В ІІІ съезде ОО "Белая Русь" в Минске приняла участие руководитель районной организации из Миор Елена Шамёнак
gazeta 26-01-2018, 16:38 1 741 У рэспубліцыНа мінулым тыдні ў Мінску прайшоў ІІІ з'езд Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь". Удзел у яго рабоце ў якасці дэлегатаў прымалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Баніфатава і кіраўнік раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Алена Шамёнак.
Алена Венядзіктаўна падзялілася ўражаннямі.
— З'езд не толькі падводзіць вынікі зробленага за справаздачны перыяд, ён вызначае напрамкі работы на будучыню. Таму ўдзельнічаць адначасова цікава, ганарова і адказна, — падкрэсліла Алена Венядзіктаўна. — Першае, што варта адзначыць, — гэта масавасць форуму, множацца рады нашага грамадскага аб'яднання, адпаведна, расце яго ўплыў і аўтарытэт у краіне. Каб такі працэс працягваўся, выказаў пажаданне Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў прывітанні дэлегатам і ўдзельнікам. Упэўнена, што так яно і будзе, бо нашы пярвічкі не проста даносяць да кожнага чалавека пасылы, якія генерыруе кіраўнік дзяржавы, яны падмацоўваюць іх канкрэтнымі справамі. У нас ёсць кадры, тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці для ўплыву на беларускае грамадства. Мы — надзейная апора дзяржаўнай палітыкі краіны. Толькі трэба быць яшчэ больш актыўнымі, гэтае пажаданне выказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава.
Пра трансфармацыю грамадскага аб'яднання ў партыю пакуль гаварыць рана, бо мэта любой партыі — барацьба за ўладу, а ў "Белай Русі" напрамак дзейнасці крыху іншы — росквіт, дабрабыт нашага грамадства. Таму нам трэба з улікам сучасных патрабаванняў плённа супрацоўнічаць з дзяржаўнымі структурамі і іншымі грамадскімі фарміраваннямі, сумеснымі намаганнямі вырашаць на месцах праблемы, мяняць сітуацыю да лепшага, займацца кансалідацыяй грамадства.
Пастаўлена задача больш актыўна праяўляць сябе на міжнароднай арэне, займацца публічнай дыпламатыяй.
Новым старшынёй РГА "Белая Русь" абраны кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, заслужаны артыст Беларусі. Нашу арганізацыю лічыць арміяй патрыётаў, якія працуюць на ўсё грамадства. У гэтым напрамку і будзем рухацца далей.
Гутарыў Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.