сістэмы кіравання якасцю на аснове міжнародных стандартаў. У 2018 годзе новых вытворчасцей прамысловыя арганізацыі не наладзілі і мадэрнізацыяй не займаліся.


За дзесяць месяцаў сельскагаспадарчыя арганізацыі вырабілі прадукцыі ў супастаўных цэнах на звыш 49,9 мільёна рублёў, што склала 101,6 працэнта да аналагічнага перыяду летась. Паказчыкі ў жывёлагадоўчай галіне пайшлі на спад. Толькі пяць гаспадарак павялічылі вытворчасць малака. За студзень-кастрычнік валавы надой склаў 28944 тоны, што на 854 тоны ніжэй аналагічнага перыяду 2017-га. Таварнасць малака з 86,1 працэнта ўпала да 83,9. На 1 лістапада 2018-га налічвалася 33 416 галоў буйной рагатай жывёлы, што менш мінулагодняга на 1600, у тым ліку кароў 10 933 (+58). На 453 галавы паменела прыплоду.


Забяспечаны аб’ёмы і тэмпы росту будаўніча-мантажных работ (з улікам мантажу абсталявання) і інвестыцый у асноўны капітал. Аб’ём падрадных, а таксама па ўласным будаўніцтве арганізацый склаў 101 працэнт да мінулагодняга. Са станоўчай дынамікай спрацавала ПМК-55, за кошт чаго палепшыліся яе эканамічныя паказчыкі. У новым годзе плануецца актывізаваць жыллёвае будаўніцтва.
У 2018-м умацоўвалі матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі. Ва ўсіх рабілі касметычны рамонт класаў, зон рэкрэацыі, харчаблокаў і спартыўных залаў. Асфальтабетоннае пакрыццё абнавілі ў Новапагосцкай школе і Міёрскім яслі-садку №2. Адрамантавалі дахі, фасады, інжынерныя сеткі, часткова замянілі ваконныя блокі ў Міёрскім яслі-садку №1 і цэнтры карэкцыйнага-развівальнага навучання і рэабілітацыі.
Што да работы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, за дзевяць месяцаў суб’екты гаспадарання раёна не выканалі паказчык па энергазберажэнні. Пры заданні 2,9 ён склаў 2,1. Нарыхтавалі другасных матэрыяльных рэсурсаў за студзень-лістапад 51,3 працэнта ад даведзенага гадавога задання. На 32,9 працэнта выкананы план па зборы лому і адходаў чорных металаў.


Наганяць упушчанае давядзецца ў 2019 годзе. У ліку асноўных задач—актыўней нарошчваць выпуск інавацыйных тавараў, развіваць аграпрамысловы і прамысловы комплексы, павышаць працоўную дысцыпліну, клапаціцца пра занятасць насельніцтва, эканоміць усе віды рэсурсаў. Старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў заўважыў, што напружваць свае сілы і забяспечваць бясстратную і рэнтабельную работу прадпрыемстваў — абавязак кожнага на сваім працоўным месцы, за гэта нясуць персанальную адказнасць кіраўнікі. У цэлым дынаміка развіцця нядрэнная, але патрабуе большага тэмпу.

Бюджэт
Па чакаемай ацэнцы за 2018 год у бюджэт раёна паступіць звыш 14 мільёнаў рублёў уласных даходаў.
Згодна з інфармацыяй намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіры Рунда, за студзень-лістапад атрымалі 12 858 511,44 рубля, што больш аналагічнага перыяду 2017-га на 15,2 працэнта. Асноўныя сродкі — ад падаткаў, збораў і непадатковых плацяжоў. Значны рост — 153 працэнты — склаўся па падатку на прыбытак, які паступіў ад прадпрыемстваў “ММПЗ-груп”, “Метпрамбуд”, “Капіталдрэўпрадукт” і мясакамбіната.


За адзінаццаць месяцаў бюджэт раёна папоўніўся на 1 116 029,71 рубля непадатковага прыбытку ці 8,7 працэнта ад агульнай сумы ўласных даходаў. Найбуйнейшыя з іх: кампенсацыі выдаткаў дзяржавы, ад прыватызацыі жылля, ад здачы ў арэнду зямельных надзелаў, штрафы, працэнты за карыстанне грашовымі сродкамі бюджэту. 78,6 працэнта бюджэтных сродкаў накіравалі на сацыяльна-культурную сферу і сацыяльную палітыку.


Праект бюджэту Міёрскага раёна на 2019 год распрацаваны адпаведна прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і грашова-крэдытнай палітыкі, з улікам змяненняў і дапаўненняў, якія ўносіліся ў падатковае і бюджэтнае заканадаўства. Уласныя даходы прагназуюцца ў суме 14 859,8 тысячы рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі паступленняў 2018-га ў 6,1 працэнта. Асноўнымі крыніцамі застануцца падаткі: падаходны з фізічных асоб, на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, прыбытак, іншыя ад выручкі пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг. Захаваецца пералік, які ўстанаўліваецца на тэрыторыі раёна: падаткі за ўтрыманне сабак, збор з нарыхтоўшчыкаў і курортны. Прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У цэлым даходы па бюджэце раёна складуць 31 120,7 тысячы рублёў.


Прэзідыум райсавета і райвыканкама адобрылі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2019 год. Яны зацверджаны на сесіі раённага Савета дэпутатаў 28 снежня. 

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 361
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 885
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта