Авторизация
 

Пра нявырашаныя пытанні ў ЕАЭС

 Для Еўразійскага эканамічнага саюза 2018 год стаў неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжання. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 6 снежня на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу. У ліку пазітыўных дасягненняў адзначыў уступленне ў сілу дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС, надзяленне Малдовы статусам наглядальніка. Дзяржавы-члены саюза таксама падпісалі часовае пагадненне, якое вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю з Іранам, і пагадненне аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Кітаем.

Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь разлічвае, што нормы, замацаваныя ў гэтых дакументах, рэалізуюцца ў поўнай меры. Кожны з іх прымаўся з задзелам на будучыню і разлікам на значны эканамічны эфект. Разам з тым застаюцца нявырашаныя пытанні. Прэзідэнт спыніўся на кожным і прадставіў пазіцыю беларускага боку па іх вырашэнні.


"Вымушаны пра гэта гаварыць, але не з пункту гледжання стагнання і рыдання, а з пункту гледжання таго, што мы дамовіліся, але не зрабілі. І з пункту гледжання таго, што наш саюз (на шчасце, я быў ля вытокаў яго стварэння) утвараўся на пэўных свабодах перамяшчэння рабочай сілы, капіталаў, паслуг, тавараў. Самае галоўнае, аб чым дамаўляліся, ствараючы нашу адзіную эканоміку, — што ўсе суб'екты гаспадарання і нашы людзі будуць мець роўныя ўмовы. Калі такіх роўных умоў няма, то няма і саюза", — адзначыў беларускі лідар.
Прэзідэнт канстатаваў, што ў пачатку 2018 года Расія ў якасці старшыні ў органах ЕАЭС прадоўжыла работу па ліквідацыі бар'ераў, выключэнняў і абмежаванняў, якія перашкаджаюць фарміраваць агульны рынак ЕАЭС. Аднак пытанне вырашаецца марудна. На змену ліквідаваным бар'ерам узводзяцца новыя, што стала практыкай. Са слоў Аляксандра Лукашэнкі, важна паралельна ствараць умовы, якія выключаюць магчымасць іх паўторнага ўзнікнення. Прапанаваў прадаставіць Еўразійскай эканамічнай камісіі паўнамоцтвы прымаць рашэнні ў выпадку чарговага ўвядзення якой-небудзь дзяржавай-удзельніцай абмежаванняў або прадаўжэння дзеючых. На думку беларускага боку, гэта не закране нацыянальныя інтарэсы краін, пры тым дасць магчымасць выключыць пратэкцыянізм, які наносіць сур'ёзны ўрон інтэграцыйным працэсам.


Перад краінамі стаяць амбіцыйныя задачы перайсці на сучасныя тэхналогіі і мадэлі вытворчасці. У першую чаргу размова ідзе аб лічбавым гандлі і кааперацыі, электроннай лагістыцы, фарміраванні лічбавых транспартных калідораў, развіцці дакладных тэхналогій у сельскай гаспадарцы і прамысловасці. Разглядалася пытанне аб развіцці кааперацыі ў сферы прадастаўлення касмічных і геаінфармацыйных паслуг на аснове нацыянальных крыніц дадзеных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.


Дамовіліся да 2025 года стварыць агульныя рынкі газу, нафты і нафтапрадуктаў. Прэзідэнт Беларусі выказаў салідарнасць з меркаваннем расійскага боку аб важнасці развіцця новых сфер супрацоўніцтва, у тым ліку атамнай энергетыкі і аднаўляльных энергакрыніц. Аднак заўважыў, што адсутнасць згоды па прынцыпах фарміравання асноўнага нафтагазавага рынку не дазваляе ЕАЭС прагрэсіраваць больш хуткімі тэмпамі, а гэта дасць магчымасць краінам пачаць асваенне і іншых напрамкаў.


Прэзідэнт Беларусі падкрэслівае важнасць таго, каб краіны ЕАЭС ужо на цяперашнім этапе рабілі дзейсныя крокі на шляху да фарміравання паўнацэннага агульнага рынку саюза, у тым ліку ў сферы цэнаўтварэння на энерганосьбіты. Наконт гэтага адбылася дыскусія кіраўніка беларускай дзяржавы і Прэзідэнта Расіі Ула-дзіміра Пуціна.


Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад, які мае дачыненне да пытання раўнапраўя і роўнасці ў ЕАЭС: "Дзеючы парадак цэнаўтварэння на пастаўляемы ў Беларусь прыродны газ: тарыф, што прымяняецца "Газпрамам" для беларускага боку на транспарціроўку газу з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі да нашай граніцы складае амаль тры долары за 1 тысячу м3 на 100 км, у той час як унутрырасійскі тарыф — каля аднаго долара".


З улікам гэтых абставін газ на граніцы са Смаленскай вобласцю абыходзіцца Беларусі па цане амаль $130 за тысячу м3, а ўстаноўленая аптовая цана для спажыўцоў у Смаленскай вобласці Расіі — $70. Гэта амаль у два разы ніжэй. "Простае пытанне: як канкурыраваць у гэтай сітуацыі?" — гаварыў Прэзідэнт Беларусі.


Уладзімір Пуцін прапанаваў падыскутаваць без прэсы. І дазволіў сабе рэпліку наконт тарыфаў на газ: “У нас выпрацаваны план руху да 2025 года, калі мы павінны ўзгадніць адзіныя рынкі нафты, нафтапрадуктаў і газу. Што да сённяшняй сітуацыі, то важны не тарыф, а канчатковая цана газу, у якую ўключаецца гэты тарыф. Тут маеце рацыю. Трэба, вядома, пра гэта думаць".


Прэзідэнт Расіі параўнаў суседнюю Беларусь з ФРГ. Паводле яго дадзеных, сёння для Беларусі цана за тысячу кубічных метраў газу складае $129, а ў наступным годзе будзе $127, у той час як у ФРГ — $250. Такую сітуацыю на фоне значна больш нізкай цаны на газ у самой Расіі Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў, як "вялікую перавагу для нашых саюзнікаў". Адначасова згадзіўся, што бакі павінны імкнуцца да поўнай уніфікацыі. "Для гэтага патрэбны час і іншы ўзровень інтэграцыі паміж нашымі краінамі. Гэта прадмет перагавораў",—заявіў расійскі лідар.
"Вы маеце рацыю, Уладзімір Ула-дзіміравіч. Але наш галоўны партнёр, на жаль або на шчасце, не ФРГ, а Расійская Федэрацыя. І нашы асноўныя не толькі партнёры, але і канкурэнты — гэта расіяне", — канстатаваў у адказ Аляксандр Лукашэнка. Нагадаў, што калі ў Беларусі вырабляецца нейкі тавар, напрыклад, трактары або грузавікі, то ў гэтай прадукцыі вялікая доля камплектуючых менавіта Расійскай Федэрацыі. "Таму галоўны наш партнёр не ФРГ, а Расійская Федэрацыя. І нам трэба, каб былі роўныя ўмовы перш за ўсё ў нашай брацкай Расіі і Беларусі. Вось у чым пытанне", — падкрэсліў беларускі лідар.


"Вы правільна сказалі: мы вызначыліся да 2025 года выйсці на гэты ўзровень. Але ключавое слова — на дадзены момант, каб мы ішлі да гэтага, а не спыніліся. Так, мы будзем яшчэ размаўляць, і ў мяне будзе просьба толькі адна: каб ішлі да гэтага. Мы разумеем, што за год гэтага не вырашыць", — дадаў Аляксандр Лукашэнка.


Уладзімір Пуцін пагадзіўся: так і будзе. У размове пра перавагі для партнёраў заўважыў, што ў Беларусі і не павінна быць такая ж цана на газ, як для ФРГ: "Калі б Беларусь не мела пераваг, звязаных з інтэграцыяй, а фарміравалі б цану на рыначных прынцыпах, гэта было б не $129 і не $127, а $200.


Аляксандр Лукашэнка ўсумніўся ў гэтых падліках. Заўважыў, што Беларусь мае нават горшыя ўмовы, чым Германія. "Я пра гэта ўжо неаднойчы гаварыў. Быццам ваявалі разам, а нашы людзі, яшчэ не памерлыя пасля вайны, маюць такую сітуацыю", — адзначыў ён. Кіраўнік беларускай дзяржавы звярнуў увагу, што да Германіі яшчэ неабходна прапампаваць газ на вельмі значную адлегласць: "Таму ў іх і цана такая".


“Вы абсалютна маеце рацыю ў тым, што нам трэба выпрацаваць план руху да адзінага рынку. З гэтым згодны. Так і будзем рабіць", — завяршыў Уладзімір Пуцін дыскусію ў прысутнасці СМІ.


Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта