Профессиональный праздник встречали в Миорским отделении Департамента охраны
gazeta 31-10-2016, 11:59 0 Навіны
—Наша аддзяленне годна выглядае ў вобласці, спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Гэта добры стымул і далей несці службу на належным узроўні,—адзначае начальнік Міёрскага АДА Міхаіл Пракопчык.—З пачатку года міліцыянеры аддзялення раскрылі 5 злачынстваў, склалі 457 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Сочым за грамадскім парадкам і, вядома, забяспечваем ахову давераных аб'ектаў дзяржаўнай і прыватнай уласнасці. Цяпер іх налічваецца 234.
—Электраманцёраў у нас восем. Адзін займаецца мантажом сігналізацыі, астатнія яе абслугоўваннем,—расказвае старшы інспектар-інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Армен Карапецян.—Вялікі стаж і багаты вопыт у Вячаслава Ходаса, Леаніда Пруднікава, Юрыя Сташулёнка, Валерыя Кубаркі. Усе яны маюць шосты разрад. Раз на месяц на аб'ектах дзяржаўнай уласнасці правяраецца стан сігналізацыі. Часта наведвацца ў прыватныя дамы і кватэры няма неабходнасці, аднак калі ўзнікае патрэба праверыць работу абсталявання, гаспадар жылля звяртаецца з заяўкай у аддзяленне, і электраманцёр з'явіцца на ўказаны адрас.
У падначаленні групы сродкаў і сістэм аховы дзяжурныя пульта кіравання. Іх задача—прымаць сігналы з аб'ектаў і аператыўна перадаваць інфармацыю групе затрымання ці ў раённы аддзел унутраных спраў, а таксама заказчыку. Найбольшы вопыт у гэтай справе ў Ірыны Закрэўскай і Алены Шаркель. Ім даручаюць навучаць рабоце на пульце навічкоў.
—Шчыра віншую з Днём утварэння службы аховы! Жадаю ўсім супрацоўнікам і іх сем'ям добрага здароўя, матэрыяльнага дабрабыту, поспехаў у асабістых і службовых справах. Беражыце сябе на службе і вяртайцеся дадому ў добрым настроі. Асобныя словы ўдзячнасці хочацца сказаць нашым ветэранам. Цяжка пераацаніць іх уклад у станаўленне і развіццё аддзялення аховы. Закладзеныя традыцыі імкнецца падтрымліваць маладое пакаленне. Са святам, паважаныя ветэраны і калегі!
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
1. Начальнік Міёрскага АДА Міхаіл Пракопчык.
2.Міліцыянер-кінолаг Іван Вішнеўскі 24 кастрычніка адзначыў 5-годдзе сваёй службы. Нядаўна ў яго з'явіўся новы памочнік—бельгійская аўчарка Пэгі. Сабаку яшчэ 8 месяцаў, але гаспадар бярэ яго на працу, каб прывыкаў да службовых будняў.
Дзяніс Гаўрылаў у ахове з 2009 года. Час немалы і адзначаны поспехамі. У ліпені, калі аддзяленне святкавала 50-годдзе, міліцыянера-вадзіцеля ўзнагародзілі Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы.
3. Марына Рубанік раней выкладала хімію і біялогію вучням СШ №1 (цяпер Міёрская БШ). З мая 2014 года ў працоўнай кніжцы з'явіўся новы запіс—спецыяліст па кадрах Міёрскага АДА. З абавязкамі асвоілася хутка і лёгка ўлілася ў дружны калектыў. Да таго ж тут без малога 20 год працуе міліцыянерам-вадзіцелем муж Юрый Іосіфавіч.
5. Аб'ём работы ў галоўнага бухгалтара Жанны Лаўрыновіч вялікі. У аддзяленні павінна не толькі своечасова выплочвацца зарплата. Разлічыцца ў тэрмін за запчасткі для аўтамабіляў і за форму для вартаўнікоў, прасачыць аплату кліентаў за прадастаўленыя паслугі і шмат іншых аперацый на бухгалтарскіх плячах. Спраўляецца з імі на працягу трынаццаці год.
7. У ліку абавязкаў групы затрымання—ажыццяўляць кантроль за службай вартаўнікоў на ахоўваемых аб'ектах. Завіталі на мясакамбінат. На пасту Зоя Зелянкова, чыя задача кантраляваць транспарт, што ўязджае і выязджае з тэрыторыі, і Галіна Шук, якая сочыць за парадкам на прахадной. Не раз спынялі спробы вынесці прадукцыю
з прадпрыемства.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




