Улучшаем жилищные условия или Указ №240 "О государственной поддержке граждан при строительстве ..."
gazeta 17-10-2017, 11:53 4 244 Эканоміка і права
4 ліпеня 2017 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ №240 "Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў.
Указ №240 прадугледжвае новую форму дзяржаўнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян. Гэта выплаты з бюджэту адрасных субсідый на ўплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытамі на будаўніцтва або рэканструкцыю жылля (акрамя ільготных), і на пагашэнне асноўнага доўгу па іх.
Прадастаўленне субсідый на пагашэнне крэдытаў на пакупку жылля не прадугледжана. Указ №240 дзейнічае разам з Указам Прэзідэнта ад 6 студзеня 2012 г. №13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў".
Указ №240 вызначыў катэгорыі грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і маюць права на атрыманне субсідыі.
Субсідыі будуць прадастаўляць на:
- уплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым у любым камерцыйным банку;
- на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах.
Пры выдзяленні субсідыі на ўплату часткі працэнтаў будзе ўлічвацца чарговасць грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.
Субсідыя распаўсюджваецца толькі на будаўніцтва жылых памяшканняў у эканамічных шматкватэрных і блакіраваных дамах тыпавых спажывецкіх якасцяў. Пералік праектаў (серый) зацвярджаецца Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. Атрымаць дзяржпадтрымку можна будзе і на ўзвядзенне аднакватэрных жылых дамоў, на рэканструкцыю жылых памяшканняў.
Камерцыйныя крэдыты на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў будуць прадастаўляць банкі на ўласных умовах: тэрмін крэдытавання, памер крэдыту з улікам плацежаздольнасці чалавека, працэнты па крэдыце, яго памер у залежнасці ад кошту жылога памяшкання.
Сума субсідыі ўлічваецца ў плацежаздольнасці чалавека, калі разлічваецца памер крэдыту.
Субсідыя накіроўваецца ў безнаяўнай форме ў банк, які выдаў камерцыйны крэдыт, на пагашэнне за грамадзяніна часткі працэнтаў або асноўнага доўгу.
Пракансультавацца па пытаннях атрымання дзяржаўнай адраснай субсідыі можна ў аддзеле архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, каб. 23. Тэлефануйце па нумары 4 17 03.
Падрабязная інфармацыя, прыклады разліку субсідый, пералік катэгорый грамадзян, якія маюць права на атрыманне субсідыі па Указе №240, памеры дзяржпадтрымкі размешчаны на галоўнай старонцы ў раздзеле "Актуальная інфармацыя" на афіцыйным сайце Міёрскага райвыканкама.
Фота для ілюстрацыі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



