Адміністрацыйныя працэдуры па-новаму
gazeta 23-07-2010, 11:13 2 107 Афіцыйна
З 16 мая ўступіў у сілу ўказ “Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян”. Калі раней кожная адміністрацыйная працэдура абазначалася асобна, цяпер яны згрупаваны па раздзелах: выдача і абмен пашпарта, выдача віду на жыхарства, пасведчання бежанца і г.д.
Павялічылася колькасць адміністрацыйных працэдур, якія выконваюцца падраздзяленнем па грамадзянству і міграцыі. Замест 44 цяпер—52. Аб’яднаны ў адну абмен пашпарта ў выпадку заканчэння тэрміну яго дзеяння; перамены прозвішча, імя і імя па бацьку ці ўстанаўленне недакладнасцей у запісах; расходавання лістоў, прызначаных для віз; у сувязі са змяненнем палавой прыналежнасці; у сувязі з непрыдатнасцю для карыстання.
Упершыню ва ўказе агавораны адміністрацыйныя працэдуры, якія па просьбе грамадзян ажыццяўляюцца з паскарэннем. Указаны тэрміны разгляду хадатайніцтва, а таксама памер дзяржаўнай пошліны. Напрыклад, пашпарт у паскораным парадку афармляецца ў тэрмін да 15 дзён, за што дадаткова ўносіцца 0,5 базавай велічыні.
Зменены парадак і тэрміны разгляду некаторых адміністрацыйных працэдур. За афармленне дзецям да 16 гадоў пашпарта не спаганяецца пошліна за камп’ютэрную рэгістрацыю. Непаўналетняму, які выязджае за мяжу ў складзе арганізаванай групы для аздараўлення ці на лячэнне, пашпарт афармляецца на працягу 7 дзён.
Змяненні тычацца і парадку выдачы дакументаў аб запрашэнні ў Беларусь іншаземных грамадзян і асоб без грамадзянства. Тэрмін разгляду такіх заяў скарочаны з 30 да 10 дзён, у выпадку паскарэння пры аплаце 0,5 базавай велічыні—да 5 дзён.
Нагадаю, што для падачы заявы на выдачу (абмен пашпарта) грамадзянам, якія жывуць у прыватным сектары райцэнтра, неабходна звяртацца ў падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі РАУС. Жыхары дамоў, якія абслугоўвае УП ЖКГ, звяртаюцца ў разлікова-касавы цэнтр унітарнага прадпрыемства, а сельскія жыхары раёна—у сельсавет па месцы жыхарства.

Алена ГОЛУБ, старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.