Форум регионов
gazeta 14-06-2016, 13:42 0 У рэспубліцы
Напярэдадні стартавалі знакавыя для беларуска-расійскага супрацоўніцтва мерапрыемствы. У іх ліку Дні Масквы ў Мінску, IV Расійска-беларускі маладзёжны форум, I Фестываль рэгіянальных тэлекампаній Беларусі і Расіі "Вобраз часу" і іншыя. Спецыяльна да Форуму рэгіёнаў прымеркавалі і міжнародную выставу "Белагра-2016", якая аб'яднала 535 кампаній з 23 краін свету.
Падчас форуму прайшло пасяджэнне Міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. У другі дзень адбылося плянарнае пасяджэнне на тэму "Рэалізацыя ўзгодненай сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве: дасягненні, праблемы, шляхі вырашэння і перспектывы". Выступілі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Матвіенка, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва іншых органаў улады дзвюх краін.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін яшчэ да форуму абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін. Наведалі выставу "Белагра-2016".
Беларуска-расійскае ўзаемадзеянне мае шматпланавы і ўсёабдымны характар і паступальна развіваецца па ўсіх напрамках. Рэалізуецца 10 праграм у Саюзнай дзяржаве, пачынаючы ад космасу і заканчваючы аграрным напрамкам, сельскай гаспадаркай. На плянарным пасяджэнні ІІІ Форуму рэгіёнаў падпісана пяць новых пагадненняў: тры—беларускага ўрада з расійскімі рэгіёнамі і два паміж рэгіёнамі дзвюх краін. Так, пагадненні аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з урадам Беларусі заключылі прадстаўнікі Рэспублікі Хакасія, Пермскага краю і Томскай вобласці.
Акрамя таго, пагадненні аб узаемадзеянні ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, гуманітарнай і культурнай сферах падпісалі Гомельская і Уладзімірская вобласці, Валагодская і Мінская вобласці. Падрыхтавана яшчэ 9 новых праектаў саюзных праграм.
Па матэрыяле БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.





