Авторизация
 

Да чаго прыйшлі на сесіі Міёрскага Савета дэпутатаў

 Як па асобных паказчыках развіцця, так і ў цэлым. Належныя ўмовы для гэтага павінны ствараць усе службы і калектывы раёна ў 2019 годзе. Такую задачу акрэсліў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў у ходзе справаздачы аб рабоце ў 2018-ым на сесіі раённага Савета дэпутатаў.

У цэлым Ігар Валер’евіч ахарактарызаваў зробленае станоўча. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг вырасла на 14,5%, атрымалі 2,1 мільёна рублёў прыбытку. Два гады запар фарміруецца станоўчы канчатковы фінансавы вынік, за 2018-ы гэта 812 тысяч рублёў. З пачатку справаздачнага года рэнтабельнасць продажу склала 2,1 працэнта, па годзе чакаецца 2,6. Не прайшлі бясследна намаганні, накіраваныя на зніжэнне выдаткаў і выхад на бясстратную работу. Па выніках 10 месяцаў аўтсайдарамі лічыліся шэсць арганізацый, па годзе чакаюцца чатыры.


За студзень-кастрычнік тэмп росту інвестыцый у асноўны капітал дасягнуў 490 працэнтаў, будаўніча-мантажных работ—210,5, рознічнага тавараабароту — 106 працэнтаў. Міёрскі раён на першым месцы сярод іншых у вобласці па тэмпах росту экспарту тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый. Рознічны тавараабарот грамадскага харчавання выраснда 115 працэнтаў.


Старшыня райвыканкама дэталёва ахарактарызаваў вынікі работы асобных галін, у тым ліку сацыяльнай сферы. У справаздачным годзе ўведзены ў эксплуатацыю значны для Міёршчыны аб’ект — цэнтральная раённая бальніца. На будаўніча-мантажныя работы патрачана 18,7 мільёна рублёў, на абсталяванне — больш за 2 мільёны, якога набылі 163 адзінкі. У тым важкім пераліку аналізатары для клініка-дыягнастычнай лабараторыі, рэнтгенапарат, УЗІ-апараты, абсталяванне відэаэндаскапічнае, для аперацыйных і аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі. У распараджэнні медыкаў цяпер тры новыя аўтамабілі, у тым ліку “хуткай дапамогі”. Пасля рамонту палепшыліся ўмовы лячэння ў тэрапеўтычным аддзяленні ЦРБ, прыёму на ФАПах. У цэлым якасць лячэбна-дыягнастычнага працэсу на больш высокім узроўні. На тым не спыняюцца. Распачаўся рамонт у будучым стаматалагічным аддзяленні. У працэсе праектаванне будынка райпаліклінікі. Вырашаюцца іншыя важныя пытанні па развіцці медыцынскіх паслуг на Міёршчыне.


На працягу 2018-га года значна ўмацавалі матэрыяльна-тэхнічную базу ўстаноў адукацыі. З бюджэту на гэтыя мэты накіравалі 806,4 тысячы рублёў, у тым ліку на капітальны рамонт 30,9 тысячы, бягучы і добраўпарадкаванне 326,4 тысячы, набыццё — 449,1 тысячы. Затрачана 28,9 тысячы рублёў з пазабюджэту і ўзносаў папячыцельскіх саветаў.


Пэўныя рамонтныя намаганні і набыткі дазволілі палепшыць стан СШ №3 імя Я. Томкі. Для ўстаноў адукацыі набылі чатыры камп’ютарныя класы, мульціборд за 56,5 тысячы рублёў, спартыўны інвентар і абсталяванне. Школьнікаў на вучобу падвозяць 17 аўтобусаў і два мікрааўтобусы. Такі цяпер арсенал аўтапарка ўстаноў па адукацыі.


Прыярытэтным накірункам развіцця застаецца будаўніцтва. За 11 месяцаў індывідуальныя забудоўшчыкі ўвялі ў эксплуатацыю 2094 квадратныя метры жылых памяшканняў. Будаўніча-мантажныя работы за студзень-кастрычнік 2018-га выкананы ў аб’ёме 71 652 тысячы рублёў, што ў супастаўных цэнах да аналагічнага паказчыка мінулагодняга перыяду складае 210,5 працэнта.


Рэалізаваны інвестыцыйны праект па будаўніцтве мабільнага кемпінгу паблізу вёскі Зачарэўе Перабродскага сельсавета коштам каля 80 тысяч рублёў. Згодна з Планам індустрыялізацыі, распрацаваным на перыяд да 2025 года, у 2018-ым працягвалі ўзводзіць завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі. За студзень-верасень інвесціравана 264,4 мільёна рублёў, з пачатку раэлізацыі праекта створана 86 новых рабочых месц, у тым ліку 46 летась.


У новым годзе запланавана завяршыць работы на будаўнічай пляцоўцы завода, мадэрнізацыю вуліцы Камуністычнай і выратавальнай станцыі. У 2019-ым неабходна ўзвесці 6600 квадратных метраў шматкватэрнага жылля.


Каб дасягнуць пастаўленых мэт і надаць пазітыўным змяненням у эканоміцы ўстойлівы характар, неабходна, перш за ўсё, граматна і настойліва выконваць працоўныя абавязкі, звярнуў увагу старшыня райвыканкама. У ліку важных задач: сфарміраваць спрыяльны бізнес-асяродак, клапаціцца пра стабільныя, прадказальныя ўмовы для вядзення бізнесу для суб’ектаў гаспадарання, забяспечыць эфектыўную занятасць, рост прадукцыйнасці працы і ўзроўню заробку. Неабходна ствараць высокатэхналагічныя арганізацыі і вытворчасці, развіваць паслугі, рухаць прадукцыю на новыя рынкі. Асаблівай увагі патрабуе аграрны комплекс, у прыватнасці, жывёлагадоўчая галіна. Гэта галоўная крыніца атрымання грашовага прыбытку кожнай гаспадаркі.


Ігар Кузняцоў падзякаваў дэпутатам за сумесную работу і падкрэсліў, што выканаўчая і заканадаўчая ўлады супольна рабілі ўсё магчымае, каб паляпшаць дабрабыт жыхароў раёна. Развіваць родны край прадоўжаць і далей.


На сесіі прыняты праект бюджэту раёна на 2019 год. Яго даходы спланаваны з апераджальным ростам над расходамі — 106,1 працэнта да 2018-га. Па падатковым і непадатковым прыбытку ў сукупнасці прырост да мінулагодняга без уліку разавых паступленняў павінен скласці пяць працэнтаў, што забяспечыць трывалую базу фінансавай стабільнасці. Захаваецца датацыйнасць усіх мясцовых бюджэтаў. Высокім застанецца ўзровень бюджэтнага фінансавання на сацыяльна-культурную сферу, што складзе 81 працэнт ад агульнага аб’ёму.
Дэпутаты зацвердзілі асноўныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёршчыны на 2019 год.

Фота для ілюстрацыі.
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 936
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 72 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 38 291
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 36 951
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 35 673
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 883
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 904
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2019
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2019
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта