Визит в Италию и Ватикан
gazeta 27-05-2016, 15:46 0 У рэспубліцы
У час візіту беларускі лідар сустрэўся з Папам Рымскім Францыскам. Яны абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва Беларусі з Рымска-каталіцкай царквой.
Перагаворы з Прэзідэнтам Італіі Серджа Матарэла праходзілі ў Квірынальскім палацы ў Рыме. Асаблівы акцэнт у час сустрэчы быў зроблены на перспектывах актывізацыі бізнес-кантактаў. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў стварыць беларуска-італьянскі дзелавы савет, які дапамог бы зняць многія пытанні ва ўзаемадзеянні бізнес-структур. Серджа Матарэла адзначыў, што гэта быў бы выдатны інструмент для садзейнічання супрацоўніцтву ў гэтай сферы.
Асаблівую цікавасць для Беларусі ўяўляе вопыт Італіі ў стварэнні малых і сярэдніх прадпрыемстваў у самых розных сферах, у тым ліку IT, АПК, вытворчасці і перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі і інш. На іх аснове неабходна ствараць трывалы фундамент для міждзяржаўнага ўзаемадзеяння.
Асобным пунктам у парадку дня абмяркоўвалася павелічэнне аб'ёмаў інвестыцыйнага супрацоўніцтва, арганізацыі на тэрыторыі Беларусі не толькі сумесных, але і ўласных італьянскіх прадпрыемстваў. Бакі таксама згадзіліся з неабходнасцю вярнуцца да прапрацоўкі праекта па стварэнні ў Брэсце італьянскага прамысловага парка.
Асобным блокам кіраўнікі дзяржаў абмяркоўвалі ўзаемадзеянне ў сацыяльнай сферы. Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Серджа Матарэла за дапамогу італьянскага боку ў аздараўленні беларускіх дзяцей. Італія ў сваю чаргу ўдзячна Беларусі за канструктыўнае ўзаемадзеянне ў сферы ўсынаўлення.
Сустрэча Прэзідэнта Беларусі з Папам Рымскім Францыскам прайшла ў Апостальскім палацы ў Ватыкане ў вельмі дружалюбнай атмасферы. Кіраўнік беларускай дзяржавы падарыў пантыфіку копію крыжа Еўфрасінні Полацкай, выкананую з дапамогай унікальнай тэхнікі разьбы па дрэве, мадэль карэты, зробленую па той жа тэхналогіі, а таксама галаграфічны абраз. Як адзначыў Прэзідэнт, гэты абраз злучае ў сабе гісторыю і сучаснасць.
Папа Рымскі Францыск, у сваю чаргу, падарыў Прэзідэнту Беларусі тры напісаныя ім дакументы аб Евангеллі, ахове прыроды і сям'і. Аляксандр Лукашэнка паабяцаў азнаёміцца з іх зместам і перадаць, на захоўванне ў Прэзідэнцкую бібліятэку. Яшчэ адзін падарунак пантыфіка—мастацкая выява аліўкавага дрэва, якое з'яўляецца сімвалам міру.
На развітанне Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Папе Рымскаму Францыску наведаць выставу беларускіх абразоў, якая нядаўна адкрылася ў музеі Ватыкана. Ён таксама запрасіў пантыфіка ў Беларусь.
Па матэрыялах БелТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




