Авторизация
 

У Міёрскім райвыканкаме разгледжаны вынікі года і адобраны праект бюджэту

 22 снежня на сумесным пасяджэнні райвыканкама і прэзідыума раённага Савета дэпутатаў разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна ў 2017 годзе, адобраны прагноз далейшага руху наперад і праект раённага  бюджэту на 2018-ы. 

Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Аляксандра Баданіна, у бягучым го-дзе выкананы 8 з 13 прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна: па індэксе фізічнага аб'ёму прамысловай прадукцыі, будаўніча-мантажных работах, экспарце паслуг без уліку рэспубліканскіх арганізацый, удзельнай вазе знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці па арганізацыях камунальнай уласнасці, зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць прадукцыі (работ, паслуг) па арганізацыях камунальнай уласнасці і маючых долю дзяржавы ў статутным фондзе 50 і больш працэнтаў, паказчыку энергазберажэння.


Забяспечаны рост да мінулагодняга па рознічным тавараабароце, інвестыцыях у асноўны капітал, выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг, чыстага прыбытку. Разам з тым, не дасягнуты ўзровень папярэдняга года па вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі, рознічным тавараабароце грамадскага харчавання, намінальнай налічанай сярэднямесячнай зарплаце, прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове. Не выкананы ключавыя паказчыкі па колькасці працаўладкаваных грамадзян за кошт стварэння новых прадпрыемстваў.
Асноўныя паказчыкі развіцця раёна фарміруюць 32 арганізацыі, пяць з якіх—прамысловыя, чатыры — будаўнічыя, 17 — сельскагаспадарчых, шэсць належаць да сферы паслуг. Дакладчык адзначыў, што за студзень-верасень 2017 года аб'ём вытворчасці прадукцыі, работ, паслуг вырас у параўнанні з аналагічным перыядам летась на 15% і склаў 94,6 млн.рублёў. Найбольшая ўдзельная вага ў фарміраванні паказчыка сельскай гаспадаркі — 55,2%, аднак гэта менш за мінулагодні на 6%, а тэмп росту аб'ёмаў вытворчасці склаў 103,7%.


Па выручцы ад рэалізацыі прадукцыі, работ, паслуг найбольшую ўдзельную вагу займае прамысловасць, дзе тэмп росту дасягнуў 143%. Не забяспечылі яго 13 арганізацый. Прыбытак атрымалі 23, адмоўны вынік — дзевяць. Рэнтабельнасць продажу склалася ў 3,6%, у тым ліку па прамысловасці 6,5%, сельскай гаспадарцы 0,8%, будаўніцтве 4,7%. Па выніках студзеня-верасня са стратамі працавалі 10 арганізацый, да іх ліку дадалося ААТ "Чэрасы".


Выпрацавана тэнцэнцыя росту выручкі на аднаго сярэдняспіскавага работніка. Калі ў 2010 годзе яна складала 5,4 тысячы рублёў, за студзень-кастрычнік сёлета дасягнула 25,7 тысячы руб. Па выручцы за гэты перыяд тэмп росту ў 117,3%, а налічанага сярэднямесячнага заробку —  на 109,2%.


Значную частку як паказчыкаў, так і эканомікі раёна фарміруе прамысловасць.
За 10 месяцаў павялічыўся выпуск мяса і субпрадуктаў (185%), вырабаў каўбасных вараных, сасісак, сардэлек (113%), сыравяленых, сыравэнджаных, уключаючы салямі (115%), паўфабрыкатаў мясных і мясаўтрымліваючых (143%), тортаў, пірожных і вырабаў мучных кандытарскіх, не прызначаных для працяглага захоўвання (106%), кармоў для сельскагаспадарчых жывёл (139%), піламатэрыялаў (299%) і іншых відаў прадукцыі.


Увод у эксплуатацыю халадзільніка паспрыяў павышэнню канкурэнтаздольнасці мясакамбіната. Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме за студзень-кастрычнік па прадпрыемстве склала 30,6%, па раёне — 21,7%. Аднак для таго, каб адпавядаць павевам часу, неабходна ўкараняць і сертыфікаваць сістэмы кіравання якасцю на аснове міжнародных стандартаў. А ў бягучым годзе новых вытворчасцей ніводная прамысловая арганізацыя не арганізавала і мадэрнізацыяй не займалася. На тэхнічнае пераўзбраенне патрачана 362 тысячы рублёў інвестыцый.


За 10 месяцаў сельскагаспадарчыя арганізацыі вырабілі 94,6% валавай прадукцыі да ўзроўню 2016 года. Знізіліся паказчыкі ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі. Толькі шэсць гаспадарак павялічылі вытворчасць малака. За студзень-лістапад валавы надой склаў 32,1 тыс. тон, што менш на 1459 тон мінулагодняга ўзроўню. Знізілася і таварнасць малака.


Забяспечаны аб'ёмы і тэмпы росту па будаўніча-мантажных работах (з улікам мантажу абсталявання) і інвестыцыях у асноўны капітал. Аднак у тым не толькі заслугі будаўнічай галіны. У фарміраванні паказчыка ўдзельнічалі шматлікія арганізацыі і індывідуальныя забудоўшчыкі. Уведзена ў эксплуатацыю 5215 кв.м агульнай плошчы жылых дамоў, што складае 74,5% ад задання.


Для арганізацыі бізнесу ў гаспадарчы абарот уцягнуты два невыкарыстоўваемыя аб'екты раённай камунальнай уласнасці — комплекс капітальных пабудоў у вёсцы Горкі і Пераброддзі. У стадыі продажу тры. Сем — не набытых на аўкцыёне з пачатковай цаной у адну базавую велічыню.


На 1 лістапада арганізацыі раёна маюць дэбіторскую запазычанасць у 21,1 млн. рублёў, палова з якой пратэрмінаваная. Крэдыторская складае 92,2 тыс. рублёў.


У 2018 годзе давядзецца ўзмацніць дысцыпліну разлікаў, забяспечыць занятасць і працаўладкаванне людзей, павышаць заробак, у тым ліку за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей. Неабходна актыўней прыцягваць інвестыцыі, нарошчваць выпуск інавацыйных тавараў, далей развіваць аграпрамысловы і прамысловы комплексы, эканоміць усе віды рэсурсаў.
Пры падвядзенні вынікаў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў адзначыў, што ў павышэнні эфектыўнасці працы, зніжэнні страт, укараненні прагрэсіўных метадаў гаспадарання вялікія рэзервы. Трэба, каб кожная структура крытычна падыходзіла да ацэнкі асабістай дзейнасці, тады ёсць матывацыя імкнуцца да лепшага. Будаваць планы і рэалізоўваць іх—задача няпростая, але працавітым і настойлівым яна па сіле.

Бюджэт

Па інфармацыі намесніка начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Кіры Рунда, па чакаемай ацэнцы ў мясцовыя бюджэты за 2017 год будзе атрымана даходаў каля 12283 тыс. рублёў ці 100,8% да ўдакладненага плана. За 11 месяцаў паступіла 86,7%. Асноўныя сродкі — ад падаткаў, больш за ўсё ад падаходнага — 89,5%. Пры гэтым 79% бюджэтных сродкаў накіраваны на сацыяльна-культурную сферу і сацыяльную палітыку.


Праект бюджэту Міёрскага раёна на 2018 год распрацаваны адпаведна прагнозных параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь і грашова-крэдытнай палітыкі. Уласныя даходы бюджэту раёна прагназуюцца ў суме 13127 тыс. рублёў з ростам да чакаемай ацэнкі паступленняў 2017-га ў 8,7%. Асноўнымі крыніцамі застануцца падаткі: падаходны з фізічных асоб (44% ад агульнай сумы), на дабаўленую вартасць, на ўласнасць, прыбытак, іншыя ад выручкі пры рэалізацыі тавараў, работ, паслуг. Захаваецца пералік, які ўстанаўліваецца на тэрыторыі раёна: падаткі за валоданне сабакамі, збор з нарыхтоўшчыкаў і курортны. Прадугледжваюцца бязвыплатныя паступленні з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў. У цэлым даходы па бюджэце раёна складуць 29053 тыс. рублёў. Амаль столькі ж прагназуецца расходаў.


Райвыканкам і прэзідыум райсавета адобрылі прагнозы сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна і праект бюджэту на 2018 год. Яны зацверджаны ў гэты ж дзень на сесіі раённага Савета.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 530
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 583
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 873
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 187
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 064
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 848
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 652
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 февраля 2018
Василий, Геннадий, Иван, Иннокентий, Петр, Тихон

Именины 21 февраля 2018
Александр, Андрей, Захар, Макар, Петр, Сергей, Степан, Федор, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта