Авторизация
 

Працаваць і не стамляцца

Работать и не уставать 8 мая начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Анатольевіч Бялько і яго намеснік па жывёлагадоўлі Пётр Васільевіч Пятроў завіталі ў ААТ "Дрыгучы" з прыемнай місіяй — павіншаваць галоўнага заатэхніка сельгаставарыства Валянціну Васільеўну Кураш з чарговым важкім жыццёвым юбілеем, уручыць падарункі, а таксама Ганаровыя граматы ад райвыканкама і камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама.

 

Высокія ўзнагароды — гожая ацэнка нястомнай шматгадовай працы вясковага спецыяліста, за плячыма якога не толькі 25-гадовы прафесійны стаж, але і значныя дасягненні ў развіцці жывёлагадоўлі. Валянціна Васільеўна падзякавала за высокую ацэнку яе працы і заўважыла, што паспяховасць вырашэння многіх вытворчых пытанняў у галоўнай галіне сельгасвытворчасці ў многім залежыла ад дырэктара Антона Уладзіміравіча Радзікі, які падтрымліваў рашэнні галоўнага заатэхніка, хаця іншы раз, каб адстаяць сваю пазіцыю, даводзілася паспрачацца, знайсці для пераканання кіраўніка патрэбныя аргументы.

 

— Многія вытворчыя пытанні вырашаліся б лягчэй, калі б сельгаставарыства мела ў дастатку грошай, а іх іншы раз не хапае нават на камбікорм. А паспрабуй на адзін-два дні зменшыць утрыманне ў рацыёне высокабялковых кармоў… Затым, нават пры забеспячэнні сытнага кармлення, давядзецца амаль тыдзень чакаць, каб выйсці на ранейшы ўзровень па надоях. Рэалізацыя малака дае гаспадарцы прыбытак, а таму і прыкладаем шмат намаганняў для забеспячэння яго высокай валавай вытворчасці, — падкрэсліла В. В. Кураш.

 

Росту прадукцыйнасці статка ў сельгаставарыстве спрыяе і мэтанакіраваная работа па абнаўленні дойных гуртоў, у іх штогод уводзяць больш за 100 галоў пяршачак. Ужо даўно адмовіліся тут ад старой сістэмы раздою, калі кожная даярка папаўняла сваю групу кароў цялушкамі, якіх сама ж і раздойвала пасля цялення. Цяпер такі статак сканцэнтраваны на адной ферме і даглядае яго найбольш вопытная даярка. Несумненна, у пяршачак асобны рацыён — больш багаты.

Інтэнсіўнае кармленне жывёлы спрыяе "развіцю" ў яе максімальнай  прадукцыйнасці.

— А ўвогуле, каб вырасціць добрую кароўку, трэба клапаціцца пра цялушачак з першых дзён іх жыцця. Дрэнна, калі яны часта хварэюць, не набіраюць вагу. Каб такога не было, праводзім комплекс прафілактычных ветэрынарных мерапрыемстваў, стараемся захоўваць тэхналогію кармлення. Не менш важна забяспечыць і належныя ўмовы ўтрымання, і ў гэтым напрамку працуем, хаця яшчэ многае трэба зрабіць, — прадоўжыла размову галоўны заатэхнік. — Штогод мы праводзім рамонт ці рэканструкцыю старых жывёлагадоўчых пабудоў.

Летась на МТФ "Дрыгучы" паставілі новы арачнік больш чым на 200 месц. У ім, пасля завяршэння ўсіх будаўнічых работ, размесцім цялят да 4-месячнага ўзросту, прымяніўшы бяспрывязную сістэму ўтрымання на глыбокім подсціле.

 

Прыгадала В. В. Кураш і пра мінулагоднія вялікія аб'ёмы работы на гэтай жа ферме па рэканструкцыі кароўнікаў, дзе механізаваны ўсе працаёмкія работы. Для кормараздачы можна выкарыстоўваць тэхніку розных мадыфікацый. Устанавілі ў малочным блоку новы трохтонны халадзільнік, што дало магчымасць ахалоджваць адначасова больш за 10 тон малака. Пры перакрыцці дахаў выкарысталі на верхніх радах празрысты шыфер — палепшылася асвятленне памяшканяў. Менш расходуецца электраэнергіі.

 

Пра сваю работу Валянціна Васільеўна можа расказаць шмат цікавага. Яна дакладна ведае пра стан спраў на кожным вытворчым аб'екце і пра работнікаў, якія там працуюць: адных трэба, як кажуць, у жорсткіх рукавіцах трымаць, а другіх можна і ўвогуле не кантраляваць — адказныя. За вырашэннем шматлікіх вытворчых і арганізацыйных пытанняў, штодзённым кантролем, складаннем справаздач і планаваннем работы, удзелам у семінарах і нарадах праляцела непрыкметна для Валянціны Васільеўны чацвярцінка стагоддзя. Азіраючыся назад, жанчына зазначае, што ў гэтым важным адрэзку было шмат розных падзей як у асабістым жыцці, так і ў працоўнай дзейнасці, і не толькі прыемных. З горыччу ўзгадала яна пра "ЧП" на адной з малочнатаварных ферм, калі з-за безадказнасці механізатара, які даставіў на пашу статку ваду ў дрэнна вымытай ад вадкага азотнага ўгнаення бочцы, загінула шмат высокапрадукцыйных кароў. Не радавала яе і тое, што давялося закрыць дзве малочнатаварныя фермы — Алешчанцы і Верашчакі — з-за аварыйнага стану старых пабудоў — гэта прывяло да скарачэння статкамесц. Пазней пабудавалі кароўнік-плёначнік, але пагалоўе кароў так і не ўдалося аднавіць да ранейшага ўзроўню. Тым не менш, у гаспадарцы з задачай павелічэння аб'ёмаў вытворчасці малака паспяхова справіліся — больш інтэнсіўна сталі працаваць над ростам прадукцыйнасці жывёлы. І вынікі гэтай работы сёння ўражваюць. Летась атрымалі ад кожнай каровы па 5864 кілаграмы малака пры сярэднераённым паказчыку ў 3803 кг.

 

— Штогод ААТ "Дрыгучы" па жывёлагадоўлі ў ліку раённых лідараў, — зазначае намеснік начальніка райсельгасхарчу Пётр Васільевіч Пятроў. — І, несумненна, у гэтым немалая заслуга Валянціны Васільеўны, якая ўмела арганізуе вытворчыя працэсы, знаходзіць падыходы, дабіваецца выніковасці.

— Пра гадавыя надоі ад каровы ў 2000-2500 кілаграмаў мы ўжо даўно забыліся, — кажа жанчына. — Але і сённяшняя прадукцыйнасць статка, я лічу, у нас яшчэ недастаткова высокая, хочацца хутчэй пераступіць 6000 кг. І магчымасць такая ёсць, бо нашы лепшыя даяркі ўжо атрымліваюць па 6300-6400 кг. Для росту надояў трэба ўмацоўваць кармавую базу.

 

Сельгаставарыства ў ліку лепшых і ў забеспячэнні высокай якасці малака, якое ўжо не першы год рэалізуюць гатункам экстра. Для гэтага паўсюдна ў кароўніках устанавілі малакаправоды, забяспечылі "закрытую" сістэму даення. Узмацнілі кантроль за станам здароўя жывёлы. Павысілі культуру вытворчасці. Зрабілі "націск" на строгае захаванне тэхналогіі даення. Перагледзелі сістэму аплаты работы аператараў, устанавілі даплату за "экстру". І справа пайшла на лад.

 

Работать и не уставать —   Гэта заслуга не толькі даярак, але і многіх іншых работнікаў: ветурачоў, лабарантаў, слесараў па абслугоўванні даільнага і халадзільнага абсталявання, загадчыкаў ферм, — удакладняе В. В. Кураш. — За "экстру" наша гаспадарка атрымлівае добрую грашовую выручку.

Галоўны заатэхнік падкрэсліла, што ў ліку важных і "праблемных" задач — умацаванне працоўнай дысцыпліны, і яе вырашэннем даводзіцца займацца штодзённа. Да парушальнікаў рабочага рэжыму падыходы жорсткія. Даярак, якія дапускаюць зрывы вытворчых працэсаў, нават пры забеспячэнні імі высокіх вытворчых паказчыкаў, не вылучаць у лік пераможцаў працоўнага спаборніцтва. На жаль, не заўсёды ўдаецца паўплываць маральна і матэрыяльна на свядомасць  асобных работнікаў, якія з-за злоўжывання алкаголем няякасна выконваюць працоўныя абавязкі. Жывёлаводы, якія зрабілі належныя высновы і прайшлі лячэнне ад алкагольнай залежнасці, працуюць без заўваг і іх старанне акупляецца большым заробкам. Праўда, пахваліцца добрай заработнай платай, асабліва ў зімовы перыяд, на жаль, у гаспадарцы не могуць нават самыя лепшыя жывёлаводы. І гэта трывожыць заатэхніка, бо ідзе адток кадраў.

 

Валянціна Васільеўна падзякавала за шчырую працу Святлане Кашыра, Алене Януль, Людміле Аблец, якіх заўсёды можна паставіць у прыклад іншым. Заатэхнік прыгадала і некаторых старанных даярак, якія працавалі ў 80-ыя гады, — Соф'ю Гаціху, Зінаіду і Надзею Няпомняшчых. З настальгіяй пашкадавала, што нельга вярнуць назад той час, калі ў сельскай мясцовасці было шмат людзей гаспадарлівых, працавітых, калі заставалася ў вёсках моладзь. Многія нават вярталіся ў родныя мясціны з гарадоў. У ліку такіх "перасяленцаў" і сама В. В. Кураш. Пасля школы яна закончыла вучылішча і працавала ў Оршы на льнокамбінаце. Але па сямейных абставінах (цяжка захварэла маці) вярнулася ў родную вёску Рыкуны, дзе і цяпер жыве, і не шкадуе, што звязала сваё жыццё з роднымі мясцінамі, са сваякамі і землякамі. Разам з мужам Дзмітрыем Пятровічам, які родам з суседняй Супорніцы, выхавалі дваіх дзяцей, дачакаліся ўнукаў, якія, хаця і жывуць у горадзе, але добра ведаюць вясковае жыццё, бо часта наведваюць бабулю і дзядулю.

 

— У апошнія гады Алёша — сын дачкі Алёны — прыязджае не так часта, бо ён цяпер студэнт чацвёртага курса ўніверсітэта і вельмі странна асвойвае будучую спецыяльнасць, атрымлівае за паспяховасць у вучобе павышаную стыпендыю, што нас, канешне ж, радуе. А ўвогуле ён умее і траву касіць, і градкі палоць. Добра ведае ўнук, нялёгкай працай даецца сельгаспрадукцыя, якая ў выглядзе харчовых тавараў трапляе на прылаўкі гарадскіх магазінаў, — кажа Валянціна Васільеўна.

 

У перыяд школьных канікулаў "курс вясковага жыцця" ў бабулі і дзядулі праходзіць і васьмігадовая ўнучка Сафійка — дачка сына Пятра.

— А ў дзядулі і бабулі "база" для "вучобы" ўнукаў вядзенню сельскай гаспадаркі грунтоўная? — цікаўлюся ў Валянціны Васільеўны.

 

—  А як жа?! Ёсць у нас на падворку і карова (раней былі дзве), і свінні, і куры. Можна павучыцца цярплівасці і старанню і пры праполцы агародаў. Канешне, каб трымаць жыўнасць, трэба шмат працаваць, але ж хочацца парадаваць дзяцей і ўнучкоў і сырадоем, і хатняй каўбасой, і амлетам са свежых яек ці іншымі вясковымі "далікатэсамі". Дачка і сын жывуць непадалёку — у Наваполацку, а таму нярэдка і яны да нас прыязджаюць, і мы да іх наведваемся. Падтрымліваем цесную сямейную сувязь. Але, калі затрымаюся на некалькі дзён у іх, стамляюся больш чым падчас працы ў вёсцы. Мітуслівае гарадское жыццё не для мяне. Вяртаючыся з Наваполацка ў Рыкуны радуюся, што тут зусім іншы ўклад жыцця. Я люблю сваю вёску, люблю сваю працу, свой калектыў.

 

В. В. Кураш ужо на заслужаным адпачынку, але па просьбе кіраўніка гаспадаркі і прадстаўнікоў райсельгасхарчу працягвае працоўную дзейнасць, і яе імклівы жыццёвы цягнік раз за разам абмінае прыпынак "пенсійны", не дае расслабляцца, і гэта нядрэнна.

— Такія талковыя, граматныя, ініцыятыўныя спецыялісты нам вельмі патрэбны. Валянціна Васільеўна шмат гадоў узначальвае складаную галіну сельгасвытворчасці і штогод, забяспечваючы пастаянны прырост аб'ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, паказвае добры прыклад выніковай працы калегам з іншых гаспадарак раёна, — зазначыў начальнік райсельгасхарчу Вячаслаў Анатольевіч Бялько. — Можна шчыра пазайздросціць яе аптымізму, энергічнасці. Яна і на фермах парадак трымае, і  ў сям'і  ў яе ўсё ладзіцца. Вялікі дзякуй ёй за нястомную працу.

— З якой жа крыніцы трэба чароўнай вады напіцца, каб заўсёды быць вось такім бадзёрым, не стамляцца, нягледзячы на салідны ўзрост, ад паўсядзённай працы? — пытаюся ў В. В. Кураш.

 

Валянціна Васільеўна ўсміхнулася і, крыху падумаўшы, адказала:

— Напэўна, для гэтага трэба проста шмат працаваць, каб не было часу прыслухоўвацца да стомленасці, і, працуючы сёння, думаць пра дзень заўтрашні.


Работать и не уставать В. В. КУРАШ:

"Аператар машыннага даення Людміла Паўлаўна Аблец прыехала ў ААТ "Дрыгучы"  больш за 20 гадоў назад і адразу ж станоўча зарэкамендавала сябе сярод вяскоўцаў: добразычлівая, сціплая, таварыская. Калі працаўладкавалася ў гаспадарку ў жывёлагадоўчую галіну даказала ўсім, што ёсць у яе характары і такія вельмі важныя для сельскага чалавека станоўчыя рысы як працалюбства і адказнасць, пацвердзіўшы гэта высокімі вытворчымі дасягненнямі. На працягу многіх гадоў яна сярод даярак у ліку лідараў. Вось і летась каровы з группы, якую даглядае Людміла Паўлаўна, далі па 6323 кілаграмы малака, а валавы надой перавысіў 250 тон. Вось такіх шчырых, адкрытых і гаспадарлівых работнікаў мне б хацелася бачыць на кожным рабочым месцы, і тады можна было б ставіць новыя рэкорды, дабівацца новых перамог".

 

На здымку (уверсе): Начальнік райсельгасхарчу В. А. Бялько і яго намеснік па жывёлагадоўлі П. В. Пятроў уручаюць падарункі і ўзнагароды галоўнаму заатэхніку ААТ "Дрыгучы"  В. В. Кураш.

 

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 531
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 93 119
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 149
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 253
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 714
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 817
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 31 октября 2020
Андрей, Гавриил, Давид, Иван, Иосиф, Николай, Сергей, Юлиан, Елизавета, Семен

Именины 30 октября 2020
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Иосиф, Кузьма, Леонтий, Сергей

Госці краін

free counters
Партнеры сайта