Авторизация
 

У райвыканкаме вялі размову пра рацыянальнае выкарыстанне і ахову земляў

 Зямля любіць догляд. У добрага гаспадара не бывае неўрадлівай глебы, а ў дрэннага заўжды надвор’е вінавата. Пра рацыянальнае выкарыстанне і ахову земляў вялі размову ў райвыканкаме. У пасяджэнні прыняў удзел намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС» Яўген МЕЛЬНІЧЭНКА.

 

Начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Павел Сушко заўважыў, што агульная плошча Міёрскага раёна складае 178 664 гектары. З іх 77 858 га сельскагаспадарчага прызначэння. Вядзецца работа па ўцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемых і неэфектыўна выкарыстоўваемых участкаў.

 
Агульная плошча земляў сельскагаспадарчых арганізацый (сельгаспрадпрыемстваў, падсобных і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак) складае 84 567 гектараў.

 
Меліяраваныя землі займаюць 37 993 гектары, з іх сельскагаспадарчых – 33 324 га.
Летась плошча ворыўных земляў павялічылася на 26 гектараў, сельскагаспадарчых, якія належаць арганізацыям, паболела на 44 га, сельскагаспадарчых па раёне – на 7 га. Гаспадаркам перадалі ўчасткі, што знаходзяцца ў межах населеных пунктаў і раней прадастаўляліся грамадзянам, але іх не выкарыстоўвалі па прызначэнні. Важна не дапускаць зарастання земляў сельскагаспадарчага прызначэння. Задача аддзела землеўпарадкавання сумесна з сельвыканкамамі – перадаць іх клапатлівым гаспадарам. У рабоце выкарыстоўваюць праграмныя прыкладанні «Геапартал Зіс», «SAS. Планета», планава-картаграфічны матэрыял. Пасля выезду і абследавання мясцовасці атрыманую інфармацыю апрацоўваюць. Калі ўчасткі не запатрабаваныя насельніцтвам для вядзення падсобнай гаспадаркі, сенакосу, выпасу жывёлы – іх перадаюць сельгасарганізацыям. Такім чынам сёлета ўцягнулі ў гаспадарчы абарот 20 гектараў, у тым ліку 9 ворыўных і 11 га лугавых земляў сельсаветаў.

 
 Між тым шмат участкаў застаюцца незапатрабаванымі. Прычына ў скарачэнні колькасці сельскага насельніцтва ў раёне. За апошнія пяць гадоў вяскоўцаў паменела на 1 609 чалавек.

 
Сёлета аддзел землеўпарадкавання правёў інвентарызацыю сельскагаспадарчых земляў. Правяралі на зарастанне драўніна-хмызняковай расліннасцю. У выніку падрыхтавалі матэрыялы на 1 431 участак агульнай плошчай 1 244 га, каб перавесці іх у несельскагаспадарчыя землі сельскагаспадарчага прызначэння. Рашэнне прыме абласны выканаўчы камітэт.
Адзін са спосабаў уцягнуць у гаспадарчы абарот часова незанятыя землі – ада- браць і прадаставіць для будаўніцтва і абслугоўвання розных аб’ектаў. Згодна з пунктам 4 Указа Прэзідэнта ад 27.12.2007 № 667 «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», у раёне фарміруюцца пералікі свабодных участкаў, якія аддаюць насельніцтву для ўзвядзення жылля і калектыўнага садаводства ў садовых таварыствах. На 1 жніўня ў базе іх налічвалася 264 агульнай плошчай звыш 53 гектараў. Сёлета чатыры выдзелілі грамадзянам, якія мелі патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Чатыры надзелы, ад якіх адмовіліся гаспадары, таксама ўключаны ў пералік.

 
Ад рэалізацыі ўчасткаў у прыватную ўласнасць атрымалі каля 11 108 рубля, яшчэ 9 680 – па выніках аўкцыёна. Сфарміравана пяць зямельных надзелаў, якія выставяць на таргі для ўзвядзення жылля: два ў аграгарадку Язна, па адным у Пераброддзі, Зачарэўі і Снегах. Свабодны ўчастак у Дзісне прадугледжаны для размяшчэння гандлёвага павільёна, таргі пакуль не прынеслі выніку. Два аналагічныя надзелы з’явяцца ў Міёрах. Выяўляюцца граніцы зямельнага ўчастка для будаўніцтва і абслугоўвання шматфункцыянальнага комплекса ў райцэнтры.

 
На тэрыторыі раёна дзейнічае садаводчае таварыства «Вяснянка», якое займае плошчу 52 гектары. Тут зарэгістраваны 323 чалавекі, якія вядуць калектыўнае садаводства. Для гэтых мэт у пераліку свабодных участкаў прадугледжаны яшчэ чатыры.
Пад асаблівай увагай землеўпарадкавальнай службы знос пустога і трухлявага жылля ў сельскай мясцовасці. Вызваленыя землі ўключаюць у сельгасабарот. На тэрыторыі сельсаветаў знеслі дзевяць дамоў на плошчы ў два гектары.
На кантролі аддзела землеўпарадкавання выкарыстанне земляў, якія прылягаюць да тэрыторый машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і іншых сельгасаб’ектаў. Наглядаюць за выкарыстаннем унутрыгаспадарчых кар’ераў карысных выкапняў. Сёлета адкрыта чатыры аб’екты на плошчы 2,3 га.

 
За восем месяцаў ліквідаваны чатыры міні-палігоны, якія займалі 1,5 гектара. Зямельныя ўчасткі таксама ўведзены ў сельскагаспадарчы абарот.

 
 Важную ролю ў рабоце службы займае кантрольная дзейнасць. За студзень – жнівень правялі 15 праверак захавання зямельнага заканадаўства. Выдалі 18 прадпісанняў юрыдычным асобам і 16 матэрыялаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Прычыны – несвоечасовае асваенне зямельнага ўчастка і зарастанне пустазеллем. У раёне вядуць работу па знішчэнні плантацый баршчэўніку. На 1 жніўня выяўлена 255 гектараў, з іх хімічным спосабам апрацавана 195 га. Работы працягваюцца.

 
Зямельныя рэсурсы залежаць ад якасці верхняга слоя глебы, заўважыў намеснік начальніка райсельгасхарчу, начальнік аддзела вытворчасці сельгаспрадукцыі Дзмітрый Міхалкіў. Таму акрэсліў асноўныя задачы: прымяненне мінеральных і арганічных угнаенняў, ахова ўчасткаў ад зарастання драўніна-хмызняковай расліннасцю, захаванне дасягнутага ўзроўню меліяраваных земляў. Максімальна эфектыўна выкарыстоўваць кожны кавалачак зямлі заклікаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў.
Патрабаванні да ўладкавання мінералізаваных палос і супрацьпажарных разрываў агучыў начальнік РАНС Віталь Ганін. Звыш 40 разоў падраздзяленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сёлета выязджалі на тушэнне загаранняў, 14 пажараў. У агні загінулі два чалавекі. Зафіксавана шэсць загаранняў прыродных экасістэм. Віталь Аляксандравіч прызнаў недастатковай работу сельскіх выканаўчых камітэтаў па выяўленні небяспечных участкаў і пошуку іх гаспадароў, падкрэсліў неабходнасць распрацаваць картаграфічны матэрыял. Навесці парадак на зямлі цяпер лягчэй, чым потым змагацца са стыхійнымі бедствамі. Важна ачысціць вадаёмы і стварыць новыя, каб не губляць час, дастаўляючы ваду здалёк.

 
Ад парадку на зямлі напрамую зале- жыць яе пажарная бяспека, адзначыў намеснік начальніка аддзела арганізацыйнага забеспячэння дзяржсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны «Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС» Яўген Мельнічэнка. Важна звяртаць увагу на старыя будынкі, своечасова прымаць рашэнні па іх зносе. Летась па рэспубліцы зафіксавана 25 абвальванняў будаўнічых канструкцый, дзе загінулі чатыры чалавекі. У ліку актуальных пытанняў і ачышчэнне пад’язных шляхоў да сельскагаспадарчых аб’ектаў і прыродных экасістэм.

 

Алена ВАРОНІНА

Фотаматэрыял з архіва рэдакцыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 июня 2021
Александр, Алексей, Иван, Кирилл, Рафаил, Мария, Марфа, Марианна, Фекла

Именины 21 июня 2021
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта