Авторизация
 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА сабраў нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй

 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр ЛУКАШЭНКА сабраў 1 чэрвеня ў Палацы Незалежнасці нараду па пытаннях супрацоўніцтва з Расіяй. Лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні, звязаныя з пастаўкай нафты і газу, супрацоўніцтва ў мытнай і падатковай сферах і развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

 

Аб пастаўках нафты

Тэма пастаўкі расійскіх вуглевадародаў на беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы набыла новае гучанне на фоне санкцый ЗША, якія прадпісваюць спыніць усе адносіны з Наваполацкім НПЗ. Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, пастаўкі будуць ажыццяўляцца ў запланаваных аб'ёмах. Таксама на сустрэчы была дасягнута прынцыповая дамоўленасць па мінімізацыі страт беларускіх НПЗ ад падатковага манеўру ў Расіі з 1 студзеня 2022 года. Урадам даручана канчаткова адпрацаваць гэту схему.

 

Аб цане на газ

– Няма ніякіх праблем з пастаўкай прыроднага газу. Колькі трэба – столькі і трэба. Гэта пытанне канчаткова не закрыта. Не закрыта ў тым плане, што Прэзідэнт мне паабяцаў, што яны збяруцца і падумаюць, як у гэтай сітуацыі дапамагчы Беларусі з цаной на газ, – расказаў Аляксандр Лукашэнка. Дасягнутыя дамоўленасці Беларусь і Расія намераны замацаваць у міжнародным пагадненні.

 

Аб супрацоўніцтве

Краіны даўно абмяркоўваюць збліжэнне мытных сістэм і заканадаўстваў. На думку Прэзідэнта, мытнае заканадаўства ў Беларусі і Расіі вельмі блізкае, таму ствараць наднацыянальныя органы ў гэтай сферы няма неабходнасці. Магчыма, лепш прапрацаваць заснаванне сумеснага цэнтра, які меў бы доступ як да беларускіх, так і да расійскіх працэсаў. Наколькі неабходны такі інстытут і ці мэтазгодна яго стварэнне, бакам яшчэ трэба будзе прапрацаваць.

 
Узаемаразуменне ў бакоў і па пытаннях работы ваенна-прамысловых комплексаў абедзвюх краін, развіцця кааперацыі, пастаўках узбраення.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Расія знаходзіцца побач з Беларуссю, і калі з боку НАТА будзе заўважана падазроная ваенная актыўнасць, саюзніцкія падраздзяленні на працягу сутак могуць перакінуць у Беларусь. Зблізіць падатковае заканадаўства было прапановай расійскага боку. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі такое і адбудзецца, то ўсё будзе на роўных умовах.

 

Аб адказе на санкцыі

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта пытанне прэзідэнты абмяркоўвалі вельмі доўга. Дамовіліся знайсці алгарытм адказу на абмежавальныя меры з боку Захаду. Ураду Прэзідэнт даручыў не зацягваць з вырашэннем гэтага пытання.

 

Лідар дзяржавы ўпэўнены: «Белавія» не мае ніякіх адносін да так званага інцыдэнту, які адбыўся. Таму абяцаў усебакова падтрымаць авіякампанію, даць работу пілотам. Цяпер Беларусь і Расія прапрацоўваюць адкрыццё новых рэйсаў. Чакаецца, што «Белавія» стане ажыццяўляць больш палётаў у Маскву і Санкт-Пецярбург, іншыя гарады Расіі, у тым ліку на курорты. У той жа час кіраўнік дзяржавы звярнуўся і да беларусаў, заклікаўшы іх больш увагі ўдзяліць роднай краіне і ўнутранаму турызму.

 

Транзіту газу быць

Прэзідэнт Беларусі пракаменціраваў пагрозы Еўрапейскага саюза забараніць транзіт расійскага газу праз Беларусь. Аб гэтых прапановах, якія цяпер абмяркоўваюцца ў Еўрасаюзе, нагадаў палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі Андрэй Крывашэеў. На яго думку, такім чынам у тым ліку хочуць прымусіць Расію зноў зацікавіцца «ўкраінскай трубой». Паводле яго слоў, такія недружалюбныя крокі Захаду, як і ў цэлым санкцыйная палітыка, усё больш падобныя да рэйдарскага захопу сектараў беларускай эканомікі. Прэзідэнт лічыць, што Еўрасаюз не стане забараняць транзіт расійскага газу праз Беларусь, бо гэта дорага яму абыдзецца.

 

Процістаяць нападкам разам

– Разуменне таго, што вакол нас пачынаюць аб'ядноўвацца пэўныя сілы і націскаць на нас, і ў Пуціна, і ў мяне ёсць, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Мы цудоўна разумеем, што адбываецца вакол нашай краіны, і абсалютна аднолькава ацэньваем гэту сітуацыю. І поўныя рашучасці разам процістаяць усім гэтым нападкам.

 

Па матэрыялах БелТА.

Фота БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 июня 2021
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Именины 24 июня 2021
Мария, Ефрем

Госці краін

free counters
Партнеры сайта