Елена Шалонько встретилась с коллективом мясокомбината

 Дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі працягваюць працаваць на базе арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў раёна. 14 студзеня намеснік старшыні райвыканкама Алена ШАЛОНЬКА сустрэлася з калектывам мясакамбіната.


Алена Усцінаўна нагадала, што на чале ўсіх навацый праекта Канстытуцыі – грамадзянін Рэспублікі Беларусь, яго ўсебаковая абарона і падтрымка дзяржавы. Відавочна сацыяльная накіраванасць дакумента з апорай на моцныя традыцыі, якія існуюць у нашай краіне. А закладзеныя паняцці суверэнітэта, тэрытарыяльнай цэласнасці, міру і стабільнасці – гэта дакладны алгарытм дзеянняў па сінхранізацыі механізмаў кіравання ёй. Новая Канстытуцыя адказвае патрабаванням часу, у поўнай меры забяспечвае далейшае развіццё.


Намеснік старшыні райвыканкама завастрыла ўвагу на артыкуле 45. Дзяржава, як і раней, гарантуе права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне, вызначае даступнасць медабслугоўвання. Але з’явіўся і новы абзац, які сведчыць, што грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя. У пару пандэміі асабліва шмат траціцца грошай на лячэнне пацыентаў ад каронавіруса. Гэта каласальныя сумы. Таму так неабходна берагчы сябе, клапаціцца пра блізкіх. У ліку важных мер і вакцынацыя.
У артыкуле 21 праекта пазначана, што кожны павінен праяўляць сацыяльную адказнасць, уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы. Гэта ў поўнай меры мае дачыненне да калектываў, а пачынаць трэба з сябе, нагадвала Алена Шалонька.


На Міёршчыне зроблена шмат, каб летапіс беларускай дзяржаўнасці працягваўся. Нямала належыць яшчэ рэалізаваць. На мінулым тыдні прынята рашэнне Віцебскага аблвыканкама аб мадэрнізацыі Міёрскага мясакамбіната з выдаткаваннем сродкаў інавацыйнага фонду. Са слоў Алены Шалонька, гэта значны крок у будучыню, бо асучасненаму прадпрыемству куды лягчэй заставацца на плаву, супрацоўнічаць і замахвацца на новыя рынкі. Алена Усцінаўна нагадала, што Міёрскі мясакамбінат у дзесяць разоў меншы, чым Віцебскі і ў шэсць – за Глыбоцкі. Плюс Аршанскі гігант прамысловасці, дзе нядаўна была мадэрнізацыя. І калі ў нас стварыць перапрацоўку, адпаведную патрабаванням часу, канкурыраваць стане лягчэй. Галоўнае – загрузіць пляцоўку сыравіной. Працэс складаны, але тэмпы трэба нарошчваць.
– Выйдзем на праектныя магутнасці, забяспечым рост вытворчасці, а ў тым рэзерв зніжэння цаны на прадукцыю. Гэта важнае пытанне канкурэнцыі», – разважала намеснік старшыні райвыканкама. – Такая перспектыва павінна натхняць калектыў мясакамбіната на больш плённую працу.


Накіраваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі і на падтрымку моладзі. Заўсёды з увагай ставяцца да яе ў раёне, у тым ліку ў калектыве мясакамбіната. Ілья Блажэвіч уладкаваўся сюды нядаўна. З пачаткам працоўнага шляху яго павіншавала намеснік старшыні райвыканкама. З яе слоў, малады механізатар трапіў у добры калектыў, які заўсёды падтрымае, а ўзамен чакае надзейнага партнёрства. З пажаданнямі ўпэўненасці ў сабе Алена Усцінаўна ўручыла маладому спецыялісту сувенір (на фота).


Наталія СТАНКЕВІЧ

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.