Участак — па-новаму

У новым годзе памяняецца парадак выдзялення зямельных участкаў, адпаведны ўказ падпісаў кіраўнік дзяржавы. Падыход да выдзялення ўгоддзяў грамадзянам стаў дыферэнцыраваным з улікам патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама ў залежнасці ад катэгорыі населенага пункта.

 

Мнагадзетныя сем’і, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, участак могуць атрымаць без аўкцыёна і бясплатна ў прыватную ўласнасць ці пажыццёвае спадчыннае валоданне.

 

Маючыя патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў дзеляцца на тых, хто пасля 8 мая 2003 года меў ва ўласнасці дом, кватэру, участак, — ім будуць выдзяляцца ўгоддзі з 50% скідкай ад кадастравага кошту, у каго не было ўласнага жылля, зарэгістраванага пасля гэтай даты, — для іх плата складзе 20% кадастравага кошту. У прыгарадных зонах Мінска і абласных цэнтраў, гарадоў абласнога падпарадкавання таксама будзе мець значэнне, як даўно грамадзяне стаяць у чарзе. Участкі ў пажыццёвае спадчыннае карыстанне будуць выдзяляцца толькі тым, хто знаходзіцца на ўліку не менш 5 гадоў. Іх памер 10-15 сотак.

 

Грамадзяне, якія атрымалі зямельныя надзелы як маючыя патрэбу, не змогуць іх прадаць на працягу 8 гадоў з моманту рэгістрацыі ўзведзенага жылля.

Тыя, хто не стаіць у чарзе, атрымаюць участак у прыватную ўласнасць пры 100%-ай аплаце яго кадастравага кошту ці ў арэнду з аплатай за права заключэння дагавору арэнды ў памеры 50% кадастравага кошту (пры ўмове заключэння дагавору арэнды на максімальны тэрмін у 99 гадоў).

 

Людзям прадастаўлена права аддаваць пусты ўчастак у залог банку пад крэдыт на ўзвядзенне дома на ім. Надзелы, што знаходзяцца ў прыватнай уласнасці, ці з правам арэнды іх могуць з’яўляцца прадметам іпатэкі і залогу да заканчэння ўзвя-дзення будынкаў на іх.

 

Урад яшчэ распрацуе адзіны парадак уліку жадаючых атрымаць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў. А Дзяржмаёмасць утворыць адзіную агульнадаступную базу свабодных угоддзяў на ўсёй тэрыторыі Беларусі, якія могуць быць прадастаўлены для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

 

Мясцовыя ўлады павінны сфарміраваць зямельныя масівы і рэалізаваць праз аўкцыёны не менш 30% участкаў там, дзе ёсць чэргі маючых патрэбу.

Вядома, зямля, нават калі знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, можа быць адабрана для дзяржаўных патрэб па рашэнню мясцовых улад, яна ў такім выпадку выкупляецца, калі ўласнік пярэчыць гэтаму — рашэнне прымае суд.

 

Жадаючыя займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю на ўчастку, які атрыманы з мэтай будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома, змогуць рэалізаваць сваю мару пры захаванні ўсіх пажарных і экалагічных норм.

 

Па матэрыялах друку.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.