"Ярмарка целевой подготовки" для учащихся 9-11 классов прошла в Чепуковской СШ

 «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі» для вучняў 9-11 класаў прайшоў у Чапукоўскай СШ. Таксама завіталі на прафарыентацыйнае мерапрыемства старшакласнікі з Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча і Павяцкай СШ імя В. Бабічава.

Госці сустрэчы – прадстаўнікі арганізацый – заказчыкаў кадраў. У іх ліку намеснік начальніка РАНС Павел Бурак, начальнік Міёрскага РГЗ Канстанцін Матэленак, начальнік аддзела кадраў філіяла Глыбоцкія электрасеткі Святлана Сіўко, спецыялісты Міёрскага мясакамбіната.
Старшакласнікам расказалі пра ўмовы паступлення ў навучальныя ўстановы без экзаменаў, навучанне на ўмовах мэтавай падрыхтоўкі і наступнае працаўладкаванне.
Такія мерапрыемствы матывуюць вучняў свядома выбіраць прафесіі.

Святлана ГРЫГАРОВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

0 комментариев

Добавить комментарий