Авторизация
 

Працэдуры па-новаму ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі ў Міёрах

З 26 красавіка ўступілі ў сілу змяненні ў ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, прадугледжаныя Указам №21 ад 20 студзеня гэтага года. Так, павялічана да адной базавай велічыні дадатковая аплата за выдачу ці абмен пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, а таксама віду на жыхарства замежнага грамадзяніна і асобы без грамадзянства ў паскораным парадку — за 15 дзён пасля падачы заявы.

 

У падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі Мінска і абласных цэнтраў, а таксама Мінскага, Брэсцкага, Віцебскага, Гомельскага, Гродзенскага і Магілёўскага раёнаў за 7 дзён пасля падачы заявы (у тэрміновым парадку) выдадуць або абмяняюць пашпарт грамадзяніну, які зарэгістраваны па месцы жыхарства, ці від на жыхарства, калі ўнесці дадатковую аплату ў дзве базавыя велічыні да пошліны ў адну БВ.


У іншых рэгіёнах мінімальны тэрмін выдачы і абмену дакументаў, што пацвярджаюць асобу, як і раней — 15 дзён. У такіх выпадках акрамя дзяржпошліны ў адну базавую неабходна даплаціць адну БВ за паскораны парадак ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры.


Таксама з 26 красавіка ва ўсіх падраздзяленнях па грамадзянстве і міграцыі рэспублікі ўведзены тэрміновы парадак (адзін дзень пасля падачы заявы) для выдачы віз замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства і запрашэнняў у Рэспубліку Беларусь. У такіх выпадках дадатковая аплата складзе тры базавыя велічыні.


Таццяна КАНАНОВІЧ,
старшы інспектар ГГіМ РАУС.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 657
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 812
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 368
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 403
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 930
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 389
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 867
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 сентября 2017
Александр, Илья, Корнилий, Леонтий, Лукьян, Николай, Петр, Степан, Юлиан

Именины 25 сентября 2017
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта