Авторизация
 

Прэзідэнт Сербіі ў Беларусі

+
Президент Сербии в БеларусиТаміслаў Нікаліч знаходзіўся з афіцыйным візітам у Беларусі 18-20 лістапада. Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правялі перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Падпісалі сумесную заяву.

Кіраўнік сербскай дзяржавы пазнаёміўся з экспазіцыяй музея "Замкавы комплекс "Мір", наведаў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, ААТ "Мінскі трактарны завод". Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі 20 лістапада заклалі капсулу на будпляцоўцы эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", што сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.

Праект рэалізуецца з далучэннем сербскіх інвестараў. Аб'ект размесціцца на плошчы 320 га на тэрыторыі былога аэрапорта Мінск-1. Там з'явіцца 30 тыс. кватэр, новы парк плошчай 50 га, чатыры школы і дзевяць дзіцячых садоў, а таксама гандлёвы і фінансавы цэнтры. Аб'ём прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове з Сербіі ў першым паўгоддзі сёлета склаў $45,5 тыс. У Беларусі з удзелам сербскага капіталу дзейнічаюць 6 сумесных і 5 замежных арганізацый, 2 прадстаўніцтвы.

Беларусь і Сербія: праблемных пытанняў няма
Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сербскім калегам. Ён падзякаваў Таміславу Нікалічу за падтрымку на выбарах і сербскі народ за рух наперад у адносінах.
У размове аб гандлёва-эканамічных адносінах, Прэзідэнт Беларусі нагадаў аб пастаўленай перад урадамі дзвюх краін задачы па дасягненні аб'ёмаў узаемнага гандлю ў памеры $0,5 млрд. У 2014 годзе краіны дасягнулі ўжо $250 млн тавараабароту. Сёлета мы таксама прырастаем, таму, на думку беларускага лідэра, будзе дасягнута намечанае.

У палітычных адносінах таксама праблем няма. "Мы разумеем сістэму ўлады ў Сербіі. Калі нейкія партыі выказваюць сваё меркаванне, і гэта не сыходзіцца з нашай і вашай пазіцыяй, то гэта не агрэсіўнае меркаванне, гэта меркаванне асобных людзей. А ў пераважнай большасці мы маем вельмі пазітыўны прагрэс у гэтым", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. На яго думку, у гэтым заслуга цяперашняга Прэзідэнта Сербіі Таміслава Нікаліча. "Мы заўсёды вас падтрымлівалі і будзем падтрымліваць, таксама, як і вы, у міжнародных арганізацыях. Мы паабяцалі, што ў час вашага старшынства ў АБСЕ зробім максімум для таго, каб вы ніколі не сказалі, што мы былі пасіўныя ў гэты перыяд", - дадаў беларускі лідар.
"Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час зможам распрацаваць нейкі перспектыўны план, або, як сёння модна гаварыць, дарожную карту супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі на бліжэйшую будучыню", - сказаў беларускі лідар. На думку Прэзідэнта Беларусі, гэта стала б добрай асновай для далейшага развіцця супрацоўніцтва дзвюх славянскіх дзяржаў.
У дзвюх краін шмат узаемных інтарэсаў, у аснове якіх - актыўнае эканамічнае, гуманітарнае, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва і шматлікія міжчалавечыя кантакты.

"Мы разумеем, у якой сітуацыі знаходзіцца Сербія. Яна аказалася ў цісках дзяржаў, якія бачаць у Сербіі толькі ўласны інтарэс або ў асноўным бачаць уласны інтарэс, але слаба глядзяць на інтарэсы Сербіі. І, вядома, Сербіі трэба праяўляць сёння максімум дыпламатыі і гібкасці, каб выжываць у гэтай сітуацыі", - адзначыў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што Беларусь абсалютна адкрыта для сербскіх прадпрымальнікаў. Давайце развіваць тут тое, што цікавіць Сербію, ствараць разам з вамі на вашай тэрыторыі і гандляваць з іншымі дзяржавамі. Але нельга траціць час, таму што ўпушчанае будзе вельмі складана навярстаць", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

"Я хачу, каб сербскі народ, прадпрымальнікі Сербіі разумелі: мы як былі сябрамі для вас, такімі і застаёмся", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На думку беларускага лідара, удзел Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і наяўнасць у Сербіі рэжыму свабоднага гандлю з Еўрасаюзам і краінамі Балканскага рэгіёна ствараюць спрыяльныя ўмовы для нарошчвання патэнцыялу беларуска-сербскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі цвёрдыя намеры па развіцці двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Так, праведзены ўжо шэраг сумесных даследаванняў, вучоныя сумесна рэалізуюць праекты ў сферы эксперыментальнай батанікі, фізікі, інфарматыкі, у іншых галінах. "Задача, якая стаіць на парадку дня, - не проста забяспечыць фінансаванне навуковых распрацовак, але і дабіцца ўкаранення атрыманых вынікаў у вытворчасць, наблізіць навуку да жыцця, надаць ёй прыкладны характар", - лічыць беларускі лідар.

Сербія цэніць падтрымку Беларусі
Таміслаў Нікаліч канстатаваў, што Сербія зведвае цяжкасці. Сербія цэніць падтрымку Беларусі, у тым ліку палітычную, улічваючы прынцыпы міжнароднага права, якіх яна прытрымліваецца ў знешняй палітыцы. "Калі Сербія звяртаецца да вас для абароны яе інтарэсаў у Косаве і Метохіі, вы гэта робіце для нас", - падкрэсліў Таміслаў Нікаліч і канстатаваў, што ЕС памыляўся, не супрацоўнічаючы з Беларуссю. Затым нармандская чацвёрка сабралася менавіта ў Мінску, каб весці перагаворы, калі сітуацыя ва Украіне стала трагічнай, звярнуў увагу Прэзідэнт Сербіі.
Закранаючы двухбаковыя адносіны, ён адзначыў, што лідары дзвюх краін умацавалі супрацоўніцтва Беларусі і Сербіі і асабістую дружбу.

Сабраць кіраўнікоў былых югаслаўскіх рэспублік
Плануе Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пра што паведаміў на сустрэчы з Прэзідэнтам Сербіі. Беларускі лідаэр выказаў спадзяванне, што сербскі бок акажа Беларусі дапамогу ў арганізацыі гэтай сустрэчы. Таміслаў Нікаліч расказаў, што пэўныя захады па арганізацыі гэтай сустрэчы ўжо зроблены. Напрыклад, наконт удзелу прэзідэнтаў Славеніі, Харватыі, Македоніі і Чарнагорыі. "Тут будзе прадстаўлена ўся былая Югаславія, і гэта дапаможа нашаму народу лепш жыць. Гэта ваша вялікая заслуга", - падкрэсліў Таміслаў Нікаліч.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў падумаць аб яшчэ адным праекце з удзелам былых югаслаўскіх рэспублік, і Прэзідэнт Сербіі пазітыўна ацаніў гэту ініцыятыву. Ён лічыць, што было б цудоўна, калі б можна было аднавіць сумесную вытворчасць прадукцыі.

Прэзідэнт Сербіі за моцныя эканамічныя адносіны
Таміслаў Нікаліч выказаў словы захаплення прагрэсам, які дэманструе Беларусь у сваім развіцці, і выказаў надзею на ўмацаванне двухбаковых эканамічных сувязей. 20 лістапада ён наведаў корпус зборкі трактароў МТЗ. Высокага госця суправаджалі міністр прамысловасці Беларусі Віталь Воўк і выконваючы абавязкі генеральнага дырэктара МТЗ Уладзімір Макаранка. Прэзідэнт Сербіі таксама на тэрыторыі агледзеў выстаўку прадукцыі прадпрыемстваў міністэрства прамысловасці (МАЗ, МТЗ, "Амкадор", "Палессе").

Таміслаў Нікаліч уражаны дасягненнямі беларускай прамысловасці. На пытанні журналістаў адносна якасці беларускай тэхнікі ён даў адказ, расказаўшы сербскі анекдот: "Сербскі селянін выкарыстоўваў трактар "Беларус" на працягу 50 гадоў. На пытанне, што ён мяняў на гэтым трактары, селянін адказаў: "Нічога не мяняў, толькі трактарыста".
Па выніках наведвання ААТ МТЗ Прэзідэнт Сербіі пакінуў запіс у Кнізе ганаровых гасцей прадпрыемства.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 992
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 885
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 532
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 276
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 691
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 983
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 996
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта