Комиссия за приём платежей наличными
gazeta 2-08-2016, 16:09 0 Эканоміка і права
Памер камісіі складзе 1 рубель за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў.
"Пераход на безнаяўныя плацяжы праходзіць з улікам дзяржаўнай праграмы, якую мы не маем права ігнараваць. "Беларусбанк" шануе сваіх кліентаў і стварае ўсе ўмовы для развіцця дыстанцыйнага абслугоўвання. Усе выдаткі мы бяром на сябе, пастаянна праводзім дні інфармавання, павышаем фінансавую граматнасць насельніцтва, тлумачым, што гэта выдатная магчымасць ажыццяўляць плацяжы ў зручны час у зручным месцы, без прывязкі да рэжыму працы аддзялення",—гаворыцца ў паведамленні Беларусбанка.
Тым часам Белкарт інфармуе, што кожны чацвёрты плацёж беларусы здзяйсняюць безнаяўна. Такая сістэма ўсё мацней пранікае ў наша жыццё. Пад напорам зручных дадаткаў і функцый паступова здаюцца нават самыя стойкія скептыкі. Па крайняй меры, менавіта пра тое гаворыць упэўнены рост безнаяўных разлікаў. Пры гэтым, як і раней, галоўны інструмент—карткі.
Дырэктар нацыянальнай плацёжнай сістэмы Белкарт Алена Несцяронак расказвае, што беларусы па выкарыстанні карт апярэдзілі немцаў, літоўцаў, палякаў, чэхаў, хоць займелі іх пазней. На 1 красавіка 2016 года ў Беларусі эміціравана каля 12,4 мільёнаў картак, значыць, на аднаго жыхарак—больш за адну. Пастаўлена мэта—дасягненне да 2021 года ў рознічным таваразвароце 40 % гэтага паказчыку. За апошнія два гады адносіны беларусаў да сістэмы Белкарт памяняліся карэнным чынам. Намецілася станоўчая дынаміка росту пазнавальнасці і запатрабаванасці. Колькасць эміціраваных картак Белкарт перавышае 5,1 млн. адзінак. Калі ў 2014-м іх трымальнікі здзейснілі больш за 360 мільёнаў фінансавых аперацый, то за 2015 год колькасць дасягнула амаль 430 мільёнаў, значыць, узрасла на 16,7 %. Толькі 15,6% карыстальнікаў здымалі ўсе грошы ў дзень іх залічэння. Цяпер прадукты Белкарт прымаюцца да абслугоўвання ў 99% гандлёва-сервісных прадпрыемстваў, 98 % банкаматаў, 99% інфакіёскаў.
У Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Канадзе, Швецыі, Нідэрландах доля безнаяўных плацяжоў ушчыльную набліжаецца да 100 %. Дасягненне такіх вынікаў у гэтых краінах стала магчымым дякуючы дзяржаўным праграмам. Большасць спрыяльных практык скарыстоўваецца і ў Беларусі.
У 2014 годзе Белкарт запусціў інтэграваны прадукт, дзе зарплатная картка стала дысконтнай у магазінах нашай краіны. Такі накірунак будзе развівацца далей. Не пашкодзілі б біяметрычныя тэхналогіі,і ўсё-ткі ў цэлым колькасць выпадкаў махлярства блізіцца да нуля.
Белкарт рэалізоўвае сацыяльныя праекты, прысвечаныя фінансавай пісьменнасці суайчыннікаў і вандроўкам па музеях Беларусі. Што тычыцца вандровак, Белкарт узяў на сябе ролю інфармацыйнага асветніка пра нашу культурную спадчыну і рэалізуе яго пры дапамозе фотарэпартажаў з музеяў. Аказалася, у нашай маленькай краіне больш за 250 музеяў. І зазірнуць у іх, хоць бы віртуальна, хочацца многім беларусам. Што тычыцца дабрачыннасці, то летась Белкарт ладзіў акцыю "Слухаючы сэрцам", у рамках якой па запытах дамоў-інтэрнатаў і інвалідаў накіроўвалася адрасная дапамога і, канечне, праводзілася невялікае свята.
Падрыхтавала да друку
Алена БАСІКІРСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


