Авторизация
 

Першы рэкордны намалот на Міёршчыне

 На календары сярэдзіна верасня, а на палях яшчэ стаіць збажына, чакае абмалоту яравы рапс. Дажджы сёлета зачасцілі, тэхніка па некалькі дзён запар не выязджае на хлебную ніву. Таму работа "буксуе" і камбайнераў-тысячнікаў на 11 верасня было толькі трое. 

Першым на Міёршчыне рэкорднага намалоту дасягнуў механізатар з ААТ "Гвардзейскі" Андрэй Савейка. Яго ўрачыста віншавалі 28 жніўня. Здавалася, вось-вось з'явяцца новыя лідары спаборніцтва. Але толькі праз два тыдні высокі рубеж пераадолелі Дзмітрый Нікалаёнак з ААТ "Пад'ельцы" і Уладзімір Самуль з ВУПКУ "Міёрскі". Дзмітрый Стэфанавіч захварэў, Уладзіміра Уладзіміравіча засталі за падрыхтоўкай камбайна да выезду. Не спяшаўся, бо ячмень змок пасля начнога ліўню.


Ад райкама прафсаюза работнікаў АПК Леанід Хахель уручыў перадавіку пісьмо-падзяку, ад імя старшыні абласнога прафсаюза розных форм прадпрымальніцтва "Садружнасць" Яўгена Клімянцёнка — мульціварку. Пажаданні пераможцу — не спыняцца на дасягнутым.
Парадаваліся за Уладзіміра Самуля калегі — кіроўца "КЗС-10" Аляксандр Баршчэўскі і вадзіцель "Урала" Іосіф Арсоба. У ВУПКУ "Міёрскі" на полі пяць камбайнаў. Атрад падзелены на дзве групы. Адны абмалочваюць ячмень, другія — рапс. У лідарах спаборніцтва сельгаспрадпрыемства і камбайнер Віктар Рубанік.


— Дзякуючы чаму ўдалося ўвайсці ў тройку першых раённых "тысячнікаў"?
Камбайнер паціснуў плячыма і адказаў, што спрыяла ўдача і тэхніка не падводзіла. Дапамагаў вопыт работы на камбайне. Упершыню сеў за руль малым. Бацька працаваў на "Доне" і зрэдку дазваляў узняцца ў кабіну, што асабліва радавала. У старэйшых класах быў яго памочнікам. Тады і засвоіў тонкасці ўборкі збожжавых і зернебабовых культур, рэгуліроўкі і абслугоўвання камбайна. Уладзімір Паўлавіч Самуль слыў руплівым хлебаробам і забяспечваў высокія намалоты. Прадаўжаць бацькаву справу прыемна.


— Асабліва памятны для мяне 2000-ы год, калі толькі вярнуўся з арміі і адразу на "Дон". Намалаціў няшмат, але ўражанні на ўсё жыццё,—дзеліцца камбайнер. — Асаблівая і сёлетняя ўборачная, бо не спрыяе надвор'е. У такіх умовах працую ўпершыню. Таму намалаціць тысячу тон асабліва пачэсна. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта