Для участников жатвы работает пищеблок Дворносельской школы
gazeta 11-08-2017, 17:03 986 Навіны
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі напачатку масавых уборачных работ запатрабавала ад свайго актыву асабіста наведаць усе гаспадаркі раёнаў, каб на месцах пракантраляваць вырашэнне практычных пытанняў. Найперш гэта спаборніцтва і яго галоснасць, маральныя і матэрыяльныя стымулы, гарачае харчаванне, спецадзенне, абутак і сродкі індывідуальнай абароны і іншае. Рэалізацыя праграмы на Міёршчыне пачалася 8 жніўня. Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка задаволены работай харчаблока Дворнасельскай школы, дзе гатуюць для ўдзельнікаў жніва ААТ "Пад'ельцы" і "Райаграсэрвіс", і сталовай ААТ "Любінова".
На наступны дзень да Аляксандра Ігнатавіча і старшыні прафсаюза работнікаў АПК Леаніда Хахеля далучыўся наш карэспандэнт . Вось агульныя ўражанні.
Ля варот машыннага двара ВУПКУ "Міёрскі" інфармацыйны лісток пад узнятым чырвоным сцягам паведамляў, што па выніках 8 жніўня лепшы камбайнер — В. В. Самуль з намалотам 43495 кілаграмаў, а на адвозцы зерня з поля вызначыўся С. В. Невядомскі — у яго на рахунку было 54, 3 тоны збожжа. З раніцы інфармацыйныя лісткі з паказчыкамі работы і заробкам уручаны ўсім камбайнерам і вадзіцелям.
На другім паверсе будынка майстэрні, дзе размешчана сталовая, на кухні завіхаліся повары Валянціна Карніцкая і Вераніка Ломаш пры падтрымцы памочніцы Таццяны Бурэнь. Ім трэба было падрыхтаваць халаднік, катлеты з грэчневай кашай і чай не толькі для ўдзельнікаў жніва, але і будаўнікоў, усяго на 55 чалавек. Неабходныя прадукты завёз вадзіцель Віктар Белы, халадзільнікі спраўныя, электрапліта падключана, посуду хапае.
Гатовыя стравы ў суправаджэнні повараў потым развязуць Віктар Белы, Пётр Гернат ці Яўген Захарэнь.
Гарачы падвячорак будзе з катлеты з гарнірам і чаю, але толькі для ўдзельнікаў жніва—для 21 чалавека, сярод якіх камбайнеры, вадзіцелі і механізатары на адвозцы зерня, сушыльшчыкі. Яны аплочваюць , як і ў некаторых іншых гаспадарках, 15 працэнтаў кошту харчавання, калі не маюць парушэнняў працоўнай дысцыпліны. Рэгулююць усе гэтыя пытанні намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Сяргей Гільніч і ў меншай ступені старшыня прафкама Аляксандр Сідараў, бо яму самому давялося стаць удзельнікам жніва—працуе на зернесушыльным комплексе.
Ва УП "Павяцце", па сцвярджэнні повара Марыны Савуць, дзесяцігоддзямі прытрымліваюцца даўняга патрабавання карміць удзе-льнікаў жніва "пад завязку". І ў гэты дзень яна з памочніцай Зояй Кузьміной у школьнай сталовай рыхтавалі для 15 механізатараў смажаную рыбу з пюрэ на другое і кампот. Ежу і патрэбны металічны посуд потым адвязуць на поле з вадзіцелямі Г. Г. Александровічам ці Я. М. Цярэшкам. Потым зоймуцца камплектаваннем "сухіх" падвячоркаў, якія планавалася ў далейшым таксама замяніць гарачымі стравамі.
У гэтай гаспадарцы харчаванне падчас уборачнай пад непасрэдным кантролем намесніка дырэктара Галіны Мілашэвіч. На машынным двары сцяг узняты ў гонар камбайнера А. В. Мараза з намалотам 211550 кг і адвозчыка В. І. Юрашака, на рахунку якога было 135, 5 тоны дастаўленага з поля збожжа. Такія кароткія звесткі дапаўнялі інфармацыйныя стэнды ў дыспетчарскай, дзе змешчаны дадзеныя па аб'ёмных паказчыках і заробку ўсіх камбайнераў і вадзіцеляў, у тым ліку за кожны дзень.
У ААТ "Мерыца" ў Паташні ўласная сталовая, дзе гаспадарыць адна Святлана Панізнік. Цяпер яе галоўны клопат—своечасова накарміць у абед 23 камбайнераў, механізатараў і вадзіцеляў, потым падрыхтаваць для іх гарачы падвячорак. Гатавала ў той дзень суп, катлеты з рысавым гарнірам і чай. На другое чаргуе гарніры і мясныя стравы—яшчэ могуць быць адбіўная, гуляш, смажаніна. А меню за 9 жніўня неадкладна і станоўча ацанілі "працаўнікі поля", якія вялі жніво непадалёку і прыехалі абедаць непасрэдна ў сталовую. У іншыя дні стравы ім даставіць на абмалочваемую ніву ва-дзіцель Павел Вялічка.
Жніво ў "Мерыцы" разгортвалася марудна з-за пераўвільготненага зерня, хаця тут умеюць старанна працаваць і не забыліся, што некалі 11 жніўня ўжо святкавалі дажынкі. А сёлета пасевы паспяваюць марудна, таму і пачатковыя намалоты ў камбайнераў невялікія, хаця спадзяванні на лепшае ёсць. Гэта, відаць, той выпадак, калі трэба лепш забяспечваць галоснасць вынікаў працы, усяляк падтрымліваць і стымуляваць высокія дасягненні.
10 жніўня прафсаюзны кантроль працягваў сваю дзейнасць у ААТ "Мікалаёўскі". І тут асаблівых заўваг не выказана. У гаспадарцы арганізавана харчаванне 60 удзельнікаў уборачных работ, групы якіх знаходзяцца на значнай адлегласці адна ад другой. Па вялікім маршруце пазней развозяць па палях "сухія" падвячоркі. Непасрэдна для механізатараў-рамонтнікаў у майстэрні закончана абнаўленне абсталяванага для прыёму ежы бытавога пакоя.
Клопаты пра людзей праяўляюцца ў выніках стараннай працы.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.