Авторизация
 

Візіт Прэзідэнта ў Казахстан

+
Визит Президента в КазахстанАляксандр Лукашэнка 30-31 мая з рабочым візітам завітаў у Казахстан і сустрэўся з Прэзідэнтам гэтай краіны Нурсултанам Назарбаевым. Лідары дзяржаў абмеркавалі  актуальныя пытанні двухбаковых адносін і ўзаемадзеяння ў інтэграцыйных аб'яднаннях. Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.
 
Перагаворы прайшлі ў вузкім і пашыраным складах. На парадку дня разгледжаны пытанні паглыблення эканамічных адносін ЕАЭС з трэцімі краінамі і ключавымі інтэграцыйнымі аб'яднаннямі. У саміце прынялі ўдзел прэзідэнты Арменіі, Казахстана, Кыргызтана і Расіі.

Праграма на 10-годдзе
Паводле слоў пасла Беларусі ў Казахстане Анатоля Нічкасава, лідары дзвюх краін падвялі рысу таму перыяду, які характарызуе эканоміку двухбаковых адносін як патрабуючую перазагрузкі. Плануецца разгледзець прапановы і праект адпаведнай праграмы ў чэрвені на пасяджэнні міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Месцам сустрэчы вызначаны Гомель. Тут будзе прынята праграма фарміравання эканамічных адносін паміж Казахстанам і Беларуссю на дзесяцігоддзе. 
Беларускі і казахстанскі бакі распрацавалі таксама праекты міждзяржаўных пагадненняў аб мірным выкарыстанні космасу, далейшым развіцці інфраструктуры сувязі. Ствараецца вытворчасць камунальнай тэхнікі ў свабоднай эканамічнай зоне Астаны. Тут плануецца вырабляць машыны для ўборкі бытавога смецця, а таксама самазвалы.

Ужо сёлета ў горадзе Какчэтаў запланавана запусціць вытворчасць па зборцы шырокай лінейкі сельскагаспадарчай тэхнікі на базе прадукцыі МТЗ і "Бабруйскаграмаша", у тым ліку навясное і прычапное абсталяванне.
"Мы дамаўляемся цяпер аб тым, што ў Казахстане неабходна пачаць зборку пасажырскай тэхнікі. Шырокая лінейка яе ёсць у Беларусі, і казахстанскі бок праяўляе цікавасць да стварэння сваіх уласных магутнасцей. Нарсултан Назарбаеў гаварыў, што варта разглядаць таксама перспектыву работы на рынку трэціх краін. Таму, хутчэй за ўсё, і перазагрузка (гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.—Заўвага БЕЛТА) будзе грунтавацца на стварэнні такіх сумесных вытворчасцей новай якасці, якія будуць канкурыраваць з замежнымі кампаніямі"—рэзюмаваў пасол.

Пасяджэнне ЕАЭС
31 мая ў Астане на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў пашыраным складзе, у выступленні Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за два гады з моманту падпісання дагавора аб ЕАЭС былі прыняты сур'ёзныя канцэптуальныя рашэнні. Закладзены асновы лібералізацыі транспартных паслуг, фарміравання адзінага рынку электраэнергіі, экспартнай палітыкі.

"На жаль, не ўсё развіваецца так, як мы планавалі. Праблемы яшчэ застаюцца. Самыя вострыя абмеркавалі. Перш за ўсё неабходна перавесці тэарэтычныя напрацоўкі ў практычную плоскасць",—лічыць Прэзідэнт Беларусі.
Уладзімір Пуцін на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета запрасіў дзяржавы ЕАЭС прыняць удзел у расійскай праграме імпартазамяшчэння. Размова ідзе аб машынабудаванні, электроннай і лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадарцы. Прэзідэнт Расіі таксама падтрымаў ініцыятыву Казахстана аб правядзенні канферэнцыі па наладжванні ўзаемадзеяння ЕАЭС і Еўрасаюза. 
Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі развіццё эканамічнага супрацоўніцтва ЕАЭС з трэцімі краінамі. Выказаны прапановы, як у гэтым напрамку рухацца далей. У цэнтры ўвагі знаходзіліся падыходы да развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з КНР, а таксама Камбоджай. Старшыня Калегіі ЕЭК праінфармаваў, што нядаўна з гэтай краінай быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Адначасова прэзідэнты прынялі рашэнне, неабходнае для ўступлення ў сілу і імплементацыі пагаднення аб свабодным гандлі паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі і В'етнамам. Акрамя таго, шэраг краін выказала жаданне наладзіць непасрэдныя кантакты з Еўразійскай эканамічнай камісіяй і праяўляюць інтарэс да ўстанаўлення з саюзам гандлёва-эканамічных адносін.
Прынята таксама рашэнне аб пачатку перагавораў з Сербіяй аб уніфікацыі ЕАЭС і яго дзяржавамі—членамі гандлёвага рэжыму з гэтай краінай.

Створаны дапаможны новы орган ЕАЭС—Савет кіраўнікоў упаўнаважаных органаў у галіне санітарна-эпідэміялагічнай стабільнасці насельніцтва дзяржаў—членаў саюза. Ён прызначаны ўсебакова садзейнічаць краінам саюза ў рэалізацыі ўзгодненай палітыкі ў гэтай сферы, каардынаваць узаемадзеянне ўпаўнаважаных органаў.

Прэзідэнты зацвердзілі Асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў—членаў ЕАЭС на 2016-2017 гады. Дакумент—антыкрызісны, вызначае найбольш важныя кароткатэрміновыя і сярэднетэрміновыя задачы, якія стаяць перад эканомікамі нашых краін",—расказаў старшыня Калегіі ЕЭК Тыгран Саркісян. Паводле яго слоў, сістэматычна будзе ажыццяўляцца маніторынг мер, што рэалізуюцца. "Ён дае магчымасць нам выяўляць асноўныя вузкія месцы, а таксама сумесныя мерапрыемствы, якія неабходны для таго, каб асноўныя прынцыпы, што закладзены ў нашым саюзным дагаворы, былі рэалізаваны",—адзначыў Саркісян.

Удакладнена, што каардынацыя работ у рамках макраэканамічнай палітыкі ідзе ў напрамку дасягнення трох асноўных мэт па паказчыках узроўню інфляцыі, памераў бюджэтнага дэфіцыту і дзяржаўнага знешняга доўгу. Маніторынг дае магчымасць выяўляць адхіленні ад іх. Асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі, якія абмеркавалі і якія прыняты, даюць магчымасць краінам праводзіць скаардынаваную палітыку з тым, каб мінімізаваць адхіленне асноўных паказчыкаў ад мэтавых.

Кіраўнікі дзяржаў зацвердзілі канцэпцыю фарміравання агульных рынкаў нафты і нафтапрадуктаў. У адпаведнасці з ёй, энергетычныя кампаніі саюзных краін атрымаюць недыскрымінацыйны доступ да нафтавай інфраструктуры партнёраў. Змогуць закупляць нафту і нафтапрадукты без абмежаванняў па рыначнай цане (якая будзе фарміравацца ў тым ліку на біржавых таргах) і без экспартных пошлін.
Рэалізацыя канцэпцыі плануецца ў тры этапы. У наступным годзе павінна быць распрацавана і прадстаўлена на зацвярджэнне прэзідэнтам праграма, а ў далейшым будзе падрыхтаваны адпаведны дагавор. Пасля яго прыняцця ў 2025 годзе стане дзейнічаць адзіны энергетычны рынак. Па гэтай жа логіцы выбудавана канцэпцыя фарміравання агульнага рынку газу ў ЕАЭС.

Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 752
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 628
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта