Тройной праздник

Свята вёскі Баркі нельга было назваць звычайным. На сённяшні дзень усё яе насельніцтва складаецца з трох чалавек: Пімана Іванавіча і Анфіі Васільеўны Івановых, а таксама іх сына Васіля, што жыве з бацькамі. Два дамы ў вёсцы даглядаюцца як дачы, і, зразумела, што пастаянна там ніхто не пражывае.

 

Нягледзячы на тое, што саміх вяскоўцаў не шмат, у Забалоццеўскай бібліятэцы-клубе, дзе і праходзіла ўрачыстасць, сабралася ўсё дружнае сямейства Івановых, бо на гэта было некалькі прычын: напярэдадні Мядовага Спаса Піман Іванавіч і Анфія Васільеўна адзначылі залатое вяселле — 50 год сумеснага жыцця. Не адставала ад бацькоў і дачка Наталля — яна з мужам Іванам Мяфодзьевічам адсвяткавалі сярэбранае вяселле.

Пад гукі марша Мендэльсона юбіляраў хлебам-соллю сустракала ўпраўляючая справамі Перабродскага сельвыканкама Людміла Чаславаўна Арцімёнак. Яна і правяла ўрачыстую рэгістрацыю шлюбу і экскурс па жыцці "маладых".

 

Павіншаваць бацькоў прыехалі дзеці: сыны Сяргей і Фёдар, дачка Святлана з унучкай Кацяй, дачка Наталля з мужам Іванам, сын Васіль. Не змаглі папрысутнічаць сямёра ўнукаў і пяць праўнукаў, але пра памятную дату не забыліся і тэлефанавалі нават з Германіі.

Сярэбраныя юбіляры прымалі віншаванні ад дачкі Веры, зяця Ігара, унучкі Паліны і сына Аляксандра з нявесткай Крысцінай.

Для вяскоўцаў і іх гасцей у Забалоццеўскай бібліятэцы-клубе была падрыхтаваная святочная музыкальная праграма.

 

Л. БЕЛАЯ, загадчыца Забалоццеўскай

бібліятэкі-клуба.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.