Авторизация
 

Цікава і смачна адзначылі Масленіцу ў ТЦСАН у Міёрах

 Каб надаць пазітыву ўдзельнікам грамадскіх інвалідскіх арганізацый усіх узростаў, у тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адсвяткавалі Масленіцу. Распрацавалі і правялі праграму загадчыца аддзялення дзённага знаходжання Таццяна Шульга і спецыяліст Марына Кайнарава. Самі здзівіліся, як цікава атрымалася. 

Канешне, спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах. Але ж колькі захапляльнага дазваляюць стварыць бліны. Штучныя – а яны знешне амаль не адрозніваліся ад сапраўдных – качалі хто далей ці больш дакладна трапіць у цэль, кідалі. Натуральныя пяклі і адразу елі з варэннем, ікрой, джэмам, маслам… Поўную каструлю прынесла з дому Валянціна Крупенька.
Анастасія Кулянок праспявала свае дасціпныя частушкі пра масленіцу і бліны.


Яшчэ пры прыёме наведвальнікаў кожнаму ўручылі спецыяльныя білецікі з сюрпрызамі. Пашчасціла дваім: потым з дамай працаваў візажыст, а з кавалерам – цырульнік.
Колькі было конкурсаў: з шалікаў плялі косы, на шарыках жанчыны завязвалі хустачкі, а мужчыны іх развязвалі. Хадзілі па імправізаваным балоце, разбівалі паленцы.


Кожнаму знайшоўся занятак па душы. Напрыканцы правялі спаборніцтвы па паяданні бліноў.
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі Юрый Савуць, Максім Жугар і Генадзь Дубік.

Фота для ілюстрацыі.
Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта