Прысяга прэзідэнта

21 студзеня адбылася цырымонія ўступлення на пасаду ўноў абранага Прэзідэнта. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, парламентарыяў, прадстаўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў, дыпламатычнага корпуса кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка прынёс Прысягу на вернасць народу.

Цырымонія інаугурацыі прайшла ў Палацы Рэспублікі. Удзел у ёй прыняла дэлегацыя з Міёршчыны. Наш раён прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў і кіраўнік раённай выбарчай камісіі Р. В. Парфёненка, намеснік старшыні райвыканкама і кіраўнік раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” М. М. Баніфатава, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Н. М. Мішута, дырэктар Дварнасельскай СШ-сада і старшыня адной з лепшых участковых выбарчых камісій А. С. Кляшчонак, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі і актыўны член ініцыятыўнай групы па збору подпісаў у падтрымку кандыдата ў Прэзідэнта В. І. Пятрова.

Мерапрыемства закончылася святочным канцэртам майстроў мастацтваў.

Л. АЛЯКСАНДРАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.