Авторизация
 

Дзейнасць Міёрскага раённага Савета дэпутатаў і прэзідыума абмеркавалі на сесіі

 На чарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў старшыня Марыя Баніфатава зрабіла справаздачу аб сваёй рабоце, дзейнасці прэзідыума, праінфармавала пра становішча спраў на Міёршчыне ў бягучым годзе. 

На экспарт
і для сябе
У студзені-жніўні сёлета выкананы 7 з 13 даведзеных аблвыканкамам прагнозных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна, прычым адзін з трох ключавых.


На 107,3% пры патрэбе ў 104,5% выконваецца заданне па тэмпах росту рознічнага тавараабароту, на 111,5% (план 105%) рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання, на 252,2% (план 110%) па інвестыцыях у асноўны капітал, на 211,2% (166,9%) будаўніча-мантажных работ, (1255 тысяч долараў ці 424,7% пры заданні 104%) экспарце тавараў без уліку рэспубліканскіх арганізацый. 35 чалавек, што адпавядае запланаванаму, працаўладкаваны на новыя рабочыя месцы за кошт стварэння прадпрыемстваў і вытворчасцей.


За студзень-жнівень аб’ём вытворчасці прамысловай прадукцыі з улікам давальніцкай сыравіны склаў 25973 тысячы рублёў, што складае 102,5% росту да ўзроўню мінулага года. Па выніках васьмі месяцаў захоўваецца тэндэнцыя да яе зніжэння, што ў першую чаргу звязана з адсутнасцю сыравіны ва УП “Міёрскі мясакамбінат”, які займае найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі. Аналагічная сітуацыя на камбікормавым заводзе, а таксама ў сувязі з перадачай паслуг па водпуску пітной вады і аб’ёмаў па ачыстцы сцёкавых вод з 11 студзеня бягучага года ў вядзенне УП “Віцебскводаканал”. Індэкс фізічнага аб’ёму за студзень-жнівень склаў 97,7%. У ліку прычын невыканання даведзеных 106% — недахоп сыравіны для перапрацоўкі па Міёрскім льнозаводзе. Не хапіла і зерня, што стала прычынай зніжэння аб’ёмаў камбікармоў камбікормавага завода і мясакамбіната.


Тэмп росту рознічнага тавараабароту за студзень-жнівень склаў 107,3% пры заданні 104,5%, рознічнага тавараабароту грамадскага харчавання 111,5%, а патрабавалася 105%. Продаж тавараў айчыннай вытворчасці ў рознічным тавараабароце арганізацый гандлю склаў 85,3% пры сярэднеабласным 71,3%. Больш чым летась прадалі свежых фруктаў і арэхаў (106,2%), агародніны і грыбоў (106,7%), мяса і мясных прадуктаў (141,9%), рыбы і прадуктаў з яе (121,9%), мучных кандытарскіх вырабаў (116,8%), цукарных і кандытарскіх вырабаў (119,9%), віна вінаграднага (128,4%), віна пладовага (124,5%), він ігрыстых, уключаючы шампанскае (138,7%), гарэлкі (120,9%), піва (106,3%), слабаалкагольных напояў (143,5%), яек (152,7%), алею (106,5%), дзіцячага харчавання (113,9%), круп (114,5%), мукі (106,1%), макаронных вырабаў (117,4%). З нехарчовых тавараў больш прададзена маторнага масла (109,1%), тэлевізараў (129,7%), халадзільнікаў і маразільнікаў (120,5%), сродкаў бытавой хіміі (138,6%), верхняга адзення (139,4%), фармацэўтычных тавараў (110%), парфумерна-касметычнай прадукцыі і туалетных прылад (152,2%).


Увялі ў эксплуатацыю 1573 м2 агульнай плошчы жылых дамоў ці 37,4% да 4200 м2 гадавога задання. Выкарыстана 1,8 млн.руб. інвестыцый, 82% з якіх уклалі індывідуальныя забудоўшчыкі і 18% “ММПЗ-груп”. На 54,8 млн.рублёў выканалі мантажных работ, якія ў аб’ёме інвестыцый займаюць 39,9%. Тэмп росту ў супастаўных цэнах — 211,2% пры заданні 166,9%.


Арганізацыі ўсіх форм уласнасці інвеставалі ў эканоміку раёна 133,4 млн.руб., што ў 3,1 раза больш чым за аналагічны перыяд летась. 91,5% укладанняў арганізацый, якія не маюць ведамнай падпарадкаванасці.


За студзень-чэрвень на экспарт адгрузілі тавараў на 919,5 тысячы долараў ЗША па арганізацыях без рэспубліканскага падпарадкавання. Фарміравалі паказчык мясакамбінат (883,9 тыс.долараў), а таксама “Капіталдрэўпрадукт” (30,6 тыс.долараў) і “Дэмскі сад” (5 тыс.долараў). У экспарце тавараў па тэрыторыі ўдзельнічала райспажыўтаварыства (4,7 тыс. долараў).
Ад нас тавары экспартаваліся ў Расійскую Федэрацыю і Латвію, а з-за мяжы завозіліся з шасці краін на 12,7 млн.долараў, што ў 50 разоў больш, чым за аналагічны перыяд летась. Аднак гэтыя грошы з агульнага аб’ёма імпарту даводзяцца на “ММПЗ-груп” (99,6%). Адпаведна атрымалі адмоўнае сальда гандлю таварамі ў 11,8 млн. долараў.


З пачатку года ў раёне створаны новыя арганізацыі. Так, асноўная дзейнасць ААТ “ЭнергаЦэнтр М” — арэнда і лізінг іншых машын, абсталявання і матэрыяльных актываў. “Твой” Шаркаўшчына” ажыццяўляе рознічны гандаль у неспецыялізаваных магазінах. ГУП “Лівія” займаецца аптовым гандлем прадуктамі харчавання. Зарэгістравана таксама ТАА “ММК Хольц Гандаль”, у фарміраванні статутнага фонду якога ўдзельнічалі фізічныя асобы Германіі, і “БЕЛЛіненгруп” з удзелам грамадзян Кітая.
Зарэгістраваны дзве фермерскія гаспадаркі і столькі ж прыватных прадпрыемстваў, якія плануюць пачаць дзейнасць на працягу года.

Капейка
да капейкі
Раённы бюджэт уключае 10 бюджэтаў, што адпавядае колькасці адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак. Усе датацыйныя. Узровень датацыі складае 56%, пярвічных узроўняў — 44%.


Раённы Савет дэпутатаў выкарыстаў прадастаўленае права павялічваць стаўкі зямельнага і падатку на нерухомасць, што летась дазволіла прыцягнуць у бюджэт раёна 1172,2 тыс.рублёў ці 9,5% у аб’ёме уласных даходаў.


За 8 месяцаў сёлета паступілі 670,6 тысячы рублёў ці 6,7% ад уласных прыбыткаў.
Па выніках работы бюджэт раёна папоўнілі 9976,9 тысячы. Да мінулагодняга ўзроўню плацяжы павялічыліся на 1809,4 тысячы ці на 22,7%. Гадавы план забяспечаны на 74,3%.


91,8% паступленняў фарміруюць падаходны падатак (41%), падаткі на ўласнасць (13,5%), падатак на дабаўленую вартасць (14,4%), прыбытак ад ажыццяўлення дзейнасці (6,3%). Па ўсіх асноўных забяспечаны рост.


Бюджэт захаваў сацыяльную накіраванасць, расходы на сацыяльна-культурную сферу і сацыяльную палітыку за сту- дзень-жнівень бягучага года склалі 15511 тысяч рублёў ці 77,8% у аб’ёме бюджэту. На фінансаванне дзяржаўных праграм і мерапрыемстваў накіравалі 17335,8 тысячы рублёў ці 87% ад агульнага фінансавання.

Справы
дэпутацкія
Дэпутацкі корпус складаюць 146 абраннікаў, у тым ліку 32 — раённага Савета, 114 — пярвічнага ўзроўню.
Пасля выбараў адбыліся чатыры сесіі раённага Савета, разгледжаны 24 пытанні. Заслухоўвалі справаздачы дэпутатаў аб рабоце ў выбарчых акругах, карэкціраваўся бюджэт раёна, уносіліся змяненні і дапаўненні ў раней прынятыя рашэнні. За першае паўгоддзе сёлета 54 сесіі правялі мясцовыя Саветы дэпутатаў, на якіх разгледзелі 111 пытанняў, заслухалі восем паведамленняў.
З пачатку года адбылося восем пасяджэнняў прэзідыума раённага Савета, два з якіх сумесна з выканаўчым камітэтам. Разгледзелі ў тым ліку пытанні добраўпарадкавання райцэнтра, Дзісны і вёсак, закуп у насельніцтва лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі і далейшае развіццё асабістых гаспадарак, уцягненне ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай маёмасці, работа па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і іншыя. На выязным пасяджэнні прэзідыума на базе Новапагосцкага сельсавета абмеркавалі тэму зносу старых і пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці.

З людзьмі
і для людзей
За справаздачны перыяд сёлета з удзелам дэпутатаў разгле- дзелі 224 пытанні (117 — базавы ўзровень і 107 — пярвічны), якія паступілі ў ходзе прыёмаў грамадзян. Рэгулярна праводзіць “прамыя лініі” старшыня райсавета дэпутатаў, сёлета ёй патэлефанавалі пяць чалавек. Паступілі два пісьмовыя звароты. Актуальнымі застаюцца пытанні грэйдавання і падсыпкі дарог, вулічнага асвятлення, выдалення аварыйных дрэў, добраўпарадкавання грамадзянскіх могілак, тэрыторый пустуючых дамоў, правіл утрымання сабак. Некалькі патрабуюць дадатковага вывучэння.


Двойчы ў год дэпутаты выступаюць са справаздачамі перад выбаршчыкамі. Прапановы і заўвагі на кантролі ў райсавеце. Актыўныя яны ў рабоце сесій, прэзідыумаў, пасяджэнняў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку, аглядавых камісій па супрацьпажарнай бяспецы. Якасна выконваюць свае абавязкі, заўсёды гатовы выслухаць людзей і дапамагчы дэпутаты раённага Савета Алена Шамёнак, Святлана Палячэнка, Аляксандр Ліманоўскі, Ірына Крук, Іван Юрашэк, Наталля Бялевіч. Добрасумленна выконваюць сваю работу ў сельсавецкіх акругах Генадзь Хахель, Святлана Шокель, Таццяна Сіўко, Уладзімір Пашковіч, Кацярына Валошчанка, Франц Вершалоўскі, Васіль Міхалкіў, Алена Сташкевіч і інш.

Старэйшынай
не проста звацца
Працягваюць актыўную работу 119 старэйшын сельскіх населеных пунктаў і вуліц Дзісны. Асаблівымі стараннямі вылучаецца Марыя Шук з Лявонпаля Узмёнскага сельсавета, дзякуючы якой заўсёды добраўпарадкаваны тэрыторыі брацкай магілы, калоны. Яна—арганізатар і непасрэдны ўдзельнік суботнікаў на грамадзянскіх могілках.


Парадкалюб і старэйшына вёскі Хутар Дзедзіна Перабродскага сельсавета Жанна Каравацкая. Яна цесна супрацоўнічае з саветам грамадскага пункта аховы правапарадку, своечасова папярэджвае пра факты сямейнай нядобранадзейнасці, пажарнай бяспекі.
Пры непасрэдным удзеле Таццяны Казлоўскай з Волкаўшчыны ў Новапагосцкім сельсавеце правялі якасную работу па заключэнні дагавораў на вываз бытавых камунальных адходаў і ўстаноўцы кантэйнерных пляцовак.


Старэйшына вёсак Бычыншчына, Ульшчына Мікалаёўскага сельсавета Дзмітрый Баркоўскі дапамагае даглядаць месцы пахаванняў і грамадскіх тэрыторый, садзейнічае ў зборы маёмасных падаткаў.


Дзякуючы ініцыятыве Раісы Наркевіч у Язне сабралі сродкі на добраўпарадкаванне мясцовага парку. Жанчына прыклала нямала намаганняў, каб палепшыць яго тэрыторыю.


Летась на заахвочванне старэйшын з бюджэту пярвічнага ўзроўню выдаткавалі 4,2 тысячы рублёў, у бягучым годзе на гэтыя мэты запланавалі 4,9 тыс., выплацілі — 1,7 тысячы рублёў.

У двары—
гаспадары
Асабістыя падсобныя гаспадаркі ўтрымліваюць 2037 домаўладанняў. У карыстанні грамадзян 3571,3 гектара земляў. Пад сельгаскультурамі заняты 237 га, у тым ліку пад бульбай 3 га.


На 1 студзеня бягучага года насельніцтва раёна гадавала 1924 галавы буйнай рагатай жывёлы, у тым ліку 1615 кароў, 284 коней, больш за 19 тысяч птушак, звыш 2 тысяч свіней, 703 авечкі, 318 коз. З 5862 падвор’яў у 3825 (65,2%) жыўнасці няма. Гэта ў першую чаргу звязана са старэннем сяльчан.


Апрацоўваць агароды дапамагаюць сельгасарганізацыі. Выдзяляюцца надзелы для выпасу жывёлы, арганізаваны падвоз вады. Сёлета на ўчастках насельніцтва арганізавана абмалацілі зерневыя.


Платныя паслугі насельніцтву аказвае райаграсэрвіс. Грамадзянам выдзяляюць сенакосы, месцы для выпасвання, рэалізуюць насенне, арганічныя ўгнаенні, дапамагаюць нарыхтоўваць грубыя кармы, лячыць і папярэджваць хваробы жывёл, асемяняць кароў. За студзень-жнівень сёлета за гэта выручылі 2802,62 руб.


Для стымулявання развіцця асабістых падсобных гаспадарак прадугледжаны надбаўкі да закупачнай цаны ў 4 капейкі за кілаграм малака і 40 капеек за кілаграм жывой вагі маладняку буйной рагатай жывёлы да 100 кілаграмаў. За 8 месяцаў насельніцтву выплацілі 114560 рублёў 96 капеек за малако, 6304 рублёў 80 капеек за маладняк.


Лішкі прадукцыі рэалізуюцца дзяржаве. Летась у насельніцтва закупілі 5810,9 т малака, сёлета — 3453,3 т (86,8%), што складае 2138 кг на карову.


Летась заключылі 579 дагавораў кантрактацыі жывёл, атрымалі 282 галавы маладняку (47%) пры заданні 600. За 8 месяцаў сёлета — 465 дагавораў, закупілі 205 галоў ці 78,7% да 2017 года (259 галоў).

Зямлю—
у добрыя рукі
Сфарміраваны пяць зямельных надзелаў для продажу з аўкцыёна ва ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных жылых дамоў у райцэнтры, Пераброддзі, Снегах і Язне. Дадаткова падабраны 13. Рыхтуецца план дэталёвай планіроўкі ў Вісятах Новапагосцкага сельсавета, афармляецца дакументацыя на ўчастак у Мурашках Перабродскага. Вырабляецца пашпарт для будаўніцтва і абслугоўвання гасцінічнага комплексу ў Міёрах. Спіс аўкцыённых папоўняць участкі ў Дарожкавічах Мікалаёўскага сельсавета і Новым Сяле Міёрскага.


З пачатку года шэсць зямельных надзелаў набылі ў прыватную ўласнасць без аўкцыёна. Заданне аблвыканкама выканалі на 10%. Неабходна прадаць 17 на суму 40 тыс.рублёў.

Перспектывы
Дэпутацкі корпус прадоўжыць арганізоўваць парадак на зямлі. Гэта работа комплексная і мае на ўвазе не толькі абкошванне вуліц, грамадскіх месц. Неабходна прыводзіць у парадак фасады будынкаў і прылеглых тэрыторый вытворчых аб’ектаў, сацыяльнай сферы, дарог, вадаёмаў, месц адпачынку, аўтобусных прыпынкаў. Пераадолець цяжкасці, вырашыць важнейшыя задачы дапаможа дыялог з народам, улік грамадскага меркавання, своечасовае рэагаванне на праблемы і запыты людзей, добрасумленнае стаўленне да абавязкаў кожнага на працоўным месцы. Усё ў купе ўмацоўвае аўтарытэт раённай улады і ўзровень даверу да яе.

На 1 студзеня насельніцтва Міёршчыны складала 19921 чалавек. Налічваецца 9397 гараджан, у тым ліку 7935 жывуць у райцэнтры і 1462 — у Дзісне, вяскоўцаў — 10524.

У складзе раёна гарады Міёры і Дзісна, дзевяць сельсаветаў, на тэрыторыі якіх 442 населеныя пункты.

Ад дэпутацкага корпуса вялікая падзяка за падтрымку і сумесную зладжаную работу старшыні райвыканкама Ігару Кузняцову і яго намеснікам, кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта