Накануне Международного дня семьи в миорском ТЦСОН прошла эстафета поколений «Венец всех ценностей - семья!»
gazeta 24-05-2021, 16:02 2 730 Грамадства / Сямейны лад
Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прайшла эстафета пакаленняў «Вянец усіх каштоўнасцей – сям’я!». Супрацоўнікі аддзяленняў падрыхтавалі яе для шматдзетных бацькоў, якія працуюць у цэнтральнай раённай бальніцы, і наведвальнікаў сацыяльнага кафэ «Сярэбраны ўзрост».
Спецыяліст па сацыяльнай рабоце Валянціна Пундзіс заўважыла: сем’і бываюць розныя – вясёлыя і строгія, няпоўныя і шматдзетныя, з вялікім стажам і зусім маладыя. Да ўсіх іх мае дачыненне цудоўнае свята, якое адзначаецца 15 мая – Дзень сям’і.
Што важней за ўсё ў сям’і? Цяжка адназначна адказаць на гэтае пытанне. Каханне, узаемапавага, клопат і ўдзел? А можа быць, самадданасць і працавітасць? Ці строгае захаванне сямейных традыцый? У кожнага роду свая гісторыя, якой ахвотна дзяліліся жанчыны-маці, наведвальнікі сацыяльнага кафэ «Сярэбраны ўзрост» і шматдзетныя сем’і нашага горада. У эстафеце пакаленняў сустрэліся мудрасць, гумар, запал, сучасны погляд і шматгадовы вопыт выхавання дзяцей.
Пра прыемныя моманты сваёй работы расказала спецыяліст аддзела загса Таццяна Зарудніцкая.
– Як жа гэта кранальна – быць сведкам нараджэння новай сям’і, рэгістраваць нараджэнне дзіцяці!
Псіхолаг тэрытарыяльнага цэнтра Зінаіда Равецкая заўважыла, што ў сям’і душа сагрэта цяплом, бліжэй і радней за яе няма ў цэлым свеце.
На мерапрыемстве гучалі мудрыя прытчы, жыццёвыя вершы, шчаслівыя рэцэпты. Іх сэнс адзіны – сям’я павінна быць апорай і надзеяй. Хто падтрымае ў цяжкай сітуацыі, як не родныя людзі?!
За чаяпіццем і душэўнай размовай час праляцеў незаўважна. Госці дамовіліся пра новую сустрэчу. Маці васьмярых дзяцей Яўгенія Сямчонак атрымала цёплы падарунак ад раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Ганна ЛІСКОВА, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа.
Фота прадаставіла Ганна ЛІСКОВА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


