Три счастья-детки семьи Косниковских

Три счастья-детки семьи Косниковских Асенні вечар. Наваколле ахінуў змрок. На ўтульнай цёплай кухні сям'я за чаяпіццем. На руках у таты паўтарагадовыя дачушкі-блізняткі Надзя і Каця. Убачылі на стале ўпакоўку з зефірам і ўжо цягнуць свае маленькія ручкі. Маці дастае ласунак, дзеліць напалову і дае дзяўчынкам: 

 

 

—Трэба пароўну дзяліць. Так?
 Светлавалосыя прыгажуні ківаюць галоўкамі і ўсміхаюцца. 
—А мяне ўжо так даглядаць не трэба. Я самастойны!—з гордасцю гаворыць сын-першакласнік Сяргей.
Вось яно—сапраўднае шчасце. Такое, якім павінна быць. З чаем, што паспеў астыць, пакуль маці надзявала дачушкам "згубленыя" шкарпэткі, а потым выступала міратворцам у дзіцячых спрэчках. З сінячкамі на маленькіх лобіках, набітых у пагоні за новым адкрыццём. З плачам і капрызамі, калі баліць жывоцік ці рэжуцца зубкі. З шафамі, адкуль наўмысна знялі ручкі, каб цікаўныя першаадкрывальніцы не "праводзілі рэвізію" кухоннага посуду і запасу прадуктаў. З чарадой бясконцых клопатаў, якія патрабуюць велізарных душэўных і фізічных сіл. А як інакш? Гэтае шчасце будуецца ўласнымі рукамі і аплочваецца самым каштоўным—усмешкамі дачушак, самастойнасцю сына, клопатам і любоўю мужа. 
Калі Іне Каснікоўскай паведамілі, што яна чакае двойню, паверыць у гэта было складана. Здаецца, ні ў яе, ні ў мужа Аляксея не было да гэтага, так бы мовіць, генетычнай схільнасці. Таму навіна, што разам з Надзяй, пра якую марылі бацькі, будзе яшчэ адна дачушка, стала для іх сюрпрызам. Каб імёны сястрычак былі сугучнымі, другую вырашылі назваць Кацяй.
—Нават і падумаць не магла, што стану шматдзетнай маці,—прызнаецца Іна.—Шмат часу спатрэбілася, каб усвядоміць, што ў нас народзіцца адразу дзве дачушкі. Думка пра гэта разам з радасцю выклікалі і роспач. Вельмі перажывала, як буду з імі спраўляцца. Першы год не памятаю. Складана было і фізічна, і псіхалагічна. Крыху лягчэй стала, калі дзяўчынкі пачалі хадзіць. Удзячна мужу, які ва ўсім дапамагае. Дачушкі тату вельмі любяць, сумуюць, пакуль ён на працы.
Надзя і Каця з'явіліся на свет 1 красавіка 2014 года з розніцай у 2 хвіліны. Першай была Каця. Маці лічыла, што яна будзе лідарам па характары. Аднак пакуль што баявыя якасці праяўляюцца ў Надзі: цікавіцца ўсім новым, не абміне магчымасці сесці на веласіпед ці пракаціцца на самакаце, абавязкова паспрабуе любую ежу, нават калі гэта не вельмі смачна. Яна першай стала сядзець, а потым рабіць самастойныя крокі. Зубкі таксама спачатку сталі рэзацца ў Надзі, але сястрычка праз некалькі дзён "дагнала". Каця адрозніваецца больш спакойным характарам і сціпласцю, а да розных навінак ставіцца насцярожана.
Ужо цяпер паміж дзяўчынкамі заўважаецца характэрная блізнятам унутраная сувязь. Калі раптам адна захварэе і маці павядзе яе ў іншы пакой, каб даць лякарства, другая пачынае плакаць, хоць адчувае сябе добра і ніхто яе не крыўдзіў. У адносінах паміж сястрычкамі маюць месца і "баі", якія заўсёды заканчваюцца шчырым перамір'ем. Цікава гуляць у хованкі, гартаць кніжкі і часопісы з яркімі малюнкамі, а самыя любімыя забавы—пісталеты і машынкі старэйшага браціка.
Сяргей не шкадуе сваіх цацак і дзеліцца з дзяўчаткамі ласункамі. Ён чакаў іх з'яўлення на свет. Праўда, перажываў, што тата і мама будуць яго менш любіць. З першых дзён клапаціўся пра сястрычак. Як чуў плач, хутчэй бег у пакой, каб даць соску. І цяпер з разуменнем ставіцца да іх капрызаў, хоць часам і крыўдзіцца за раскіданыя цацкі і памятыя кніжныя старонкі. Хлопчык, як і маці, акуратыст. 
—Хутчэй бы Каця і Надзя ў дзіцячы садок пайшлі, па дарозе са школы буду іх дадому за-біраць,—гаворыць брацік.
Пра тое, як, заплёўшы прыгожыя банты, павядзе дачушак у садок, марыць і маці. Ад такіх думак на душы становіцца прыемна і цёпла.
—Цяпер мы не ўяўляем сваю сям'ю без блізнят. Дзеці—гэта шчасце, а шчасця шмат не бывае,—гаворыць Іна.—Вельмі хочацца, каб дзяўчаты раслі дружнымі, дзяліліся сакрэтамі, падтрымлівалі адна адну. Здорава, калі ёсць сястра. І тым больш, калі гэта блізняты. Так, шмат увагі і клопату аддаецца дзецям. Пад вечар ніякіх сіл не застаецца і проста рукі апускаюцца. Але нягледзячы ні на што, выхоўваць дзяцей—вялікая радасць. Цікава назіраць, як яны падрастаюць, якія змены адбываюцца ў іх паводзінах, як вучацца чамусьці новаму. Мы ганарымся сваімі сынам і дачушкамі.
Кожны раз, сустракаючы Іну з дзецьмі на вуліцы, здзіўляюся яе энергічнасці. Яна весела вітаецца і вядзе нязмушаныя гутаркі са знаёмымі, з усмешкай і пяшчотай знаёміць дачушак з "дзівосамі" роднага двара. Адкуль б'е крыніца пазітыўнага настрою і бадзёрсці духу?
—Стараюся быць аптымістам, хоць у пастаянных клопатах пра дзяцей і хатніх справах гэта не заўсёды проста,—дзеліцца шматдзетная маці.—Запасы энергіі і цярплівасці папаўняюць прагулкі на свежым паветры, зносіны з людзьмі і цукеркі-ледзяшы. Заняткі для душы—кулінарыя і вышыванне. Для мяне прыгатаваць выпечку не абавязак, а задавальненне. На зіму запланавала вышыць карціну, якую знайшла ў інтэрнэце.

—Трэба пароўну дзяліць. Так? Светлавалосыя прыгажуні ківаюць галоўкамі і ўсміхаюцца. 

—А мяне ўжо так даглядаць не трэба. Я самастойны!—з гордасцю гаворыць сын-першакласнік Сяргей. Вось яно—сапраўднае шчасце. Такое, якім павінна быць. З чаем, што паспеў астыць, пакуль маці надзявала дачушкам "згубленыя" шкарпэткі, а потым выступала міратворцам у дзіцячых спрэчках.

 

З сінячкамі на маленькіх лобіках, набітых у пагоні за новым адкрыццём. З плачам і капрызамі, калі баліць жывоцік ці рэжуцца зубкі. З шафамі, адкуль наўмысна знялі ручкі, каб цікаўныя першаадкрывальніцы не "праводзілі рэвізію" кухоннага посуду і запасу прадуктаў. З чарадой бясконцых клопатаў, якія патрабуюць велізарных душэўных і фізічных сіл. А як інакш? Гэтае шчасце будуецца ўласнымі рукамі і аплочваецца самым каштоўным—усмешкамі дачушак, самастойнасцю сына, клопатам і любоўю мужа. Калі Іне Каснікоўскай паведамілі, што яна чакае двойню, паверыць у гэта было складана. Здаецца, ні ў яе, ні ў мужа Аляксея не было да гэтага, так бы мовіць, генетычнай схільнасці. Таму навіна, што разам з Надзяй, пра якую марылі бацькі, будзе яшчэ адна дачушка, стала для іх сюрпрызам. Каб імёны сястрычак былі сугучнымі, другую вырашылі назваць Кацяй.—Нават і падумаць не магла, што стану шматдзетнай маці,—прызнаецца Іна.

 

—Шмат часу спатрэбілася, каб усвядоміць, што ў нас народзіцца адразу дзве дачушкі. Думка пра гэта разам з радасцю выклікалі і роспач. Вельмі перажывала, як буду з імі спраўляцца. Першы год не памятаю. Складана было і фізічна, і псіхалагічна. Крыху лягчэй стала, калі дзяўчынкі пачалі хадзіць. Удзячна мужу, які ва ўсім дапамагае. Дачушкі тату вельмі любяць, сумуюць, пакуль ён на працы.

 

Надзя і Каця з'явіліся на свет 1 красавіка 2014 года з розніцай у 2 хвіліны. Першай была Каця. Маці лічыла, што яна будзе лідарам па характары. Аднак пакуль што баявыя якасці праяўляюцца ў Надзі: цікавіцца ўсім новым, не абміне магчымасці сесці на веласіпед ці пракаціцца на самакаце, абавязкова паспрабуе любую ежу, нават калі гэта не вельмі смачна.

 

Яна першай стала сядзець, а потым рабіць самастойныя крокі. Зубкі таксама спачатку сталі рэзацца ў Надзі, але сястрычка праз некалькі дзён "дагнала". Каця адрозніваецца больш спакойным характарам і сціпласцю, а да розных навінак ставіцца насцярожана.Ужо цяпер паміж дзяўчынкамі заўважаецца характэрная блізнятам унутраная сувязь. Калі раптам адна захварэе і маці павядзе яе ў іншы пакой, каб даць лякарства, другая пачынае плакаць, хоць адчувае сябе добра і ніхто яе не крыўдзіў. У адносінах паміж сястрычкамі маюць месца і "баі", якія заўсёды заканчваюцца шчырым перамір'ем. Цікава гуляць у хованкі, гартаць кніжкі і часопісы з яркімі малюнкамі, а самыя любімыя забавы—пісталеты і машынкі старэйшага браціка.Сяргей не шкадуе сваіх цацак і дзеліцца з дзяўчаткамі ласункамі. Ён чакаў іх з'яўлення на свет. Праўда, перажываў, што тата і мама будуць яго менш любіць. З першых дзён клапаціўся пра сястрычак.

 

Як чуў плач, хутчэй бег у пакой, каб даць соску. І цяпер з разуменнем ставіцца да іх капрызаў, хоць часам і крыўдзіцца за раскіданыя цацкі і памятыя кніжныя старонкі. Хлопчык, як і маці, акуратыст. —Хутчэй бы Каця і Надзя ў дзіцячы садок пайшлі, па дарозе са школы буду іх дадому за-біраць,—гаворыць брацік.Пра тое, як, заплёўшы прыгожыя банты, павядзе дачушак у садок, марыць і маці. Ад такіх думак на душы становіцца прыемна і цёпла.—Цяпер мы не ўяўляем сваю сям'ю без блізнят. Дзеці—гэта шчасце, а шчасця шмат не бывае,—гаворыць Іна.—Вельмі хочацца, каб дзяўчаты раслі дружнымі, дзяліліся сакрэтамі, падтрымлівалі адна адну. Здорава, калі ёсць сястра. І тым больш, калі гэта блізняты. Так, шмат увагі і клопату аддаецца дзецям. Пад вечар ніякіх сіл не застаецца і проста рукі апускаюцца. Але нягледзячы ні на што, выхоўваць дзяцей—вялікая радасць. Цікава назіраць, як яны падрастаюць, якія змены адбываюцца ў іх паводзінах, як вучацца чамусьці новаму. Мы ганарымся сваімі сынам і дачушкамі.Кожны раз, сустракаючы Іну з дзецьмі на вуліцы, здзіўляюся яе энергічнасці. Яна весела вітаецца і вядзе нязмушаныя гутаркі са знаёмымі, з усмешкай і пяшчотай знаёміць дачушак з "дзівосамі" роднага двара. Адкуль б'е крыніца пазітыўнага настрою і бадзёрсці духу?

 

—Стараюся быць аптымістам, хоць у пастаянных клопатах пра дзяцей і хатніх справах гэта не заўсёды проста,—дзеліцца шматдзетная маці.

 

—Запасы энергіі і цярплівасці папаўняюць прагулкі на свежым паветры, зносіны з людзьмі і цукеркі-ледзяшы. Заняткі для душы—кулінарыя і вышыванне. Для мяне прыгатаваць выпечку не абавязак, а задавальненне. На зіму запланавала вышыць карціну, якую знайшла ў інтэрнэце.

 

Неяк маці Іны гаварыла ёй, што ў сям'і двое дзяцей павінна быць абавязкова. Іх тата і мама выхоўваюць сабе на змену. А вось трэцяе дзіця і наступныя—гэта працяг бацькоў на зямлі, след, які пакінуць пасля сябе. У сям'і Каснікоўскіх, якой ужо восем год, будзе цудоўны і вельмі  прыгожы працяг.

 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.