В Цветино местные жители привели в порядок кладбище

 У аграгарадку Цвеціна мясцовыя жыхары прывялі ў парадак могілкі. Прыбралі тэрыторыю, паставілі агароджу. Працавалі вялікім дружным гуртам.

 На добрую справу аднавяскоўцаў згуртавалі старэйшыны Віктар Філіповіч і Ія Яленская. З тэхнікай дапамагло СУП «Цітова», за што арганізатары вельмі ўдзячны кіраўніку Францу Вершалоўскаму.

 Першы этап – збор грашовых сродкаў. Свой унёсак зрабілі многія сяльчане. Калі быў закуплены і дастаўлены неабходны матэрыял, прыступілі да справы. Жанчыны прыбралі тэрыторыю могілак і пафарбавалі слупкі агароджы. На тэхніцы працавалі Мікалай Нарэйка, Валерый Кадушка, Аляксандр Пад’ельскі, Сцяпан Станкевіч. Зварачнымі работамі займаліся Анатоль Валынец і Уладзімір Басянок.

Усяго ў добраўпарадкаванні могілак удзельнічала больш за трыццаць мясцовых жыхароў. Кожнаму з іх арганізатары ўдзячны за падтрымку і шчырую працу.

 Падрыхтавала Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота прадаставілі арганізатары.



 

0 комментариев

Добавить комментарий