На совместном заседании в Миорским райисполкоме
gazeta 28-12-2016, 13:29 0 Афіцыйна
22 снежня на сумесным пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны вынікі работы народнагаспадарчага комплексу за 10 месяцаў і выкананне бюджэту ў 2016 годзе. Абмеркаваны прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця і бюджэт на 2017-ы.
Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна, у 2016-ым у раёне забяспечана станоўчая дынаміка па многіх прагнозных паказчыках сацыяльна-эканамічнага развіцця. Выконваюцца заданні па экспарце тавараў, паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый, інвестыцыях у асноўны капітал за кошт замежных крыніц, па ўводзе жылля. За 10 месяцаў павялічыўся выпуск мяса і субпрадуктаў (136%), паўфабрыкатаў мясных і мясаўтрымлівальных прадуктаў, уключаючы мяса птушкі (120 %), круп (174%), булачных вырабаў (у 7,8 раза), кандытарскіх (153%), гатовых кармоў для сельскагаспадарчых жывёл (107%) і інш. Рост індэкса прамысловай вытворчасці забяспечваюць усе прадпрыемствы, акрамя льнозавода і хлебазавода.
Інавацыйную прадукцыю вырабляе і ад-гружае толькі мясакамбінат, кошт якой складае тры мільёны рублёў ці 14,8 да аб'ёму па раёне і 26,8% па арганізацыях. Адзначана, што ў арганізацыях раёна павольна ўкараняюцца сістэмы кіравання якасцю адпаведна міжнародных стандартаў, што дазваляе кантраляваць выраб на кожным этапе, зніжаць страты на выпуск прадукцыі, павышаць узровень кваліфікацыі і адказнасць персаналу.
За студзень-кастрычнік прамысловы комплекс раёна атрымаў 25,8 млн. рублёў выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг ці 123,9% да адпаведнага леташняга перыяду. Тэмп росту выручкі апярэджвае сабекошт рэалізаванай прадукцыі на 2,7%. У прамысловасці тры стратныя арганізацыі, а ўсяго па раёне такіх 13, што складае 39,4% ад агульнай колькасці.
Па выніках года тэмп рознічнага тавараабароту прагназуецца на ўзроўні 83,5%. Доля беларускіх тавараў займае 88,8% (па вобласці—73,2%, па рэспубліцы—66,2%).
Экспарт тавараў па раёне за студзень-верасень склаў 1,3 млн. долараў ці 307,9% да аналагічнага мінулагодняга перыяду, без уліку рэспубліканскіх арганізацый—0,9 млн. $ ці 213,9%. Імпартных увезена на 0,8 млн. долараў, што значна больш, чым летась. Найбольшая ўдзельная вага ў імпарце "ММПЗ-груп" (88,5%), "РКГ-Міёры" (5,4%), "Міёрскі мясакамбінат" (4,1%). Аднак нягледзячы на высокія тэмпы імпарту, атрымана станоўчае сальда гандлю таварамі ў 29,4 тыс. долараў.
Экспарт паслуг за студзень-верасень па раёне склаў 75,8 тыс. долараў ці 97,6% да леташняга, без уліку рэспубліканскіх арганізацый—74,9 тыс. долараў ці 119,6%.
Рэальны сектар эканомікі за студзень-кастрычнік забяспечыў 2,3 млн. руб. прыбытку ад рэалізацыі, што ў 2,5 раза больш чым за аналагічны перыяд летась, выручка склала 86,6 млн. руб. ці 102,4%. З 33 арганізацый 22 рэнтабельныя ад 0 да 30%. У цэлым па раёне атрыманы чыстыя страты ў 4,1 млн. рублёў, што крыху менш чым летась. На 1 лістапада па раёне дэбіторская запазычанасць склала 19,6 млн. рублёў, крэдыторская—99,9 млн. руб.
У студзені-кастрычніку ў эканоміцы раёна было занята 8,7 тыс. чалавек. За кошт стварэння прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкаваны 49 чалавек. Новыя рабочыя месцы і вакансіі занялі 160. Дапамогу па беспрацоўі атрымалі 63. У 2017-м годзе ўзровень беспрацоўя захаваецца да 2%. Рэзерв рабочых месцаў—развіццё малога прадпрымальніцтва, дзе цяпер працуюць каля 2,9 тыс. чалавек ці 33,3% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы раёна. За справаздачны перыяд заробак па раёне павялічыўся на 4,7% і склаў 471,8 рублёў. Аднак у сельскіх, лясных і рыбных гаспадарках ён не дасягнуў узроўню мінулагодняга і застаецца найменшым.
Адзначана, што ў наступным годзе працягнецца работа, накіраваная на павелічэнне выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ, паслуг, чыстага прыбытку, зніжэнне ўсіх відаў страт. У ліку асноўнага—павышэнне якасці выпускаемай прадукцыі, стварэнне новых прадпрыемстваў і вытворчасцей, асваенне інавацыйных тэхналогій і выпуск інавацыйнай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю.
Бюджэт
Па інфармацыі намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіры Рунда, па чакаемай ацэнцы ў мясцовыя бюджэты за 2016 год будзе атрымана каля 10 420 тыс. рублёў уласных даходаў. За студзень-кастрычнік паступіла 8 631,9 тыс. ці 78,6% да ўдакладненага гадавога плана. Асноўныя сродкі—ад падаткаў, больш за ўсё ад падатковага—звыш 85% вызначанага аб'ёму. У раёне рэалізавана права на павелічэнне ставак зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, уведзены прадугледжаныя заканадаўствам мясцовыя падаткі і зборы. Сёлета плануецца атрымаць 712,8 тыс. рублёў пералічаных даходаў. Выдаткі раённага бюджэту за справаздачны перыяд прафінансаваны на 76,4% па ўдакладненым гадавым плане, што склала 20929,9 тыс. рублёў. Пры гэтым асноўная частка сродкаў накіравана на бюджэтны сектар, сацыяльны складнік якога ў аб'ёме бюджэту раёна—79,3%.
Праект бюджэту Міёрскага раёна на 2017-ы год распрацаваны адпаведна прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і грашова-крэдытнай палітыкі краіны. За кошт уласных даходаў вызначаны прыбытак у 11 836,1 тыс. рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі паступленняў 2016-га ў 13,6%. Прадугле-джваюцца бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У цэлым даходы па бюджэце раёна складуць у 27 079,8 тыс. рублёў. Амаль столькі ж прагназуецца расходаў.
***
Райвыканкам і прэзідыум райсавета адобрылі прадстаўленыя прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2017 год. Пазней яны зацверджаны на сесіі раённага Савета.
На пасяджэнні прынята рашэнне аб бязвыплатнай перадачы інтэрната, які на праве гаспадарчага вядзення належыў "ПМК-55", пад апякунства УП ЖКГ.
Наталія СТАНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


