Авторизация
 

Аляксандр Лукашэнка нанёс візіты ў Арабскую Рэспубліку Егіпет і Рэспубліку Судан

Александр Лукашенко нанес визиты в Арабскую Республику Египет и Республику СуданАляксандр Лукашэнка 15-17 студзеня нанёс афіцыйныя візіты ў Арабскую Рэспубліку Егіпет і Рэспубліку Судан. У Каіры кіраўнік беларускай дзяржавы правёў перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі.

 

Адбыліся сустрэчы з прэм'ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.
У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам. Заключаны шэраг дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. У Хартуме Прэзідэнт Беларусі таксама сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам. Кіраўнік беларускай дзяржавы выступіў перад дэпутатамі абедзвюх палат парламента Судана і падрабязна расказаў аб перавагах супрацоўніцтва з Беларуссю і праведзеных перагаворах на вышэйшым узроўні, шчыра падзяліўся сваім меркаваннем па актуальных пытаннях беларуска-суданскіх адносін. У сталіцы Судана 17 студзеня прайшоў беларуска-суданскі дзелавы форум, па выніках якога падпісаны пералік кантрактаў і дасягнуты перспектыўныя дамоўленасці.


Беларусь і Егіпет дамовіліся пашыраць знешнегандлёвыя інтарэсы адно аднаго ў эканамічных аб'яднаннях краін, членамі якіх з'яўляюцца. Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай дэкларацыі Прэзідэнта Беларусі і Прэзідэнта Егіпта Абдэль Фатаха аль-Сісі, якую лідары дзяржаў падпісалі па выніках перагавораў. Улічваючы агульнае імкненне да ўмацавання беларуска-егіпецкіх адносін, краіны згадзіліся сумесна працаваць над заключэннем Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі з аднаго боку і Егіптам з іншага боку. Акрамя таго, Егіпет станоўча разгледзеў імкненне Беларусі атрымаць статус наглядальніка ў Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва. Кіраўнікі дзяржаў пацвердзілі неабходнасць умацоўваць узаемадзеянне ў барацьбе з тэрарызмам і тэрарыстычнымі арганізацыямі, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, незаконным абаротам наркатычных сродкаў, незаконнай міграцыяй і гандлем людзьмі. Будуць арганізоўваць кансультацыі, абменьвацца інфармацыяй і вопытам, рыхтаваць кадры, праводзіць сумесныя трэніроўкі, развіваць узаемадзеянне ў іншых сферах.


Беларусь і Егіпет па выніках перагавораў кіраўнікоў дзяржаў у Каіры падпісалі 10 дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.
"...Вам даволі добра вядомы трактары "Беларус". Цяпер яшчэ адно наша вялікае прадпрыемства--Мінскі аўтамабільны завод--пачынае асвойваць егіпецкі рынак,—заявіў Аляксандр Лукашэнка на адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.—Важна, што мы не толькі прадаём беларускую тэхніку, але і гатовы прыходзіць сюды са сваімі тэхналогіямі і спецыялістамі, ствараць тут узорна-паказальныя прадпрыемствы, паказваць, як мы можам працаваць, і вучыць егіпецкіх людзей вырабляць гэту прадукцыю".
На думку кіраўніка дзяржавы, у Егіпце можна арганізаваць новыя сумесныя зборачныя прадпрыемствы, у прыватнасці, па выпуску кар'ернай, дарожна-будаўнічай і камунальнай тэхнікі.


"Сёння ў свеце з'яўляецца вялікі інтарэс да выкарыстання беларускіх тэхналогій геолагаразведкі, бурэння глыбакаводных свідравін, ачысткі сцёкавых вод. Нашы спецыялісты гатовы падзяліцца з егіпецкімі партнёрамі набытымі ведамі і практычным вопытам,—сказаў Прэзідэнт. —У аграпрамысловай сферы мы можам сумесна рэалізоўваць праекты аж да стварэння дэманстрацыйных гаспадарак і перапрацоўчых прадпрыемстваў".

 

Прэзідэнт заклікаў прадстаўнікоў бізнесу абедзвюх краін актыўней выкарыстоўваць у наладжванні двухбаковых сувязей магчымасці беларуска-егіпецкай гандлёвай камісіі, рабочай групы па развіцці супрацоўніцтва ў сферы прамысловасці.
Беларусь гатова ўдзельнічаць у праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана. "У нас ужо ёсць надзейныя партнёры для экспарту сельскагаспадарчай і грузавой тэхнікі. Знойдзены агульныя інтарэсы ў аграрнай і абароннай сферах. Разам з тым яшчэ шмат што трэба будзе зрабіць. Наша задача—замацаваць высокі ўзровень палітычнага даверу эканамічнымі вынікамі,—заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Беларускі бок разгледзіць любыя варыянты ўдзелу ў праектах развіцця прамысловасці і інфраструктуры Судана. У прыватнасці, ёсць магчымасць пастаўляць кар'ерныя самазвалы, дарожна-будаўнічую, камунальную і пагрузачную тэхніку, розныя мадыфікацыі трактараў, грузавікоў і аўтобусаў, тэхналагічнае прамысловае абсталяванне, электратэхнічную і оптыка-электронную прадукцыю. Пры гэтым прапануюцца розныя варыянты экспартнага крэдытавання.


"Беларусь зацікаўлена ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў па выпуску сельскагаспадарчай і грузавой аўтатэхнікі на базе суданскіх заводаў. Першапраходцам гэтага напрамку мог бы стаць праект па зборцы трактараў. Аднак ён будзе канкурэнтным адносна схемы простага імпарту толькі пры падтрымцы кіраўніцтва Судана",— адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама заявіў, што Беларусь валодае рашэннямі і тэхналогіямі, якія могуць павысіць харчовую бяспеку Судана, умацаваць патэнцыял гэтай краіны ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, ірыгацыі і малочнатаварнай вытворчасці.
"Заслугоўвае ўвагі беларускі вопыт міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне падрыхтоўкі кадраў, навукі і тэхналогій, медыцыны і фармацэўтыкі. Формы работы тут могуць быць самымі разнастайнымі. Аж да рэалізацыі сумесных праектаў на суданскай зямлі для ўмацавання сацыяльна-эканамічнага патэнцыялу вашай дзяржавы",—сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Прэзідэнт таксама лічыць перспектыўным магчымае ўзаемадзеянне ў сферах геолагаразведкі і эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Тут размова ідзе не толькі аб здабычы нафты і газу, але і аб даволі новых і актуальных для Афрыкі напрамках. Такіх як бурэнне артэзіянскіх свідравін і выкарыстанне найноўшых тэхналогій ачысткі вады.
Ва ўмовах істотнага дысбалансу паміж экспартам і імпартам прапанавана прадметна прапрацаваць пытанні наладжвання паставак у Беларусь тавараў з Судана.

Фота з сайта Sputnik Беларусь
Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 582
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 604
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта