Александр Лукашенко нанес официальный визит в Индию
gazeta 18-09-2017, 16:02 2 623 У рэспубліцы
11-12 верасня Аляксандр Лукашэнка нанёс афіцыйны візіт у Індыю. У Нью-Дэлі правёў перагаворы і шэраг афіцыйных сустрэч з кіраўніцтвам гэтай рэспублікі, у тым ліку з Прэзідэнтам Рамам Натхам Кавіндам і прэм'ер-міністрам Нарэндрам Модзі.
Абмеркавалі развіццё беларуска-індыйскага супрацоўніцтва, галоўным чынам у гандлёва-эканамічнай, палітычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах, турызме, а таксама ўзаемадзеянне Беларусі і Індыі ў фармаце еўразійскай інтэграцыі, новыя магчымасці для інвестыцыйнага супрацоўніцтва.
Напярэдадні візіту 11 верасня ў сталіцы Індыі Нью-Дэлі адкрыўся беларуска-індыйскі бізнес-форум. На ім разгледзілі магчымасці пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах, у тым ліку прамысловай вытворчасці, інвестыцый, паставак тэхнікі, фармацэўтыкі, медыцыны і турызму. Прайшлі перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх і індыйскіх дзелавых колаў, адбылося чарговае пасяджэнне Савета дзелавога супрацоўніцтва "Беларусь-Індыя".
Беларусь і Індыя адзначаюць 25 гадоў устанаўлення дыпламатычных адносін. Паміж дзвюма краінамі гістарычныя і культурныя сувязі, але далёка не поўнасцю рэалізаваны патэнцыял гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.
Аляксандр Лукашэнка прапанаваў прэм'ер-міністру Індыі Нарэндрам Модзі стварыць у Беларусі—на шляху перасячэння з усходу на захад і з поўдня на поўнач—навукова-тэхналагічны індустрыяльны парк, дзе будуць самыя выгадныя ўмовы для інвесціравання і дзе індыйскія кампаніі разам з іншымі сусветнымі змогуць размяшчаць сваю вытворчасць і рэалізоўваць тавары і паслугі на тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза і Еўрасаюза.
У мінулым годзе бакі стварылі некалькі сумесных прадпрыемстваў у галіне фармацэўтыкі і прадаўжаюць развіваць супрацоўніцтва. Існуюць таксама магчымасці для партнёрства ў сферах вытворчасці шын, аграпрамысловага і абсталявання для горназдабываючай прамысловасці, цяжкага абсталявання для будаўніцтва.
Нарэндра Модзі акцэнтаваў увагу і на сферы навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, інавацый і новых тэхналогій, дзе ў Беларусі набыты значны вопыт па шэрагу напрамкаў. Разглядаецца магчымасць стварэння цэнтра ў Індыі, дзе будуць прадстаўлены і беларускія напрацоўкі.
Яшчэ адзін бок—партнёрства ў галіне развіцця навыкаў, прафадукацыі. Беларусь з'яўляецца актыўнай удзельніцай індыйскай праграмы тэхнічнага і эканамічнага супрацоўніцтва.
Па выніках візіту дасягнута дамоўленасць па пытаннях павелічэння паставак у Індыю калійных угнаенняў, прымянення беларускіх напрацовак у развіцці ініцыятывы ўрада Індыі "Разумныя гарады", праграмы "Кваліфікаваная Індыя", абмеркаваны сумесныя праекты ў галі-не навукі, турызму і інш. Падпісаны праграма супрацоўніцтва паміж урадамі дзвюх краін у сферы культуры на 2018-2020 гады, мемарандум па пытаннях маладзёжнай палітыкі. Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана з Мінскім трактарным заводам і іншыя.
Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.