Миорские сельхозпредприятия выехали на поля рапса и озимого ячменя

На этой неделе сельхозпредприятия выехали на поля рапса и озимого ячменя. Особых рекордов не будет, но по сравнению с прошлым годом наберем больший вал зерна. Так считает заместитель начальника управления по сельскому хозяйству и продовольствию райисполкома Дмитрий Михалкив по поводу результатов уборочной. В своих прогнозах осторожничает, но высказывает предположение: получат 30 тысяч тонн зерна против прошлогодних 24 тысяч.

 На гэтым тыдні сельгаспрадпрыемствы выехалі на палеткі рапсу і азімага ячменю. Асаблівых рэкордаў не будзе, але ў параўнанні з мінулым годам набяром большы вал збожжа. Так мяркуе намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзмітрый Міхалкіў наконт вынікаў уборачнай. У сваіх прагнозах асцярожнічае, але выказвае здагадку: атрымаюць 30 тысяч тон збожжа супраць леташніх 24 тысяч.

Сустрэліся з кіраўніком раслінаводчай галіны раёна Дзмітрыем Міхалківам на палетках ВУПКУ «Міёрскі». Ва ўрочышчы Ліпніцы ўбіраюць азімы ячмень Аляксандр Баршчэўскі і Ула-дзімір Савуць.

– Больш-менш, – ацэньва- юць ураджай аграрыі.

Паводле іх слоў, улічваючы экстрэмальныя ўмовы надвор’я, у якіх даводзіцца працаваць апошнія гады, намалот нядрэнны. Напярэдадні, напрыклад, адправілі ў засекі 70 тон збожжа. Затым пераехалі на іншае поле, дзе ураджайнасць больш сціплая.

У гаспадарцы належыць убраць азімы ячмень на плошчы 182 гектары. Гэтая культура для Віцебшчыны адносна новая. Яе сталі вырошчваць з лёгкай рукі Прэзідэнта два гады таму.

– З вясны добры ячмень быў, – заўважае Дзмітрый Васільевіч і ківае: – А цяпер паглядзіце які! Зерне дробнае, яно ў паўтара раза большае павінна быць. Не наліўся колас. Але гэта, на шчасце, толькі тут. Учора сыпалася нічога!

Сёлета прагназуе ўра- джайнасць культуры ў 19 ц/га. Запэўнівае, што аграрыі зрабілі ўсё па тэхналогіі. Аднак вынік іх працы напрамую залежыць ад умоў надвор’я. Застаецца толькі ўбраць збожжавыя аператыўна і ўзяць ад сітуацыі ўсё па максімуме. Напрыклад, пасевы з самых неўраджайных палёў будуць закладваць у сенаж як высокабялковую дабаўку.

 Пасяўныя плошчы сёлета меншыя, бо вясной не паспелі ў аптымальныя тэрміны справіцца з сяўбой. Разам з тым цяпер больш часу на ўборку збожжавых. Прыкладна паўтара тыдня спатрэбіцца на азімы ячмень і рапс, якіх засталося 1 790 і 1 655 га адпаведна, а пакуль даспее пшаніца.

– Ад працаўнікоў палёў многае залежыць. Аднак іх не хапае, надвор’е падкідвае сюрпрызы. Усе гэтыя фактары накладваюцца адзін на адзін, – падкрэслівае кіраўнік раслінаводчай галіны раёна і прыводзіць прыклад: – Летась мы выканалі ўвесь ланцужок работ ад сяўбы да ўборкі рапсу. Цалкам прытрымліваліся тэхналогіі. А на выхадзе тысячу га спісалі, вясной перасявалі. Што вымакла, а што вымерзла.

Неацэнную падтрымку аграрыям аказвае дзяржава. Згодна з указам Прэзідэнта, азімыя ячмень і рапс належаць страхаванню як рызыкаваныя культуры. Выплаты не пакрываюць цалкам страты, але большую іх частку атрымліваецца кампенсаваць. З той жа групы і грэчка, якую на Міёршчыне вырошчваюць тры гаспадаркі на 260 гектарах. Аднак пакуль ёсць пытанні да яе якасці.

Сёлета зрабілі стаўку на кукурузу. Пасяўныя плошчы павялічаны з 3,9 да 5,3 тысячы гектараў. Значыць, кармоў на зімоўку жывёле павінна хапіць.

А клопатаў у сельскіх працаўнікоў хоць адбаўляй. Разам з уборкай зерневых ідзе закладка сянажных траншэй. Штодня нарыхтоўваюць па 0,2 кармавыя адзінкі. Пачалі ўносіць гліфасаты. Прыкладна праз месяц возьмуцца за сяўбу азімага рапсу.

Нямала праблем дастаўляюць так званыя «сподкі» (рус. блюдца) на палях.

– Гэта паглыбленні, у якіх стаіць вада. Яна назапашваецца ў верхнім слаі глебы. Адсюль і вымачкі пасеваў, – расказвае Дзмітрый Міхалкіў. – На дапамогу прыйшоў Інстытут меліярацыі, дзе распрацавалі спецыяльны разрыхляльнік, які будзе ўзворваць глебу на глыбіню не 20 сантыметраў, як гэта робіць плуг, а каля паўметра. Меліяратары выкарыстоўваюць гэтую тэхналогію трэці год. На палях, дзе прымянілі глыбокае рыхленне, вынікі нашмат лепшыя.

Жніво на Міёршчыне набірае абароты. Заўважыўшы ля дарогі працаўнікоў палёў ля камбайнаў, жанчына, што ехала міма на веласіпедзе, пажадала:

– Памагай вам Божа!

Алена Вароніна.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.