Зямля пад забудову

Грамадзяне нашай краіны могуць набыць у прыватную ўласнасць зямельныя ўчасткі для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, кватэр у блакіраваных жылых дамах, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, калектыўнага садаводства, дачнага будаўніцтва. Такая магчымасць прадугледжана Кодэксам РБ аб зямлі. Зямельныя надзелы, якія былі аформлены ў прыватную ўласнасць, перадаюцца ў спадчыну і асобам з ліку родных, якія жывуць за мяжой.
— Як выкупіць зямельны надзел грамадзянам, якія не маюць патрэбы ў паляпшэнні жыллёвых умоў? Трэба звярнуцца ў мясцовы выканкам з адпаведнай заявай. Прапануецца выбраць жадаемы ўчастак з афіцыйна зацверджанага пераліку. Набываецца ён па выніках правядзення аўкцыёна.Улічваецца кадастравы кошт — ён розны ва ўсіх населеных пунктах. Адзін метр квадратны сядзібнай забудовы ў сярэднім па раёну ацэньваецца ў сельскай мясцовасці па 0,16 Usd, у г. Дзісна — 1,28 Usd, г. Міёры — 2,56 Usd.

У адапаведнасці з рашэннем Віцебскага аблвыканкама ад 28 мая 2010 года №43 зямельныя надзелы для будаўніцтва і абслугоўвання аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў прадастаўляюцца па выніках аўкцыёнаў у наступных вёсках: Пераброддзе, Зачарэўе, Мурашкі, Маляўкі, Гентава, Янова з Перабродскага сельсавета, Мазурына — Завуццеўскага, Папкі — Павяцкага, Снегі — Новапагосцкага, г. Міёры (акрамя грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў). У 2010 годзе з аўкцыёна прададзены грамадзянам у прыватную ўласнасць для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў тры зямельныя надзелы на суму 69353879 бел. руб.

Даведкі пра наяўнасць незанятых участкаў, якія можна атрымаць для будаўніцтва жылля на тэрыторыі Міёрскага раёна штомесячна абнаўляюцца на сайце Міёрскага райвыканкама www.miory.vitebsk-region.gov.by і на стэндзе раённай землеўпарадкавальнай службы.
І. САФРОНАЎ,
начальнік землеўпарадкавальнай
службы Міёрскага райвыканкама.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.