Авторизация
 

Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны прайшоў у Жытоміры

 3 – 4 кастрычніка ў Жытоміры прайшоў ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У рамках мерапрыемства адбылася першая сустрэча прэзідэнтаў дзвюх краін – Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскага. Кіраўнікі дзяржаў правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным складзе, прынялі ўдзел у пленарным пасяджэнні ІІ Форуму рэгіёнаў. Падпісалі чатыры дзясяткі дамоўленасцей на агульную суму больш за $540 млн. 

Партнёры – назаўжды

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Уладзіміру Зяленскаму ад імя ўсёй беларускай дэлегацыі, адзначыўшы, што ў Жытомір увогуле прыехалі амаль паўтысячы чалавек. «На блізкую нам, можна сказаць, родную зямлю. І вы вельмі тонка прыкмецілі, правільна, што ў нас, нягле-дзячы на тую граніцу, якую нас прымусілі выбудаваць, паміж людзьмі няма ніякіх граніц, кардонаў. Мы сапраўды разумеем адзін аднаго. Хоць і размаўляем на розных мовах, яны блізкія і зразумелыя нашым людзям», – сказаў ён. «Нам гісторыя прадаставіла такі шанц: дамовіўшыся, выканаць на карысць нашых народаў», – дадаў беларускі лідар.


 Ён заўважыў, што для Беларусі ёсць не толькі прагматычная аснова ўзаемадзеяння з украінскай дзяржавай і народам Украіны. «Гэта глыбокая вялікая ідэалогія заснавана на гісторыі, якую мы з вамі перажылі. Ды і цяпер нам няпроста. Усе праблемы, якія ёсць у нас і ў вас, мы перажываем разам. Хачу вас запэўніць: вы ніколі не мелі праблем з тэрыторыяй Беларусі і з Беларуссю і вы ніколі не будзеце іх мець. Мы заўсёды будзем самымі добрымі і надзейнымі вашымі прыхільнікамі, партнёрамі. І калі новая ўлада Украіны захоча мець з намі братэрскія цесныя адносіны, за намі затрымкі не будзе», – запэўніў кіраўнік дзяржавы.

Сумесныя
вытворчасці

«Украіна – адзін з галоўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Толькі за мінулы год павялічылі тавараабарот амаль на чвэрць, але гэта далёка не мяжа нашых магчымасцей. Агульная гісторыя і суседства прадвызначылі прыярытэты ў тым ліку ў эканамічнай сферы. Гэта, перш за ўсё, паліўна-энергетычны, аграпрамысловы комплексы, прамысловая кааперацыя, транспартна-лагістычная сфера», – пералічыў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва Прэзідэнт.


Беларусь гатова весці перагаворы аб павелічэнні паставак нафтапрадуктаў для ўкраінскіх прадпрыемстваў. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што і ў далейшым трэба падтрымліваць сумесныя праекты ў гэтай галіне.


Сур'ёзныя перадумовы для ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, паводле слоў Прэзідэнта, стварае адкрыццё ўкраінскага рынку электраэнергіі. Беларускі бок ужо заключыў некалькі камерцыйных кантрактаў на яе пастаўкі ва Украіну. «З запускам Беларускай АЭС у 2020 годзе нам будзе цікавы вопыт работы ўкраінскай атамнай энергетыкі», – заявіў ён.


Вялікія перспектывы Аляксандр Лукашэнка бачыць у машынабудаванні, сумесным развіцці транспартных артэрый. Геаграфічнае становішча нашых краін адкрывае добрыя магчымасці для лагістычнай сферы. Транзітную прывабнасць Украіны і Беларусі могуць узмацніць рачное суднаходства па Дняпры, Прыпяці, яго інтэграцыя ў міжнародны водны шлях Е40.


Прэзідэнт заўважыў, што гандаль – дарога з двухбаковым рухам. Беларусь у сваю чаргу імпартуе ўкраінскі метал, сельскагаспадарчую і харчовую прадукцыю, кармавыя дабаўкі, лекі і шмат іншага.


«Шматмільярдны тавараабарот паміж дзвюма краінамі фарміруецца менавіта на месцах. Гэтым тлумачыцца наша пільная ўвага да развіцця міжрэгіянальных кантактаў», – растлумачыў беларускі лідар. Ён нагадаў, што ў Нікалаеве і Нежыне арганізавана зборка трактараў МТЗ і камбайнаў «Гомсельмаш», у Луцку і Дняпры – тралейбусаў «Белкамунмаш» і МАЗ, у Вышгарадзе – ліфтаў «Магілёўліфтмаш», у Чаркасах – аўтатэхнікі МАЗ. У Кіеўскай вобласці функцыянуе буйны гандлёва-лагістычны комплекс групы кампаній «Санта». Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, можна прывесці яшчэ шмат прыкладаў рэальнага эканамічнага супрацоўніцтва, у якое ўключаны рэгіёны.


Кіраўнікі дзяржаў падчас перагавораў пацвердзілі сваю зацікаўленасць у стварэнні сумесных вытворчасцей. «Сфера інтарэсаў велізарная, – адзначыў Прэзідэнт Беларусі. – Мы прапануем нашым украінскім сябрам, братам: давайце мы прыйдзем да вас з той тэхнікай, вытворчасцю, якой займаемся даўно, у тым ліку ў адной дзяржаве, і стваралі разам з вамі. Усе рэспублікі Савецкага Саюза ўносілі ўклад у стварэнне самалётабудавання ва Украіне, а трактарабудавання, машынабудавання – у Беларусі. Давайце сёння ствараць гэтыя сумесныя прадпрыемствы».


У прыклад Аляксандр Лукашэнка прывёў ракетабудаванне, якому ў Беларусі надаюць асаблівую ўвагу. «У вас гэта школа ёсць. Нам дапамажыце. Мы не за пяць гадоў асвоім гэту праграму, а за паўтара – два, – падкрэсліў ён. – А мы прыйдзем з прадуктам, таварам і тэхналогіямі да вас і будзем развіваць тое, што ніколі ў вас не развівалася, але вельмі Украіне патрэбна». На думку кіраўніка дзяржавы, калі Беларусь і Украіна змогуць стварыць прадукт сусветнага ўзроўню, то ў краіны хутчэй будуць прыходзіць інвестыцыі, і яны самі змогуць дапамагаць іншым.

***
«Я сёння пераканаўся, што яму ніякіх пакуль не трэба парад даваць. Ён выдатна ведае, што рабіць. І, самае галоўнае, зробіць», – падкрэсліў беларускі лідар наконт прэзідэнта Украіны. Гутарка кіраўнікоў дзяржаў атрымалася цёплай і чалавечнай. Літаральна з першых хвілін яны зразумелі, што блізкія людзі. Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што гэтыя адносіны ў далейшым будуць толькі паляпшацца. Уладзімір Зяленскі падзякаваў за ролю Беларусі ў пытанні ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны, за прадастаўленне перагаворнай пляцоўкі ў Мінску. Ён таксама ўдзячны за падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Фотаматэрыял для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 564
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 81 968
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 64 948
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 050
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 702
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 174
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 245
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 октября 2019
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Именины 14 октября 2019
Александр, Алексей, Георгий, Иван, Михаил, Николай, Петр, Роман, Вера

Госці краін

free counters
Партнеры сайта