Авторизация
 

I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны ў Гомелі

 I Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў 25-26 кастрычніка ў Гомелі. На пленарным пасяджэнні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатова дапамагчы ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны там, дзе паміж бакамі няма даверу. Мэта адна — спыніць вайну, захаваць адзінай і непадзельнай суседнюю краіну. 

Ва ўрэгуляванні непаразумення будзе дзейнічаць толькі зыходзячы з дамоўленасцей украінскага і расійскага бакоў.


Паводле слоў Аляксандра Рыгоравіча, на Форуме рэгіёнаў у Гомелі ўкраінскі бок прымаюць вельмі цёпла, і гэта не створыш штучна. "..Мы за вас вельмі перажываем, — звярнуўся да ўкраінскіх гасцей Прэзідэнт. — Хочам, каб гэта цудоўная зямля, найбагацейшая па сваіх рэсурсах і з суперпрацавітымі людзьмі, квітнела. Яна такой і будзе".

Прэзідэнт Украіны ўдзячны беларускаму боку за стварэнне ўмоў для мінскай перагаворнай пляцоўкі. “У Мінску былі падпісаны дакументы, якія назаўсёды ўвойдуць у падручнікі дыпламатыі. Яны называюцца мінскімі пагадненнямі, — падкрэсліў Пётр Парашэнка. — Ці давяраю я Лукашэнку? На сто працэнтаў”.


Як заўважыў беларускі лідар, Украіна для Беларусі не толькі добры сябра і краіна-суседка, а і адзін з найважнейшых палітычных і гандлёва-эканамічных партнёраў.


Апошнія гады адзначаецца станоўчая дынаміка росту ўзаемнага тавараабароту. Па выніках 2017 года аб'ёмы двухбаковага гандлю павялічыліся ў параўнанні з 2016-ым больш як на 20 працэнтаў і склалі звыш $4,5 млрд. Сёлета расце не толькі беларускі экспарт, але і імпарт прадукцыі з Украіны. Найбольш перспектыўныя напрамкі міждзяржаўнага — сельская гаспадарка, нафтахімічны і машынабудаўнічы комплексы, гуманітарная і навукова-тэхнічная сферы.


Па выніках студзеня-жніўня бягучага года тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай склаў $3,66 млрд і ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017-га павялічыўся на 23,7 працэнта, экспарт — $2,71 млрд (рост на 23,5 працэнта).


У Беларусі дзейнічаюць 295 прадпрыемстваў з украінскім капіталам, у тым ліку 122 сумесныя. Ва Украіне створана восем сумесных зборачных вытворчасцей рознай беларускай тэхнікі. У цэлым там функцыянуюць больш за 100 арганізацый тавараправоднай сеткі беларускай прадукцыі. 

Фота з сайта ТUТ.by

Паводле БелТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта