Там, дзе працуюць гаспадары

Прэзідэнт наведаў у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці сельгасфіліял ААТ «Мінскаблаграсэрвіс». Гэту гаспадарку ён назваў узорам для стварэння новых падобных прадпрыемстваў па ўсёй краіне.

 Кіраўнік дзяржавы прыбыў на машынны двор гаспадаркі. 
– У чым наогул сэнс, каб разумелі асабліва тыя, хто нас бачыць і чуе: сельская гаспадарка – гэта ў асноўным земляробства і жывёлагадоўля. Усё жывое, пачынаючы ад глебы. Тэхніка зараз складаная, энерганасычаная, яе трэба недзе захоўваць, абслугоўваць і рамантаваць. Гэта машынны двор, – правёў невялікі лікбез беларускі лідар. 
У гаспадарцы прывялі ў парадак стары мехдвор, адрамантавалі збудаванні, дзе трэба – узвялі новыя. 

– Я паглядзеў, што тут можна пакінуць. Частку будынкаў убраў. Чатыры будынкі рэканструяваў. Зрабіў пад нашы ўмовы. Разумеючы, колькі будзе тэхнікі, паставіў павець, зрабіў мыйку, мадэрнізаваў запраўку на тую колькасць тэхнікі, што неабходна. Разлічана на 10 тысяч га, але тэхнікі пакуль у разліку на 8,8 тысячы га, – расказаў генеральны дырэктар ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» Дзмітрый Шабар. 

– Чаму лічыш на 8,8 тысяч га? А калі напружвацца – на ўсе 12 тысяч га. А калі параўнаць з энерганасычанасцю іншых гаспадарак, то, напэўна, на 12, а то і 15 можна, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. 
Дзмітрый Шабар расказаў, што ў гаспадарцы дастаткова складаныя палявыя работы «ідуць фронтам»: працуюць і з пашавымі землямі, і тымі, якія гадамі не выкарыстоўваліся. 

Побач зернесушыльны комплекс і сховішча. Для ўмоў Беларусі такія комплексы асабліва важныя, каб дасушыць сабранае зерне і закласці на захоўванне. Дарэчы, кіраўнік прадпрыемства і тут праявіў гаспадарчы падыход. Зернесушылку сам накідаў, як яе бачыў. Паездзіў па рэспубліцы, паглядзеў, якія комплексы ёсць у гаспадарках, крыху яе дапрацаваў. З «Амкадорам» паклалі на паперу, спраектавалі, пабудавалі. Асаблівасць сушылкі ў тым, што ў ёй спалучаны магчымасці як для папярэдняй апрацоўкі, так і для працяглага захоўвання. Прасцей кажучы, гэта дазваляе прывезенае з поля зерне не пакідаць проста на зямлі, няхай там асфальтавае ці бетоннае пакрыццё, а суткі захоўваць у спецыяльным месцы ў чаканні дапрацоўкі. У выніку ўся гэта інфраструктура з’яўляецца асновай для мяса-малочнай вытворчасці і жывёлагадоўлі ў цэлым. 
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што прыкладна ў палове гаспадарак машынныя двары і зернесушылкі ўжо мадэрнізаваны, а ў многіх трэба яшчэ сур’ёзна працаваць. Пры гэтым гаспадарка ў Мя- дзельскім раёне створана фактычна з нуля за кошт аб’яднання раней неэфектыўна выкарыстоўваемых сельгасугоддзяў. 

– Гэта ўзор стварэння новых гаспадарак: машынны двор, які павінен быць, зернесушылка і малочнатаварная ферма. Гэта гаспадарка, Мядзельскі раён, там паўночней – павінны быць арыентаваны, напэўна, усё-такі на малочную жывёлагадоўлю і адкорм буйной рагатай жывёлы. Калі птушку і свініну будзеце яшчэ вырабляць, гэта ўжо ваша справа, – сказаў беларускі лідар. 
Прэзідэнт падкрэсліў важнасць уцягнення ў абарот невыкарыстоўваемых пакінутых земляў, давядзенне да ладу інфраструктуры ад старых малых гаспадарак, на базе якіх неабходна ствараць новыя буйныя. Гэта задача не толькі для Мядзельскага раёна і больш паўночных тэрыторый Віцебскай вобласці, але і для краіны ў цэлым. 

Прэзідэнт адзначыў, што ў свой час у рамках мадэрнізацыі сяла больш увагі надавалася развіццю аграгарадкоў, сацыяльнай сферы. Цяпер робіцца ўпор на матэрыяльную базу для таго, каб людзі маглі працаваць. Работа – гэта заробак. Тады можна і аграгарадок у парадак прыводзіць, і людзі могуць жыць тут. Як звярнуў увагу беларускі лідар, зараз момант пад’ёму матэрыяльнай базы. У тым сэнс і мэта яго прыезду. 

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што трэба, хоць гэта не танна, на базе старых і неэфектыўных гаспадарак, уцягваючы невыкарыстоўваемыя землі, ствараць падобныя новыя сельгаспрадпрыемствы:
– Трэба ісці ў гэтым накірунку і наводзіць парадак там, дзе яго няма. Гэта будучыня не толькі Мядзельскага раёна, але і краіны. 

Прэзідэнт нагадаў, што на мінулым тыдні ў Слуцкім раёне ён наведаў малочнатаварны комплекс, і гэта яшчэ адзін узор: «Ідэальна. Я ўжо рэкамендую, каб з усёй краіны туды паехалі глядзець. Канструкцыі зрабіць не праблема, недарагія. Сам комплекс недарагі, гаспадарчым спосабам пабудаваны. Ёсць узор для стварэння малочнатаварнага комплексу». 

Па матэрылах БЕЛТА і СМІ

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.