Миорскому отделению Департамента охраны - 50!
gazeta 20-07-2016, 15:49 0 Навіны
—Пачатак няпросты. Амаль не мелі сродкаў сігналізацыі, радыёсувязі. У аўтапарку налічвалася толькі адна машына і некалькі матацыклаў. Патруль ажыццяўляўся пешшу, з сабакамі. Не хапала спецыялістаў у вядзенні гаспадарчага разліку, інжынераў, тэхнікаў у галіне ўкаранення і выкарыстання тэхнічных сродкаў ахоўнай сігналізацыі. Рэвалюцыйны крок зроблены ў 70-я: інтэнсіўнае ўкараненне тэхнічных сродкаў аховы павысіла яе надзейнасць і аказала прафілактычны ўплыў на злачыннасць. Канец 80-х—пачатак 90-х адзначаны як перыяд развіцця і ўдасканалення перадавых сродкаў ахоўна-пажарнай сігналізацыі. Інтэнсіўна вяліся работы па будаўніцтве і рэканструкцыі будынкаў і пабудоў, службовых памяшканняў. З павелічэннем колькасці ахоўваемых аб'ектаў і кватэр грамадзян павялічвалася і колькасць асабовага саставу. Вопытныя супрацоўнікі на ўласным прыкладзе навучалі маладыя кадры. Паступова служба аховы ператварылася ў сучасную мабільную і тэхнічна абсталяваную структуру органаў унутраных спраў.
—Назаўсёды ў гісторыі службы і нашых сэрцах застанецца памяць пра Анатоля Мікалаевіча Крука, Іонія Ірынеевіча Басакова, Анатоля Уладзіміравіча Крупеньку, Віталя Харламп'евіча Міронава, якіх, на жаль, няма сярод нас. Годна неслі службу, а цяпер на заслужаным адпачынку Сяргей Паўлавіч Тронькін, Генадзь Пятровіч Сушко, Валерый Зянонавіч Мароз, Сяргей Хейнеравіч Мягі. Абавязкова трэба ўспомніць Людмілу Антонаўну Лабунька, Рамуальда Казіміравіча Харытовіча, Ірэну Эдвардаўну Саруль, Браніславу Вікенцьеўну Казлоўскую, Леакадзію Генадзьеўну Трубіла, Зінаіду Яўстаф'еўну Шаркель, Надзею Захараўну Федуковіч. Кожны з былых супрацоўнікаў—частка гісторыі аддзялення. Трэба адзначыць, нашы ветэраны актыўна ўдзельнічаюць у патрыятычным выхаванні маладых кадраў, захоўваецца пераемнасць пакаленняў.
-Можна сказаць, у калектыве побач ідуць маладосць і вопыт. Значная частка супрацоўнікаў на службе ад 3 да 5 год, у той жа час многія набліжаюцца да другога дзясятка прафесійнай дзейнасці, а некаторыя пераступілі гэтую мяжу. Да прыкладу, групу сродкаў і сістэм аховы нядаўна ўзначаліў малады лейтэнант Армен Карапецян, разам з ім працуе вопытны спецыяліст 1-й катэгорыі Юрый Закрэўскі, чый стаж налічвае без малога 15 год. Электраманцёрам ёсць чаму павучыцца ў Вячаслава Ходаса, Леаніда Пруднікава, Валерыя Кубаркі, Юрыя Сташулёнка. Выдатна спраўляюцца са сваімі абавязкамі дзяжурныя пульта кіравання Ірына Закрэўская і Алена Шаркель. 20-гадовы юбілей службы сёлета адзначае камандзір страявога падраздзялення міліцыі Сяргей Маляўка. Больш за ўсіх кіламетраў на службовым аўтамабілі наматаў міліцыянер-вадзіцель Юрый Рубанік, самы вопытны кінолаг—Віктар Стома. У мінулым годзе атрымаў права на заслужаны адпачынак, але застаўся ў страі, міліцыянер Станіслаў Курловіч. Не пажадаў расставацца з калегамі і Аляксандр Савуць. Калі дасягнуў пенсіённага ўзросту з міліцыянера-вадзіцеля "перакваліфікаваўся" ў вартаўніка і цяпер нясе вахту на мясакамбінаце. Акрамя таго нашы пасты размешчаны ў райвыканкаме, электрасетках, ва УП ЖКГ, на хлебазаводзе і базе спецмедзабеспячэння. З ліку вартаўнікоў вопытам і адказнасцю вызначаюцца Ада Мароз, Зоя Мацур, Даната Герасімава, Іна Гарноўская, Уладзімір Гайлевіч. Адказны падыход да вядзення дакументацыі ў інспектара рэжымна-сакрэтнай дзейнасці Святланы Мароз.
—З пачатку года сродкамі ахоўнай сігналізацыі абсталяваны 12 аб'ектаў. 4 дамы пад аховай на тэрыторыі раёна, 6—у Міёрах. Два аб'екты абсталяваны кнопкамі трывожнай сігналізацыі.
Абавязкі міліцыянераў страявога падраздзялення міліцыі выходзяць за межы аховы аб'ектаў?
—Так, кола дзейнасці шырэй. Сёлета нашымі міліцыянерамі раскрыты 4 злачынствы і выяўлены 263 адміністрацыйныя правапарушэнні. Затрымалі за рулём нецвярозага вадзіцеля, не раз выяўлялі хуліганаў і п'яных у грамадскіх месцах, выязджалі на сямейныя скандалы. Кантроль за захаваннем маёмасці і грамадскім парадкам ажыццяўляем у межах горада. На сігналы ў сельскай мясцовасці рэагуюць супрацоўнікі РАУС. Таму і плата за нашы паслугі там ніжэй—2 рублі за месяц. У Міёрах абаненцкая складае 7 рублёў.
50-годдзе—важная і значымая дата ў гісторыі аддзялення. Што пажадаеце з гэтай нагоды супрацоўнікам?
—Па-першае, і ветэранам, і цяперашнім калегам хочацца выказаць словы вялікай удзячнасці за іх адказную і сумленную працу, за сілу і энергію, аддадзеныя абранай справе, за надзейнасць і прафесіяналізм. Нягледзячы на тэхнічны прагрэс, галоўная роля заўсёды за чалавекам. Ад умелых дзеянняў кожнага супрацоўніка залежыць вынік работы ўсяго аддзялення. Шчырыя пажаданні добрага здароўя, сонечнага надвор'я ў дамах, поспехаў і новых дасягненняў на службе, бадзёрасці і энтузіязму, светлых мар і іх абавязковага здзяйснення! Са святам, паважаныя ветэраны і калегі!
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.
На здымках: 1. Начальнік Міхаіл Пракопчык;2. Электраманцёр Вячаслаў Ходас на працягу 18 год мае справу з тэхнічнымі сродкамі аховы, у яго калегі Леаніда Шокеля вопыту менш. Падзяліцца навыкамі і ўменнямі—справа звычайная.
3. Міліцыянер Максім Мізер—адзін з маладых супрацоўнікаў аддзялення, аднак паспеў вызначыцца адказным стаўленнем да справы і імкненнем да прафесійнага ўдасканалення. За вопытам далёка хадзіць не трэба. Побач—граматны камандзір Сяргей Маляўка.
4. Вартаўніку Іне Гарноўскай за 22 гады службы давялося несці вахту на розных аб'ектах. Заўважае, што найбольш складаны—мясакамбінат. Апошнім часам яе працоўнае месца—прахадная хлебазавода.
5,6. Вартаўнікам на пастах мясакамбіната трэба правяраць кожную машыну, якая заязджае ці адпраўляецца з тэрыторыі прадпрыемства. Таму накладныя на прадукцыю для іх зусім не кітайская грамата. Дружная каманда ў складзе Ады Мароз, Зоі Зелянковай і Аляксандра Савуця пільна сочыць за парадкам.
7. Дзяжурная пульта кіравання Ірына Закрэўская службу ў ахове пачала ў 1988 годзе. І з той пары застаецца вернай працоўнаму месцу, дзе не абысціся без пільнасці і аператыўнасці.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




