Авторизация
 

Устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур

 Устаноўлены пералік адміністрацыйных працэдур, якія належыць ажыццяўляць праз адзіны партал электронных паслуг у адносінах да грамадзян, юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэта вызначана ў пастанове Саўміна ад 14 ліпеня 2017 года №529. 

Дакументам абазначаны:
- тэрміны па стварэнні ўмоў для правядзення адміністрацыйных працэдур праз адзіны партал;
- спосабы доступу да парталу;
- дзяржорганы, іншыя арганізацыі, у чыёй кампетэнцыі правядзенне адміністрацыйных працэдур.


На працягу 2017-2018 гг. Міністэрства ўнутраных спраў сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг перавядзе ў электронную форму адміністрацыйныя працэдуры па заявах грамадзян:
- рэгістрацыя замежнага грамадзяніна ці асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца ў Беларусі;
- выдача грамадзяніну Рэспублікі Беларусь і іншаземцу, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, дакумента аб запрашэнні замежнага грамадзяніна ў Рэспубліку Беларусь.


Сёлета ствараюцца ўмовы для афармлення заяў у электроннай форме на выдачу дазволу на працоўную дзейнасць у Беларусі для іншаземцаў. Праз адзіны партал электронных паслуг падаваць заявы прадстаўнікі юрыдычных асоб і індывідуальныя прадпрымальнікі змогуць са студзеня 2018 года. У 2019-м рэалізуюць узгадненне ў электроннай форме запрашэнняў іншаземцам на навучанне.


Па-ранейшаму грамадзянам, юрыдычным асобам і прадпрымальнікам можна будзе асабіста звяртацца ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі для ажыццяўлення ўказаных адміністрацыйных працэдур.


Павел ТАНКАВІД, выконваючы
абавязкі старшага інспектара групы
па грамадзянстве і міграцыі РАУС.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта