На оперативном совещании в Миорском ОДО

На оперативном совещании в Миорском ОДОСтары сябар лепш за новых двух. З народнай прымаўкай у Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы пагодзяцца часткова. Забяспечваючы бяспеку на ахоўваемых аб'ектах, трэба імкнуцца пашыраць кола падапечных арганізацый і прадпрыемстваў, прыватных дамоў і кватэр. Няпростая ў цяперашняй эканамічнай сітуацыі задача вызначана ў ліку першачарговых на 2017 год. 

 

Дзейнасць аддзялення ў мінулым годзе і перспектывы на новы абмяркоўвалі на выніковай аператыўнай нарадзе. Удзел у яе рабоце прымаў намеснік начальніка абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Сяргей Мурашкін. Прысутнічалі начальнік ізалятара часовага ўтрымання раённага аддзела ўнутраных спраў Руслан Смірноў, раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак.
Штодня на ахову аб'ектаў і грамадскага парадку заступаюць 6 міліцыянераў, на пастах нясуць службу 12 вартаўнікоў. Пра высокую ступень надзейнасці сведчыць той факт, што ў 2016-м не дапушчана крадзяжоў з ахоўваемых аб'ектаў. Не зарэгістраваны спробы на іх пранікнуць. З удзелам міліцыянераў АДА раскрыта 6 злачынстваў, у двух выпадках дапамаглі службовыя сабакі. Выяўлена 548 адміністрацыйных правапарушэнняў. Папярэдзілі дробныя крадзяжы, спынілі спробы незаконнай рэалізацыі алкагольнай прадукцыі. Вартаўнікі на пастах выявілі 17 дробных крадзяжоў на агульную суму больш за 200 рублёў.


На оперативном совещании в Миорском ОДОКолькасць аб'ектаў пад аховай у мінулым годзе нязначна, але знізілася. Прычына не ў страце даверу ці бестурботнасці арганізацый і прыватных карыстальнікаў. Адмаўляцца ад ахоўных паслуг вымушае складанае матэрыяльнае становішча.
Даючы ацэнку рабоце Міёрскага АДА, Сяргей Мурашкін акцэнтаваў увагу на захаванні і павелічэнні колькасці ахоўваемых аб'ектаў, падтрыманні належнага ўзроўню службовай дысцыпліны, актывізацыі прафсаюзнай дзейнасці.


Завяршылася нарада ўрачыстым момантам. Праводзілі на заслужаны адпачынак і прынялі ў ветэранскія рады Станіслава Курловіча. Службу ў ахове на розных пасадах міліцыянер нёс з 1993 года. Станіславу Вікенцьевічу аб'яўлена падзяка абласнога кіраўніцтва, раённага аддзела ўнутраных спраў. Уручаны юбілейны медаль "70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.". Такой жа ўзнагародай адзначаны начальнік аддзялення Міхаіл Пракопчык. Падзяка начальніка абласнога ўпраўлення аб'яўлена міліцыянеру-кінолагу Віктару Стому. Прэміяй узнагароджана вартаўнік Ада Мароз.


Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.