Авторизация
 

У Кавалеўскіх з Міёр: "Мужчына трымае вугал, жанчына— чатыры астатнія"

+
У Коволевских из Миор: "Мужчина держит угол, женщина — четыре остальные"Медыкі Наталля і Сяргей Кавалеўскія не ўяўляюць жыцця адно без другога, узаемапавага і падтрымка—найперш. Як сімвал іх кахання—кветачка Каця. Дзяўчынцы 14 гадоў, сакрэтаў ад бацькоў не трымае, толькі разам спраўляюцца з клопатам.

Наталля пасля медвучылішча пачынала ў траўматалогіі, ужо больш за 15 гадоў старшая медсястра інфекцыйнага аддзялення бальніцы. Начныя дзяжурствы цяпер не дакучаюць, штодзённая праца да 15 гадзін, аднак пры зменах вольнага часу мела больш. Здаецца, у інфекцыі працаваць небяспечна, можна заразіцца. Міф ці рэальнасць? 

—Скарыстоўваем звычайныя сродкі бяспекі—пальчаткі, маскі, спецадзенне. І не хварэем. У аддзяленні 12 ложкаў. Ёсць пацыенты нават з туберкулёзам, але адкрытыя яго формы накіроўваем у Багушэўск. Летам пераважна паступаюць з кішэчнымі інфекцыямі. Доктар прызначае лячэнне, мая справа—яго забяспечыць, правесці дэзынфекцыю, псіхалагічна падтрымаць. Ляжаць мамы з дзеткамі. Фарміруем здаровы лад жыцця, расказваем пра розныя хваробы. 

Сяргей—старшы фельчар-лабарант, правярае аналізы. У іх адразу зважаюць на нормы, якія не пасуюць да агульнай карціны, інфармуюць урача. З калегамі гатовы адно аднаго падмяніць, але найлепш, канечне, кожны валодае сваім участкам работы. Найбольшы аўрал ці прыпёк прыпадае менавіта на зіму. Тады, як пачынаюцца медагляды, а гэта студзень, люты, сакавік… Ніхто ў такі час з лабарантаў пра адпачынак не думае. 

—Чаму выбраў прафесію медыка? Паступаў у 90-я гады. Тады, як ніколі, вельмі хацелася стабільнасці. Пры любым строі і ў любы час медыку гарантавана запатрабаванасць. Ды з дзяцінства, па аповедах мамы, ведаў, што такое фізраствор і пра іншыя акалічнасці галіны. Маці працавала старшай медсястрой ў траўматалогіі. Жонка пачынала менавіта пад крылом будучай свекрыві. 

Наталля і Сяргей пазнаёміліся задоўга да жаніцьбы. Разам вучыліся ў Полацкім медвучылішчы. Абое, але з розніцай у год, вярнуліся ў родныя пенаты служыць людскому здароўю. Медсястра часта заглядала па надзённых клопатах у лабараторыю, Сяргей тым часам пільна прыглядаўся. 2001 год паклаў адлік іх шчасліваму сумеснаму жыццю. Высокая і статная дачушка Каця пойдзе ў дзявяты клас, вучыцца на 9-10, скончыла харэаграфічнае аддзяленне школы мастацтваў, любіць матэматыку і літаратуру і мроіць стаць доктарам. Ніякіх сакрэтаў ад бацькоў не трымае. Упэўнена, што так будзе і надалей, бо гэта самыя дарагія людзі, якім трэба заўсёды давяраць. Кепскага не параяць. Бацькі цешацца дачушкай і, вядома, радуюцца, што атрымлівае добрыя адзнакі.

—Мы таксама стараліся, школу і вучылішча скончылі на 4-5. Набытыя веды—добры падмурак. Зараз часам шкадуем, што недзе ленаваліся, не цалкам прачыталі. Вучоба—выдатная трэніроўка для мозга, таксама, як спорт для цела. 
Сяргей: "Я ў школе захапляўся гісторыяй, лічыў непатрэбнай фанцузскую мову і  не любіў хімію. А на рабоце цяпер паўсюль сустраюся з хімічнымі працэсамі".  

Аднолькавая прафесія, мяркуюць Кавалеўскія, сям'ю толькі згуртоўвае. Ёсць агульныя тэмы для размоў. Цяпер, напрыклад, Наталля рыхтуе мужа да заліку, бо інфармацыю ён успрымае лепш услых. 
Статус медыка, на думку Наталлі і Сяргея, крыху згубіў свой аўтарытэт. Начытаная інтэрнэтам моладзь часта ігнаруе патрабаванні дактароў. Ды грэблівасць тут—абуральны фактар, толькі спецыяліст з адукацыяй, які пастаянна павышае кваліфікацыю, можа паставіць дыягназ, парэкамендаваць лекі, пазбавіць ад немачы.
 
Між тым, з тэхнічным прагрэсам і часам у медабслугоўванні многае памянялася. Удасканаліліся тэхналогіі, апаратура. А вось хваробы памаладзелі. Інфаркт паражае не толькі 50-гадовых, але і пасля 20-ці. Субяседнікі ўпэўнены, вінавата людская абыякавасць да ўласнага ладу жыцця. 

Самі Кавалеўскія любяць прыроду, аддаюць перавагу спакойнаму гораду, чым шуму ў мегаполісе, не нервуюць адно аднаго, падымаюць настрой у сумесных вандроўках… і мастацкай самадзейнасці, яны—частыя выступоўцы на сцэне. Сямейны дуэт вядучых не раз узнагароджаны. "У аглядзе ўдзельнічаем з самага пачатку кар'еры, то ў хоры, то ў танцах, некалькі разоў вялі праграмы",—расказваюць. 
Гатуе ўсе смакоцці ў сям'і, вядома, Наталля. Але і муж у гэтым не промах. Сам пячэ бліны, хлеб і квас робіць з закваскі, за якой старанна даглядае, вырошчвае. Пры ад'ездзе "цуда-расліну" абавязкова высушвае, каб не загінула. 

Сям'я любіць вандраваць. Праўда, робяць гэта не так часта, як хочацца. Але пры магчымасці—абавязкова. У маі пабывалі ў Санкт-Пецярбургу. Убачылі развод мастоў, падзівіліся вялікай колькасці кітайцаў, наведалі Пецяргоф, Петрапаўлаўскую крэпасць. Раней ездзілі ў крымскі Судак. Пры добрым надвор'і і ў нас можна слаўна адпачыць, упэўнены Кавалеўскія. Яны частыя госці Браслава. 
Шчаслівай сям'і любыя перашкоды па плячы. Сяргей вельмі паважае жонку і яе меркаванні, у сям'і аддае стырно кіравання ёй, але сам надзейна назірае за правільнасцю і абумоўленасцю ўзятага курсу. Ён кажа: "Мужчына трымае адзін вугал, жанчына—чатыры астатнія. Калі і злуёмся адно на аднога, толькі 5 хвілін. Бо кожны сябе лічыць мудрэйшым і першы просіць прабачэння. За 15 гадоў у адносінах  небяспечнай амплітуды  не ўзнікала, нязгаснае полымя адразу не ўспыхвала. Нашы пачуцці роўныя, спакойныя, устойлівыя, як вечны агонь".

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта