Уточнены процедуры
gazeta 20-08-2013, 08:01 0 Афіцыйна
Указам №342 ад 5 жніўня ўнесены дапаўненні і змяненні ва Указ ад 26 красавіка 2010 г. №200 "Аб адміністрацыйных працэдурах, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян" і прыведзены ў адпаведнасць з Законам ад 29.12.2012 г. "Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей" пералік адміністрацыйных працэдур.
Ва Указе ўдакладнены назвы некаторых працэдур, арганізацыі, у якія павінен звярнуцца грамадзянін за прызначэннем гэтых дапамог, пералік дакументаў, прадастаўленне якіх неабходна для прызначэння дапамог, а таксама тэрміны іх прызначэння.
У прыватнасці, прадугледжана, што прызначэнне і выплата дапамог па цяжарнасці і родах, па доглядзе за дзіцяці ва ўзросце да 3-х гадоў, на дзяцей старэй 3-х гадоў з асобнай катэгорыі сем'яў будуць праводзіцца не толькі па месцы работы, вучобы, у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, але і па месцы праходжання грамадзянамі падрыхтоўкі ў клінічнай ардынатуры. Пры тым за прызначэннем і выплатай дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе за дзіцяці грамадзяне, якія знаходзяцца на ўліку ў органах Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва ў якасці плацельшчыкаў абавязковых страхавых узносаў, павінны будуць звяртацца ў органы Фонду.
Для прызначэння дапамогі па цяжарнасці і родах жанчыне (адначасова з дакументамі, што прадастаўляюцца цяпер) неабходна будзе прадаставіць даведку аб заработнай плаце, калі на працягу 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу, у якім у яе ўзнікла права на дапамогу, яна працавала ў розных наймальнікаў. Гэта патрабуецца ў сувязі з тым, што ў заробак для налічэння такой дапамогі ўключаюцца не ўсе выплаты, на якія налічваюцца абавязковыя страхавыя ўзносы. Акрамя таго, для прызначэння асобных відаў дапамог грамадзяне павінны будуць прадастаўляць некаторыя дакументы, якія ёсць у іх асабіста (напрыклад, пасведчанне аб заключэнні шлюбу, копія рашэння аб устанаўленні апекі).
У выпадку неабходнасці накіравання запыту дакументаў і (ці) звестак ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і (ці) атрымання дадатковай інфармацыі для прызначэння, напрыклад, дапамог па цяжарнасці і родах, па часовай непрацаздольнасці, па доглядзе за дзіцяці, тэрмін прызначэння такіх дапамог складзе 1 месяц, пры адсутнасці неабходнасці накіравання такога запыту ўсё будзе зроблена за 10 дзён.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.