Авторизация
 

Конкурс “На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне РБ за 2018 год”

 Згодна з Пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Саюза будаўнікоў, Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў ад 12 лістапада 2018 года, аб’яўлены конкурс “На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне Рэспублікі Беларусь за 2018 год”.

Яго мэта — садзейнічаць развіццю будаўнічага комплексу рэспублікі, вызначыць найбольш эфектыўныя арганізацыі, прамысловыя прадпрыемствы, навуковыя, праектныя і вышукальныя арганізацыі, а таксама ўстановы адукацыі, якія рыхтуюць спецыялістаў гэтай галіны. Важна прапагандаваць і распаўсюджваць іх перадавы вопыт, стымуляваць арганізацыі і працу іх кіраўнікоў.


У конкурсе могуць прыняць удзел усе арганізацыі і прадпрыемствы будаўнічага профілю, незалежна ад формы ўласнасці, якія знаходзяцца ў ведамным падпарадкаванні Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і ў камунальным падпарадкаванні, уласныя кампаніі і таварыствы. А таксама іншыя арганізацыі, дзейнасць якіх звязана з будаўніцтвам.


Падрабязная інфармацыя пра конкурс па тэлефонах 8(017) 208 73 11, 207 39 92, 208 82 57. Або на сайтах Мінбудархітэктуры www.mas.by, Саюза Будаўнікоў www.belss.by, РУП “Белбудцэнтр” www.bsc.by, РУП “БудМедыяПраект” www.arcp.by, газеты “На будоўлях Мінска” www.minskstroy.by.


Заяўкі на ўдзел у конкурсе накіроўвайце да 1 сакавіка ў Саюз Будаўнікоў па адрасе г. Мінск, вул. Р. Люксембург, 101, к. 36.

Фота для ілюстрацыі.
Мікалай ШЭРЭМЕТ,
старшыня Саюза Будаўнікоў.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта