Кодэкс аб зямлі прадугледжвае знаходжанне зямельных участкаў у прыватнай уласнасці грамадзян рэспублікі, недзяржаўных юрыдычных асоб, замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый. Пры гэтым недзяржаўным юрыдычным асобам угоддзі могуць прадастаўляцца ў прыватную ўласнасць па выніках аўкцыёна.
Без аукцыёна зямельныя ўчасткі могуць прадастаўляцца недзяржаўным юрыдычным асобам для абслугоўвання належачых ім на праве ўласнасці капітальных пабудоў, размешчаных на набытых імі ў прыватную ўласнасць зямельных участках, а таксама ў іншых выпадках, вызначаных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
І. САФРОНАЎ, начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы.