Общественная приемная, диалоговые площадки для обсуждения проекта Конституции начали активную работу в Миорах

  Грамадская прыёмная, дыялогавыя пляцоўкі па абмеркаванні праекта Канстытуцыі разгарнулі актыўную работу на Міёршчыне. Задача адна – растлумачыць усе змяненні, якія прапануюць падтрымаць на рэферэндуме. Таксама выслухваюцца меркаванні, прымаюцца прапановы, што маюць дачыненне да праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі.

 

Асабліва актыўныя дыспуты па тэме разгарнуліся ў раёне 6 снежня. Наколькі важныя і неабходныя новаўвядзенні ў асноўны Закон, калектыў Міёрскага раёна газазабеспячэння абмеркаваў з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Марыі Баніфатавай. На малаказаводзе гутарылі з намеснікам старшыні райвыканкама Аленай Шалонька. На кожнай дыялогавай пляцоўцы адзначалі, што праект Канстытуцыі больш сучасны, адаптаваны да цяперашняй эканамічнай, палітычнай і сацыяльнай сітуацыі. Працоўныя калектывы падзяліліся  сваімі  меркаваннямі. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.